Monday, May 31, 2010

БАЎГАРСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА

Хрысьціянская прысутнасьць на тэрыторыі сучаснай Баўгары адносіцца да вельмі даўняга часу: досыць успомніць архірэйскі сабор 343 г. у Сердыке (цяпер Сафія). Гэтую вобласьць заваявалі язычнікі—баўгары, якія, зрэшты, ужо мелі вызначаныя кантакты з хрысьціянскімі місіянэрамі. Вырашальным момантам у прыняцьці хрысьціянства баўгарамі быў хрост ў 865 году бізантыйскім япіскапам цара Барыса I, за якім рушыла усьлед паступовая хрысьціянізацыя усяго народу. Некаторы час Баўгары выбірала паміж Рымам і Канстантынопалем і была прадметам адной з галоўных спрэчак гэтых Цэркваў, але ў выніку упадабала Канстантынопаль і Бізантыйскую цывілізацыю.

У Х стагодзьдзі Баўгарская дзяржава узмацнілася. У 927 г. Канстантынопалю прыйшлося прызнаць цара імпэратарам баўгараў, а архіяпіскапа Праслава патрыярхам Баўгарскай Царквы. Аднак у 971 г. бізантыйцы, аднавіўшы сілы, уварваліся ў Баўгарскую імпэрыю, а баўгарскі патрыярх, пакінуўшы рэзыдэнцыю ў Праславе, перанёс яе ў Ахрыд (Македонія). У 1018 г. бізантыйцы заваявалі Македонію і панізілі статус патрыярхату да аўтакефальнага архіяпіскапства.

У 1186 г. Баўгары вярнула сабе незалежнасьць і заснавала другую імпэрыю са сталіцай у Тырнова. Пасьля доўгіх перамоў Баўгарская Царква ў 1204 г. прызнала вяршэнства папы Рымскага. Гэтая дамова было разарваная, калі ў 1235 г. Баўгарскі імпэратар склаў у Канстантынопалі саюз з грэкамі супраць лацінян, а Бізантыйскі патрыярх ізноў прызнаў Баўгарскі Праваслаўны патрыярхат.

З пачаткам турэцкага валадарства ў 1393 г. Баўгарская Царква згубіла аўтакефалію і была інтэграваная ў Канстантынопальскі Патрыярхат. У 1870 г. Асманскі урад дазволіла аднавіць нацыянальную Баўгарскую Царкву як аўтаномны экзархат. Канстантынопаль адрэагаваў на гэта рэзка адмоўна і ў 1872 г. абвясьціў Баўгарскую Царкву раскольнікамі. Гэты парыў працягваўся і пасьля ператварэньня Баўгары ў 1878 году ў княства, а ў 1908 годзе — ў незалежнае каралеўства. Толькі ў 1945 г. Сусьветны Патрыярхат прызнаў Баўгарскую Царкву аўтакефальнай і пакончыў з расколам. У 1953 г. мітрапаліт Сафійскі зрабіўся патрыярхам і ў 1961 г. быў прызнаны Канстантынопалем.

Пры камуністычным рэжыме, усталяваным у 1944 г., палітыка баўгарскага урада па стаўленьню да Царквы нагадвала савецкую, а Царкву змушаная была гуляць у грамадзтве пасіўную ролю.

Баўгарская Царква не пазьбегла смуты, якая рушыла за распадам камуністычнай сыстэм. У 1991 г. новы урад заснаваў Камісію па справах рэлігій, якая пачала з рэформаў рэлігійных аб'яднаньняў. У сакавіку 1992 г. высьветлілася, што абраньне ў 1971 г. патрыярха Максым былі незаконнымі, паколькі ён быў пастаўлены камуністычнымі уладамі ў парушэньне канонаў. Гэта, у сваю чаргу, выклікала раскол сярод япіскапаў, трое зь якіх на чале зь мітрапалітам Піменам Некропскім публічна запатрабавалі зьняцьця Максым.

У студзені 1993 г. Сафію наведала дэлегацыя Сусьветнага Патрыярха, якая спрабавала неяк дапамагчы вырашыць гэтую праблему, але посьпеху не дасягнула. Поўны раскол пачаўся пасьля таго, як 4 ліпеня 1996 г. мітрапаліт Пімен быў абраны альтэрнатыўным патрыярхам і аддадзены анафэме Сьвятым Сынодам, узначаленым Максымам. Калі ў студзені 1997 г. Пётр Стаянаў уступаў на пасаду прэзыдэнта, Пімен дабраславіў яго, а ў сакавіку 1997 г. Вышэйшы Дзяржаўны суд пастанавіў, што рашэньні Сьвятога Сынода незаконныя. У студзені 1998 г. прэзыдэнт Стаянаў заклікаў абодвух патрыярхаў сысьці на пакой, каб дазволіць абраць новага патрыярха і пакласьці канец расколу.

Пазачарговы і пашыраны Сынод Баўгарскай Праваслаўнай Царквы праходзіў у Сафіі з 30 верасьня па 1 кастрычніка 1998 г. Старшынёй на ім быў Сусьветны Патрыярх Варфаламей, прысутнічалі таксама 6 іншых Патрыярхаў і 20 мітрапалітаў, уключаючы Патрыярха Александрыйскага Пятра VII. Сынод пацьвердзіў паўнамоцтвы Патрыярха Максым і дасягнуў прымірэньні варожых бакоў. Патрыярх Пімен і іншыя адышоўшыя япіскапы павініліся ў сваіх дзеяньнях і былі зноў прынятыя ў зносіны з Праваслаўнай Царквой у ранейшым сане разам са сваімі сьвятарамі і парафіянамі.

У ліпені 1997 г. упершыню за апошнія 40 гадоў у Сафіі пад кіраўніцтвам Патрыярха Максым быў праведзены царкоўны Сабор, абмеркаваўшы новыя магчымасьці, якія адкрыліся перад Царквой ва умовах дэмакратычнага грамадзтва. Сабор заклікаў урад дазволіць дзейнасьць Царквы ў розных сфэрах грамадзкага жыцьця, уключаючы мас—мэды, а таксама забясьпечыць рэлігійную адукацыю ў школах, заснаваць інстытут вайсковых сьвятароў, дапусьціць сьвятароў у турмы і лякарні і вярнуць раней прыналежную Царкве і канфіскаваную камуністамі уласнасьць.

Былі ўжыты меры для абнаўленьня царкоўнага жыцьця, уключаючы разьвіцьцё праграм катэхізацыі і багаслоўскай адукацыі, разгортваньне шырокай сацыяльнай праграмы, умацаваньне ролі парафіян у Царкве і абнаўленьне манаства. Замест напісанага пры камуністах у 1953 годзе быў прыняты новы статут Царквы. У 1997 году аднавілася выкладаньне Закона Божага ў школе. Пасьля падзеньня камунізму ў Баўгары былі адчыненыя новыя багаслоўскія факультэты.

Сёньня Баўгарская Праваслаўная Царква мае 12 мітраполій (11 у Баўгары і 1 у Нью—Ёрку) і 2 япархіі (Акронская і Дэтройцкая), акрамя таго, у БПЦ ёсьць па 2 прыходы ў Вугоршчыне і Румыніі і адзін v у Аўстрыі. На гары Афон знаходзіцца баўгарскі манастыр сьвятога Георгія.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.