Saturday, May 22, 2010

МАЛІТВЫ АБ АТРЫМАНЬНІ ДАРУНКАЎ ДУХА СЬВЯТОГА ЗВЫШГОДНАГА СІЛУАНА АФОНСКАГА

Божа, адукуй нас Духам Тваім Сьвятым, каб мы усё зразумелі Тваю любоў.

***

Хто просіць у мяне малітваў, за тых сьлёзна прашу Госпада:

Гасподзь, дай ім Духу Твайго Сьвятога, ды спазнаюць Цябе Духам Сьвятым.

Гасподзь Міласьцівы, навучы усіх нас Духам Тваім Сьвятым жыць па волі Тваёй, каб усе мы ў Сьвятле Тваім спазналі Цябе, праўдзівага Бога, бо без Сьвятла Твайго мы не можам зразумець поўнасьць любові Тваёй. Адукуй нас мілатой Тваёю, і яна сагрэе сэрцы нашы любіць Цябе.

Уладыка, Шматміласьцівы, даруй нам духу пакорлівага, каб душы нашы здабылі супакой у Табе.

***

Усясьвятая Маці Госпада, вымалі, Міласьцівая, нам пакорлівага духу.

Усё сьвятыя, вы жывёце на нябёсах і бачыце славу Госпада, і цешыцца дух ваш, моліцеся, каб і нам быць з вамі. Прагне і мая душа бачыць Госпада і нудзіцца па Ім у пакоры, як нявартая гэтай дабрыні.

Гасподзь Міласьцівы, Духам Сьвятым навучы нас пакоры Тваёй.

Гасподзь, выпраў нас, як далікатная маці выпраўляе сваіх малых дзяцей. Дай усякай душы спазнаць радасьць Прышэсьця Твайго і сілу дапамогі Тваёй. Дай прахалоду жадаючым душам народа Твайго, і усіх нас навучы Духам Сьвятым ведаць Цябе. Стамляецца душа чалавечая на зямлі. Госпадзі, і розумам не можа умацавацца ў Табе, таму што не ведае Цябе і Тваёй дабрыні

***

О Госпадзі, навучы нас Духам Тваім Сьвятым быць паслухмянымі, стрыманымі. Дай нам дух Адамава пакаяньня і сьлёзы аб грахах нашых. Дай нам вечна славіць Цябе і дзякаваць. Ты даў нам усячыстае цела Тваё і кроў, каб мы вечна жылі з Табой, і былі тамака, дзе Ты знаходзісься, і бачылі славу Тваю

***

Госпадзі, дай народам усёй зямлі спазнаць, як шмат Ты нас любіш і якое цудоўнае жыцьцё Ты даеш вернікам у Цябе.

Памілуй мяне, Божа, заняпалае стварэньне Тваё.

Колькі разоў Ты даваў мне мілату Сваю, і я не захоўваў яе, таму што пыхлівая душа мая; але душа мая ведае Цябе, Творцу і Бога майго, і таму шукаю Цябе, рыдаючы, як рыдаў Іосіф аб айцу сваім Якаве на дамавіне маці сваёй, каля уводзілі яго у Эгіпэцкае рабства.

Я абражаю Цябе грахамі, і Ты сыходзіш ад мяне, і душа мая нудзіцца па Табе.

О Дух Сьвяты, не пакінь мяне. Калі Ты сыходзіш ад мяне, то дрэнныя думкі прыходзяць да мяне і нудзіцца душачы мая па Табе да вялікіх сьлёз


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.