Tuesday, June 15, 2010

ЧАС ІСЬЦІНЫ: НЯЗГОДНЫЯ ЗЬ ЭКУМЭНІЧНЫМ КУРСАМ СЭРБСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ ПАКІДАЮЦЬ МАНАСТЫР ЧОРНАЙ РАКА

Міралюб Дугаліч

5 чэрвеня зь самога сьвітанку ў манастыр Чорна Рака ішоў народ. Прайшлі даўнія суседзі” зь найблізкіх сёлаў, а таксама з Туціну, Новага Пазара, Рашкі, Кралёво і усіх бакоў Косава і Метохіі. Падчас ранішняй літургіі ў царкве было цесна, а затым перапоўненым апынуўся і манастырскі двор. Сьлёз не хавалі ні манахі ні вернікі, усё віталіся, фатаграфаваліся на памяць

У такой атмасфэры дзевяць ераманахаў і манахаў і сэм паслушнікаў пакінулі учора пасьля поўдня манастыр Чорна Рака. Усе яны сышлі ў сяло Лозьніца поруч Чачка, у падножжа гары Еліцы. У манастыры застаўся толькі манах Мітрафан, які не выказаўся зь нагоды сыходу і два паслушніка ў чатырох манастырскіх кельлях.

- Мы сыходзім не з-за нейкай ідэалёгіі, асабістых або сусьветных інтарэсаў. Мы за ісьціну і жадаем застацца ў Сьвятым Паданьні, як і наш духоўнік, наш уладыка Арцемій. Сёньня надышоў час здаць іспыт, урокаў і лекцый было досыць. Час убачыць хто за веру, а хто за няверу і тут няма пра што шмат казаць. Гэты народ ведае пра што тут мова, мы падтрымліваем нашага духоўніка уладыку Арцемія таму, што ён праўдзівы слуга Божы, хоць і чулі шмат брудных, цяжкіх слоў і паклёпу. Усе мы даўно яго ведаем і ведаем яго як чалавека праўды і ісьціны. Адправіліся ў шлях і манахі зь іншых манастыроў гэтай япархіі, але мы не рады таму, што ідзем, мы ні на каго не злуемся, але імкнёмся пакорліва пакінуць кожны свой манастыр, у якім мы служылі, зь малітвамі духоўніка і Божым дабраслаўленьнем. Таксама хай Бог будзе ў дапамогу і нам, тым, хто адправіўся і тым, хто застаецца, - заявіў, сыходзячы, ігумен манастыра Мікалай.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.