Friday, July 9, 2010

ЭСФІГМЕНУ. ПАД АМАФОРАМ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Яўген Зілот, паслушнік манастыра Эсфігмену

Манастыр Эсфігмену знаходзіцца на усходнім хрыбце Афона побач зь сэрбскім манастыром Хіландар і уваходзіць у дзесятак самых буйных манастыроў агульнага жыцьця (Лаўраў) Сьвятога Афона. Ён быў прызнаны і зацверджаны Кінотам у X ст., але пабудаваны нашмат раней, у V ст., імпэратарам Хвядосам II пры удзеле ягнай сястры Пульхерыі. У некалькіх сотнях мэтраў ад цяперашняга манастыра захаваліся руіны іншага, “старога” Эсфігмену; археоляг датуюць іх IV ст. (!) пасьля Н.Х. У XVI ст. манастыр два разу быў зьнішчана піратамі і зноў адноўлены. У XIV ст. настаяцелям Эсфігмену быў будучы Cьвяціцель Рыгор Палама. У XIX—XX ст.ст. тут моцна адчувалася расейская прысутнасьць: пры падтрымцы рускіх Цароў быў пабудаваны новы Спаса—Узьнясенскі храм і некалькі параэклесій – малых храмаў, разьмешчаных усярэдзіне карэ, які атачае манастырскі двор. Калі прайсьціся па манастыры, можна убачыць старое рускае мастацтва іканапісу, размалёўкі на сьценах, старажытныя абразы, ківоты. Практычна усе старажытныя створкі—параэклісіі манастыра маюць як бізантыйскае, так і рускае паходжаньне.

Глыбокі сэнс таго, што менавіта Эсфігмену сёньня уяўляе сабой узор вернасьці Хрысту—Выратавальніку, дзеля Беларусі і Украіны асабліва знамянальны, бо заснавальнік Кіеўскага манаства Сьвяты Праведны Антоній Кіева—Пячорскі (+1073, памяць 10/23 ліпеня) прыняў манаскі пострыг і жыў у гэтым манастыры, адкуль прынёс на Зямлю Кіеўскае Русі Правіла Веры і выяву праўдзівай набожнасьці. Ягоная кельля з пабудаванай над ёй царквой у імя праведнага Антонія узвышаецца на схіле адной са скал побач зь манастыром. Эсфігменіты вельмі шануюць Сьвятога Антонія, старана утрымліваюць яго кельлю ў чысьціні, захоўваючы някранутым аскетычнае ложа Праведнага – дошкі паміж зборамі пячоры. На сьценах вісяць абразы Багародзіцы і Сьв. Антонія і гарыць незгасальная лямпада. Храм Сьв. Антонія таксама дзеючы, зь абразамі беларуска—украінскага паходжаньня.

Катэдральны сабор манастыра Эсфігмену ушаноўваецца на Сьвята Ушэсьці Гасподняга (пасаднае сьвята манастыра). Тут маюцца фрэскі 1806 г. У бібліятэцы манастыру – велізарная колькасьць старажытных царкоўных рукапісаў. Таксама асьцярожна захоўваецца мноства мошчаў Сьвятых, напрыклад, ступня Марыі Магдаліны. Маюцца каштоўныя рэліквіі, такія як крыж Пульхерыі і мазаічны абраз Выратавальніка VII ст. Манастыр знаходзіцца ў юрысдыкцыі старастыльнага Сыноду Ісьцінае Праваслаўнае Царквы (Г.О.Х.) Грэцыі, пад амафорам цяперашняга архіепіскапа Г.О.Х. усёй Элады Высокаправялебнага Хрызастома (Кіўсіса). Сёньня ў манастыры жыве каля 110 манахаў, на чале зь ігуменам манастыра схіархімандрытам а. Мяфодзіем.

