Sunday, May 30, 2010

СЛОВА Ў НЯДЗЕЛЮ ЎСІХ СЬВЯТЫХ

архіяпіскап Лука (Война—Ясінецкі)

Незьлічоныя і неаглядныя, як пясчынкі вялікіх пустэльняў Сахары і Гоби, сучасныя нам людзі і усё жыўшыя да нас. Хто яны? Якое іх жыцьцё? Што бачым ў душах іх? Калі б можна было азірнуць неагляднае, то убачылі бы мы, што велізарная большасьць чалавецтва складаецца з тых, якія ў Сьвятым Пісаньні завуцца "народам зямлі". Чаму завуцца яны такім імем? Таму, што найгалоўная мэта іх жыцьця і асноўныя імкненьні іх накіраваныя на дасягненьне зямных выгод, тых выгод, якія атрымліваюць яны ад матэрыяльнай прыроды.

Яны або зусім не духоўныя, або духоўнае жыцьцё іх не глыбокае! Яны або зусім не вераць у духоўны сьвет, або надаюць яму мала увагі.

Такі народ зямлі, такія людзі душэўныя, не духоўныя.

Гэта асноўная маса усяго чалавецтва. Але са страхам і болем душэўнай бачым мы на левым флангу чалавецтва непараўнальна горшых і нават страшных людзей. Бачым людзей—скацін, людзей—зьвяроў, людзей—катаў і нават людзей—нячысьцікаў. А на правым флянгу народа зямлі бачым колер і славу роду чалавечага, тых дабрашчасных і дабраслаўлёных Богам людзей, якіх вялікі Ян Багаслоў заве дзецьмі Божымі, сябрамі Хрыстовымі.

Зь набожным і поўным глыбокай пашаны трапятаньнем бачым вялікі хор сьвятых, зьзяючых у цемры сьвету, як яркія Божыя зоркі на цёмным небасхіле. Бачым хор прарокаў і Апосталаў, вялікіх сьвяціцеляў і пастыраў, пропаведваючых і сьцьвярджаючых Эвангельле Хрыстова.

Бачым велізарны хор сьвятых мучанікаў і пакутніц, вялікіх звышгодных і пустэльнікаў і нават людзей, падобных Анёлам Божым.

Што зрабіла іх сьвятымі, зусім не падобнымі на народ зямлі? Гэта пазнаем мы зь найглыбокіх слоў Апостала Паўла, слоў, якіх да яго ніхто не мог сказаць.

Жах і бязьмерная слава Крыжа Хрыстова так патрэсьлі яго душу, што ён забыўся аб усім сьвеце і сказаў: “… крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста … для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету…”, “Я ўкрыжаваўся з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, а жыве ўва мне Хрыстос.” (Гал. 6:14; 2:19– 20) Гэтыя сьвятыя словы маглі бы паўтарыць аб сабе і усё вялікія сьвятыя. Вера ў Госпада Ісуса і любоў да Яго яркім полымем палала ў сэрцах сьвятых мучанікаў і давала ім сілу пераносіць жахлівыя пакуты і страшную сьмерць.

Сьвет страціў усю сваю прывабнасьць для вялікіх звышгодных і пустэльнікаў, сьвет быў раскрыжаваны для іх.

Невыносна было для іх заставацца сярод людзей, здольных на такое бязьмернае злачынства як расьпяцьце на крыжы Выратавальніка сьвету, Сына Божага; і сыходзілі яны ў бязьлюдныя пустэльні і непраходныя лясныя гушчары, каб жыць тамака ў неразлучных малітоўных зносінах з Богам.

Іх малітва была глыбокая, як мора, і лілася нястомна дзень і ноч.

Наш вялікі звышгодны Серафім Сароўскі тысячу дзён і начэй маліўся ў лесе на плоскім камяні. Звышгодны Арсэн Вялікі стаяў ад вечара да раніцы зь узьнятымі да неба рукамі ў пустэльні, молячыся аб усім сьвеце. І нават яго пераўзыходзіла па сіле малітвы звышгодная Марыя Эгіпэцкая.

Можна было б яшчэ доўга казаць і аб іншых вялікіх падзьвіжніках, якіх увесь сьвет не быў годны.

У цяперашнюю другую нядзелю пасьля Пяцідзесятніцы Сьвятая Царква сьвяткуе нядзелю ўсіх сьвятых.

Чаму усталяваны гэтае сьвята? У сьвятцах мала імёнаў сьвятых; усяго каля 2000 імёнаў; але не можа быць, каб сьвятых было так мала; іх больш, вядома, невымерна больш.

У сёмым разьдзеле Адкрыцьці Яна Багаслова чытаем: “…зірнуў я, і вось, вялікае мноства людзей, якога ніхто ня мог палічыць, зь усіх плямёнаў і каленаў, і народаў і родаў стаяла перад тронам і перад Ягнём у белым адзеньні і з пальмавымі галінкамі ў руках сваіх. … гэта тыя, якія прыйшлі ад вялікае скрухі; яны абмылі вопратку сваю і адбялілі вопратку сваю Крывёю Ягняці.” (Адкр. 7:9, 14)

Неагляднае і незьлічонае мноства сьвятых было паказана Яну Багаслову ў гэтым бачаньні, а не 2000 сьвятых, імёны якіх чытаем ў сьвятцах.

У Бога ёсьць велізарнае мноства сьвятых, дзеля выратаваньня якіх сышоў на зямлю і увасобіўся ад Усясьвятой Дзевы Марыі Адвечны Сын Божы, Выратавальнік сьвету.

Толькі маленькі лік сьвятых кананізаваны Цэрквамі Праваслаўнай і Рыма—Каталіцкай. А усё велізарнае мноства іншых сьвятых вядома толькі Богу, аб якім які гаворыцца, што Ён адзіны Сэрцазнавец, “Адзіны знаўца сэрцаў”. У Ягоных усёвідушчых вачах вялікія і каштоўныя нічога не значныя для сьвету і нават пагарджаныя і гнаныя сьветам простыя і бедныя людзі, якіх на самай справе увесь сьвет не годны. Цяперашняя нядзеля пасьля Пяцідзесятніцы прысьвячаецца Царквой памяці усіх сьвятых – і пайменна вядомых Царквы, і вядомых толькі аднаму Богу.

Вялікі і сьвяты гэты дзень, і належыць нам, хоць бы малітоўным сьпевам, ушанаваць яго і папытаць ва усіх сьвятых малітваў іх прад Богам за нас, каб і нам грэшным стаць хоць бы ў апошніх шэрагах тых, якіх ганараваў Гасподзь Бог назваць Сваімі дзецьмі, тых, якія другі раз нарадзіліся, ужо “ні ад хаценьня плоці, ні ад хаценьня мужа” (Ян. 1:13), але ад Самога Бога і бязьмернай сілы Эвангельля Хрыстова.

Гэта ды будзе са ўсімі намі!

Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.