Доўгі час Сьвятая Гара Афон знаходзілася пад уладай Асманскай імпэрыі. Падчас вайны за незалежнасьць 1821 году манахі–эсфігменіты адмовіліся выдаць правадыра паўстанцаў Эмануіла Паппаса, які схаваўся ў Эсфігмену, турэцкаму губэрнатару Гары Афон, нягледзячы на усе дамаўленьні дзевятнаццаці іншых манастыроў, якія супрацоўнічалі з турэцкім кіраўніком. Пасьля гераічнай вызваленчай барацьбы грэкаў, пры удзеле Расійскай Імпэрыі, на кароткі час Афон атрымаў міжнародны статут, але затым яго тэрыторыя адышла пад уладу Грэцыі. Прычым, кіраўніцтва над манастырамі дагэтуль захоўвае Канстантынопальскі патрыярх, прадстаўніцтва якога знаходзіцца ў сталіцы Афона – Карэі. Грэцкі урад (у асобе прэзыдэнта—масона Э. Венізеласа) зрабіўся вельмі прыкметным фактарам уплыву на жыцьцё афонскіх манастыроў, а ў 1920 г. да гэтага дадалася апастасійная дзейнасьць Канстантынопальскага патрыярхату, які прыняў у 1923 г. новы, грыгарыянскі, каляндар і які паспрабаваў навязаць яго Афону. Пасьля Першай сусьветнай вайны царкоўная герархія была вельмі нямоглай як у фінансавым, так і, на жаль, у духоўным сэнсе, і не здолела пярэчыць магутнаму ціску сьвецкіх лідараў і іх ідэй. Расійская Імпэрыя упала, і грэцкія палітыкі усклалі свае надзеі на Англію. У 1924 г. Ватапэдскі манастыр першым прыняў новы каляндар, а іншыя манастыры, у знак пратэсту супраць новага стылю, адмовіліся памінаць Сусьветнага патрыярха. У 1927 г., пад вялікім ціскам, быў дасягнуты нейкі “кампраміс” паміж патрыярхатам і афонскімі манастырамі, якія пагадзіліся памінаць патрыярха. Дамова была дасягнута вельмі хітрым крокам: патрыярхат пераканаў афонскае Братэрства захаваць стары каляндар, але адначасова пачаць памінаць Сусьветнага патрыярха, пакінуўшы рашэньне пытаньня аб каляндары на меркаваньне будучага Сусьветнага сабору. Гэта супакоіла насельнікаў Афона, – праўда, з такім рашэньнем пагадзіліся усе манастыры, але не усе манахі. З той пары і пачынаецца падзел паміж афонцамі на зілотаў–змагароў (греч. слова “зілотіс” – азначае “змагар") і лібэралаў, салідарных зь апастасійнае, паступова пераходзячай у экумэныстычную, палітыкай Канстантынопаля.

Сёньня шырока вядомыя дакумэнты, па публікацыях грэцкага масонскага часопіса “Тектонас”, дзе паказваецца на фатаграфіях і на рэальных падзеях, што Канстантынопальскія патрыярхі, пачынаючы зь Мялеція Мэтаксакіса, робяцца актыўнымі сябрамі масонскіх ложаў і нават атрымліваюць высокія рангі прысьвячэньня (ступені лідарства) у масонстве. Патрыярх Мялецій Мэтаксакіс пры уступе на пасаду заявіў: "Я прысьвячаю сябе служэньню Царкве зь яе першага Пасаду, разьвіваючы, наколькі гэта магчыма, бліжэйшыя і дружалюбныя адносіны зь няправаслаўнымі цэрквамі Усходу і Захаду, і узмацняючы працу па злучэньню паміж намі”. Пасьля, у 1923 годзе, аналягічную казань пры уступе ў пасаду Архіяпіскапа Афінскага прамовіў сябар і аднадумец Мялеція Хрызастам (Пападопулас), які і увёў новы стыль у грэцкай Царкве: “Для такога супрацоўніцтва зь няправаслаўнымі неабавязкова мець дагматычнае адзінства, досыць адзінства хрысьціянскай любові”. Патрыярхі Канстантынопаля па сёньняшні дзень, сканчаючы Варфаламеем Архандонісам, праходзяць навучаньне багаслоўю ў Ватыкане. Прычым, пэўна вядома, што усякі нэафіт, які паступае ў папскую акадэмію, прымае каталіцтва, паводле збору Правілаў Ватыкану. Мабыць, потым ілжэ—патрыярхі зноў “прымалі” Праваслаўе.

Першая расколіна ў адносінах манастыра Эсфігмену і Сусьветнага Канстантынопальскага патрыярхату паўстала яшчэ напачатку 1960—х г.г., калі Рымскі тата сустрэўся з патрыярхам Канстантынопальскім і Сусьветным Афінагорам (Сьпіру) для сумеснай экумэнічнае літургіі. У адказ на гэта зілоты Эсфігмену ў сваім Закліку адкрыта і сьмела перад усім Афонам абвінавацілі Патрыярхат у сувязях зь Ватыканам і экумэнізьме. Шматлікія манастыры тады выказалі салідарнасьць з пазыцыяй Эсфігмену, і, нягледзячы на тое што экумэнізм яшчэ не быў у той час афіцыйна саборна адданы анафэме як страшная ерась, афонцы не успрымалі такое згубнае “наватарства” Канстантынопаля і адкрытую здраду Сьвятаайцоўскім Канонам. Пачаўся дыялёг паміж змагарамі і лібэраламі, шматлікія манахі перасталі памінаць Сусьветнага патрыярха. Чара цярпеньня афонцаў перапоўнілася ў 1965 г., калі патрыярхам Афінагорам былі зьняты анафэмы з рыма—каталікоў. Манастыры адзін за адным пачалі адмаўляцца памінаць патрыярха.

13 лістапада 1971 г. Сьвяты Збор (“Іера Сінаксіс”) горы Афон – кіруючы ворган, які складаецца з прадстаўнікоў усіх манастыроў Сьв. Горы ў Карэі, – пастанавіла: "У пытаньні пра аднаўленьне памінаньня Сусьветнага патрыярха кожны манастыр, як самакіравальны, павінны быць вольным у выбары выявы дзеяньняў, паводле сумленьня". Пасьля сьмерці патрыярха Афінагора і абраньні патрыярха Зьміцера Пандопулфса, які не толькі працягнуў палітыку папярэдніка, але нават абяцаў пачаць экумэнічны дыялёг зь ісламам, Эсфігмену вырашыў застацца верным рэзалюцыі 1971 г. Да рашэньня Эсфігмену далучыліся архімандрыты Андрэй і Еўдакім, настаяцелі манастыроў Сьвв. Паўла і Ксенафонта. У выніку яны былі зьняты зь месца настаяцеляў манастыроў.

У 1972 г. Эсфігмену адмовіўся сумесна маліцца зь насельнікамі іншых манастыроў, у якіх паміналі патрыярха, і быў выключаны з прадстаўніцкіх органаў Афона ў Карэі. У тым жа гаду яго манахаў паспрабавалі выгнаць зь манастыра сілай. Манахі замкнуліся ў манастыры, выважыўшы сьцяг зь надпісам: “Праваслаўе альбо сьмерць”. Настаяцель Эсфігмену ігумен Апанас абвясьціў штурмаваўшых манастыр, што ён замінаваны. Аблога вырашыла, што такім чынам брація Эсфігмену дае ведаць пра свой намер падарваць манастыр, і адступілі. Нягледзячы на тое, што Эсфігмену з 1971 г. ужо не меў прадстаўнікоў у ворганах кіраваньня Сьв. Гарой, Афонскае братэрства спрабавала умешвацца ў самакіраваньне манастыра, тым самым парушаючы рашэньне “Іера Сінаксіс” 1971 г.

У 1974 г. Афонскі Збор (братэрства) у Карэі усё ж пагадзілася на незаконнае рашэньне Сусьветнага патрыярха выгнаць настаяцеля Эсфігмену Апанаса, а таксама двух сябраў Рады манастыра і яго сакратара. У другі раз камітэт патрыярхату па Афонскім братэрстве загадаў выгнаць настаяцеля Эсфігмену ігумена Яўхіма і двух манахаў у 1979 г. У абодвух выпадках уся брація Эсфігмену зьвярталася да сваіх “незаконных” і “асуджаных” ігуменаў з просьбай “не пакідаць сваіх сірот”, але застацца зь імі для агульнай барацьбы за Сьвятое Праваслаўе. Цяпер улады спрабуюць падвергнуць сумневу законнасьць прызначэньня ў ігумены цяперашняга настаяцеля манастыра схіархімандрыта Мяфодзія.

У 2002 г. насельнікі Эсфігмену атрымалі пазоў, які вінаваціць іх у наступных парушэньнях: а) адмова памінаць Сусьветнага патрыярха; б) невыкананьне пастаноў камітэта патрыярхату па справах Афону 1974 і 1979 г.г. пра высыланьне сяброў браціі; в) адмова ад удзелу ў Афонскім братэрстве праз прадстаўнікоў.

У нумары за верасень—кастрычнік 2002 г. друкаванага органа манастыра “Агіяс Агафангелас” эсфігменскія айцыі пярэчаць супраць абвінавачваньняў, заснаваных на лжывым тлумачэньні Хартыі – галоўнага закона манастырскай арганізацыі Афону. Зусім абсурдным зьяўляецца новае патрабаваньне да манахаў Эсфігмену, а менавіта – замяніць наяўныя ў іх старыя антымінсы на асьвячоныя цяперашнімі Канстантынопальскімі патрыярхамі. Фактычна, большасьць манастыроў Афона выкарыстоўвае антымінсы, асьвячоныя да 1920 года (году прыняцьця грыгарыянскага календара), выкарыстоўваюцца і навейшыя антымінсы, асьвячоныя праваслаўнымі уладыкамі. Ні ад якога іншага манастыра, акрамя Эсфігмену, не запатрабавалі замяніць антымінсы!

Афонскія правілы наогул не толькі не прадугледжваюць працэдуры перасьледу асобнага манастыра, але нават забараняюць у перапісцы абмяркоўваць “непажаданы” манастыр; нельга запатрабаваць на суд і асобнага манаха, над ім мае улада толькі манастыр, у якім ён жыве.

Са свайго боку, манастыр ніколі не парушаў афонскага Статуту, ён своечасова пасылаў апавяшчэньні пра абраньне новых настаяцеляў, вядзе належную дакумэнтацыю.

Манахаў, пастрыжаных у Эсфіигмену, афіцыйныя царкоўныя улады не заносяць у агульны сьпіс манахаў Афона (“монахалагіён”), – такім чынам, іх як бы няма сярод афонскіх насельнікаў наогул, у тым ліку сярод эсфігменітаў, – яны наогул не манахі! Калі ганіцелі будуць пасьлядоўныя, паступова манастыр Эсфігмену можа быць "ануляваны" і выключаны зь афонскага Братэрства “ў сувязі з поўным зьнікненьнем браціі”.

На галоўнай і самай высокай вежы манастыра Эсфігмену вось ужо больш трыццаці гадоў разьдзімаецца чорны сьцяг з белымі літарамі “ПРАВАСЛАЎЕ АЛЬБО СЬМЕРЦЬ”. Нягледзячы на тое, што сёньня усе манастыры Афона памінаюць патрыярха Варфаламея, манахі—зілоты Эсфігмену працягваюць трымаць вернасьць Хрысту і Сьвятым канонам Праваслаўя.

За гэта патрыярх Варфаламей, выкарыстоўваючы свой уплыў на урад Грэцыі, паступова ізаляваў іх ад сьвету. Манастыр не раз апыняўся ў атачэньні узброенай паліцыі. Цэнтральная тэлефонная станцыя ў Карэі адключыла манастырскі тэлефон, пошта затрымлівала яго допісы, усе сродкі камунікацыі – будзь вось наземныя ці марскія – былі блякаваны, а абложаныя манахі не маглі нават выйсьці за браму манастыра, каб займацца працай на гародзе. У манастыр дагэтуль не прапускаюцца лекары, запрошаныя дзеля аказаньня дапамогі састарэлым манахам, хоць у мясьціны ёсьць старцы ва узросьце 100 і больш гадоў, хворыя і прыкаваныя да пасьцелі. Неяк па грэцкім тэлебачаньні паказалі перадачу аб Эсфігмену (сюжэт якой асабліва закрануў сэрцы шматлікіх людзей), у ёй карэспандэнт пытае састарэлага хворага манаха, прыкаванага да пасьцелі: “Як жа Вы зможаце? Вам жа неабходны лекар!” А старац, усьміхнуўшыся незвычайна добрай усьмешкай, адказвае: “Лекар да мяне не можа прыйсьці, яго не пускаюць. Але ў мяне ёсьць Багародзіца. Яна мяне і выгаіць". Памерлыя манахі хаваюцца без сьведчаньня пра сьмерць, якое выдае доктар, як гэтага патрабуе закон, паколькі да іх не дазваляюць выклікаць лекара з Карэі.

У 2002 году, калі паліцыя спрабавала адабраць адзіны манастырскі трактар, малады 25—летні манах Трыфан паспрабаваў выратаваць яго, перагнаўшы уначы ў бясьпечнае месца. У цемры машына перавярнулася. Цела Трыфана знайшлі раніцай, прыціснутае трактарам. Пальцы правай рукі сьціскалі трохперсьце, відаць, манах перахрысьціўся перад сьмерцю. Так ужо ў наш час манастыр здабыў яшчэ аднаго новамучаніка.

Урэшце, манахам быў прад'яўлены ультыматум: ім было загадана здаць пячатку манастыра, мошчы і іншую маёмасьць, уключаючы іх уласныя асабістыя дакумэнты, і пакінуць манастыр да 28 студзеня 2003 гада. Манахі адхілілі ультыматум і зьвярнуліся за дапамогай да самага высокага адміністрацыйнага суда Грэцыі, – Дзяржаўнай Радзе, – які праз два гады заявіў, што не мае паўнамоцтваў вырашаць гэту праблему.

24 лістапада 2005 гады Канстантынопальскім патрыярхатам было арганізавана дзёрзкі напад на Канакі (вонкавы скіт – прадстаўніцтва Эсфігмену ў Карэі) перапранутых у рызы наймітаў. Ілжэ—манахі, якія кіруюцца нейкім Гаўрыілам, узброеныя крышанамі і кавадламі, выламалі дзьверы Канакі, уварваліся унутр і жорстка зьбілі замкнуўшыхся ў скіце эсфігменітаў. Чацьвёра эсфігменскіх манахаў у той дзень былі шпіталяваны, прычым двое зь іх патрапілі ў рэанімацыю зь цяжкімі траўмамі. Аднак суд абвясьціў вінаватымі ў парушэньні міру ў Карэі праўдзіва—праваслаўных манахаў, і прысудзіў іх да двух гадоў турэмнага зьняволеньня. Зь дзевяці асуджаных манахаў шэсьць падалі апэляцыю, і Апэляцыйны суд Фесалёнік 20 лістапада прызнаў іх невінаватымі.

Самі ісьціна—праваслаўныя манахі не прысутнічалі на слуханьнях, іх інтарэсы ў судзе выкладаў адвакат.

Скіт, тым часам, захапіў Гаўрыіл зь наймітамі, абвясьціўшы сябе “законнай браціяй Эсфігмену”. Пазьней прыехаў сам Варфаламей і, “заклаўшы свой камень”, дабраславіў новае “легітымнае” прадстаўніцтва Эсфігмену ў Карэі. У спробе схаваць свае гвалтоўныя дзеяньні супраць манастыра Эсфігмену, патрыярх і яго выканаўцы ў грэцкім урадзе пачалі перадаваць усю пошту, банкаўскія рахункі і нерухомасьць, якія належаць манастыру, на імя новага падстаўнога братэрства, якое яны ж і кантралююць. Дапамога ад Эўрасаюзу цяпер паступае ва усе манастыры, паўсюль будуюцца добраўпарадкаваныя гасьцініцы для паломнікаў, выдаюцца інвэстыцыі для рэстаўрацыі старажытных манастырскіх будынкаў. Фінансавая дапамога для Эсфігмену ад Эўрасаюзу паступае да ілжэ—братэрству. Зрэшты, як кажуць самі эсфігменіты: яно і да лепшага, каб не быць даўжнікамі Эўрасаюзу.

14 жніўня 2006 году манахі манастыра атрымалі позвы ў грэцкі суд у Фесалёніках па дзіўным крымінальным абвінавачваньні “ў расколе і ерасі”. Слуханьне было прызначана на 29 верасьня 2006 года ў грэцкім дзяржаўным крымінальным судзе ў Фесалёніках. Суд манахаў апраўдаў.

Працягваецца “супрацоўніцтва” патрыярха Варфаламея і грэцкага урада (у асобе Доры Баккаяні, якая зьяўляецца паўнамоцным прадстаўніком грэцкага дзяржаўнага апарата на Горы Афон). Менавіта пад яе кантролем і уладай манахі былі адрэзаны ад прадуктаў харчаваньня, мэдыкамэнтаў, гаручага для апалу, ад мэдыцынскай дапамогі. Ёсьць дадзеныя пра сьмерць пяці састарэлых манахаў, так і не дачакаўшыхся лекара. Пракурор Вярхоўнага суда г. Фесалёнік Васілісаў Флёрыдзіс рэгулярна заклікае “да гвалтоўнага арышту і выгнаньню зілотаў зь Эсфігмену”.

Улетку 2008 года патрыярх Варфаламей ізноў зьбірае ў Карэі Сьвяты збор “Іера сінаксіс” зь ігуменаў і прадстаўнікоў усіх манастыроў, паставіўшы рубам пытаньне": пра выгнаньне эсфігменітаў зь манастыра і наогул зь Афона. Разумеючы, што яго дзеяньні сталі здабыткам галоснасьці ў Грэцыі і за мяжой, Варфаламей спрабуе пераканаць збор добраахвотна прыняць яго бок і агульным рашэньнем (каб адвесьці адказнасьць ад сябе асабіста), выгнаць непакорлівых зілотаў, пасяліўшы ў манастыр ужо падрыхтаваную ім ілжэ—брацію на чале зь ілжэ—ігуменам Хрызостомам Кацульерысам (“баявікоў” Гаўрыіла, якія ужо захапілі Канакі у Карэі). Але зь дзесяці самых буйных манастыроў Афона (якія па Афонскім статуце маюць права асноўнага голасу), пяцёра ігуменаў адмовіліся падтрымаць Варфаламея, адкрыта выказаўшыся аб ягонай “экуменыстычнае антыправаслаўнае палітыцы і братэрскае любові з папам Рымскім”. Прычым двое зь іх прыстрашылі “спыненьнем памінаньня, калі ён не пакіне Эсфігмену ў супакоі і не перастане цалавацца з папам”.

Такім чынам, клімат на Афоне ў стаўленьні непераможнага ворагамі манастыра Эсфігмену зрабіўся крыху лепш. Хоць па—ранейшаму працягваецца неафіцыйная блякада: не паступаюць лекі, няма электрычнасьці, адключаны тэлефон, не прыносяць пошту і г.д. А паломнікам і турыстам, ахвотнікам агледзець Сьвятую Гару Афон і якія зьвяртаюцца за дазволам наведаць Эсфігмену, адказваюць, што "манастыр не прымае госьцяў”. У выніку турысты адпраўляюцца ў вандраваньне па іншых манастырах, хоць насамрэч Эсфігмену можа прыняць да 400 паломнікаў.

Але, нягледзячы на гэта (па маім асабістым сьведчаньні), паломнікі, якія прыйшлі ў гэты манастыр, незвычайна ветліва прымаюцца браціяй Эсфігмену па—за залежнасьцю ад юрысдыкцыі ці нацыянальнасьці, ежа ў трапэзнай вельмі смачная (прадукты і усё неабходнае падвозяцца звычайна таемна уначы). Рыбу манахі ловяць самі з прыстані вудай, бо лодку улады адабралі і не дазваляюць ім выходзіць рыбачыць у моры. У Эсфігмену паломнік адчувае сябе сапраўды пад Амафорам Самай чыстай Боскай Маці, што, па словах ігумена манастыра схіархімандрыта а. Мяфодзія, дапамагло і дапамагае ім выдужаць у гэтыя складаныя апастасійныя часы.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.