Sunday, February 14, 2010

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ СЬВЯТА ГРАМНІЦЫ

архіяпіскап Лука (Война – Ясянецкі)

У старажытнасьці упершыню пачуў мір тую малітву сьвятога Сымона Богапрымальнік, якую вы цяпер чуеце кожны дзень на вячэрняй: “Сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам, бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё, якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў, сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.

У міры, у глыбокім душэўным міры сышоў у вечнасьць сьв. Сымон Богапрымальнік пасьля 300-летняга жыцьця ў чаканьні выкананьня прароцтва Ісаі: “Дзева ва ўлоньне прыме і народзіць Сына, і назавуць яго Эмануілам, што значыцца “Зь намі Бог””

А навошта вы зараз стала чуеце гэтую малітву? Чаму яна, як ніякая іншая, паўтараецца на кожнай вячэрняй?

Затым і для таго, каб памяталі аб гадзіне сьмяротнай, каб памяталі, што і вам належыць памерці ў такім глыбокім міры, як памёр сьв. Сымон Богапрымальнік.

Няўжо вы не ведаеце, як страшна паміраюць злыя грэшнікі, якія жылі усё жыцьцё ў нягоднасьці, у хлусьні, крадзяжу, забойствах; як паміраюць на шыбеніцы і на плахе здраднікі радзімы? Няўжо не ведаеце, якая сьмерць усякага няверніка, а асабліва блюзьнер: як страшна яму паміраць, як уздрыгвае сэрца яго, калі паўстае перад ім сьмерць?

Толькі што чулі вы слова псальма: “Сьмерць грэшнікаў страшная”. Сапраўды страшная і пазбаўленая усякага міру.

А вам нагадвае малітва сьв. Сымона Богапрымальніка, што павінны вы не такой лютай, ганебнай сьмерцю памерці, а самой чыстай, сьвятой.

У глыбокім міры з сэрцам сваім павінны паміраць усе мы, хрысьціяне.

Ведаеце, як паміралі праўдзівыя хрысьціяне, як не была падобная іх сьмерць на сьмерць грэшнікаў: як памёр Серафімаў Сароўскі, стоячы на каленах прад выявай Уладаркі Багародзіцы; як паміраў таксама перад выявай Уладаркі мітрапаліт Філарэт і шматлікія іншыя.

Вось такога мірнага скону просіце ў Бога, калі чуеце на вячэрняй сьвятую малітву: “Сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам.”

Жыць у міры і памерці ў міры павінны усе мы, хрысьціяне.

А ведаеце вы, як мала міру ў сьвеце. Ведаеце, як трымцяць людзі, пакутуючы душою сваёй, не маючы міру – ні вонкавага міру з людзьмі, ні унутранага міру са сваім сумленьнем.

А нас заклікае Госпад да міру і супакою. Памятайце, памятайце заўсёды словы Хрыстовы: “Прыйдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас вазьмеце ярмо Маё на сябе і навучэцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым”.

Вось, вось дзе праўдзівы супакой, вось, дзе трэба шукаць супакой – зусім не тамака, дзе шукаюць людзі сьвету гэтага – шукаюць і не знаходзяць. Жадаюць пазьбегнуць пакут цялесных, пакут душэўных сваёй сілай, сваім розумам, сваімі стараньнямі – нічога не дасягаюць, бо мір толькі ў Бога, Які ёсьць Бог сьвету.

О, як шмат няшчасных працаўнікоў, задушаных непасільнай працай; о, як шмат асуджаных уласнымі грахамі і брудам навакольных іх, бо граху і хлусьні поўны сьвет.

Усюды і усюды хлусьня, усюды і усюды адсутнасьць праўды і нідзе, нідзе няма праўды, і нідзе няма міру, нідзе няма супакою. А супакой толькі ў Бога, толькі ў Хрыста: “Прыйдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас”. Як супакоіць Ён іх? Ён супакоіць іх у Сваім улоньні, супакоіць іх Сваёй любоўю, Сваім дабраслаўленьнем, Сваімі зносінамі зь імі, Ён супакоіць іх, як сяброў Сваіх.

А для таго, каб супакоіў, трэба шукаць, трэба заклікаць Яго: “Вазьмеце ярмо Маё на сябе і навучэцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым”.

Трэба цяжкае, невыноснае, поўнае зла і хлусьні няволя сьвету гэтага адпрэчыць, скінуць з плячэй сваіх і ускласьці на іх лёгкае і добрая ярмо Хрыстова.

Што гэта за ярмо? Гэтае лёгкае, добрае ярмо, гэта то ярмо, якое узяўшы на плечы свае, чалавек адчуе радасьць, адчуе мір і супакой, бо колькі б цяжкага ні дзеялі нам людзі за імя Хрыстова, гэты цяжар ніколі не перасягне той радасьці, якую адчувальны, узяўшы на плечы ярмо Хрыстова, бо будзем адчуваць, ясна адчуваць, што Сам Госпад Ісус Хрыстос ідзе побач з намі і Сам падтрымлівае крыж наш. Ён робіць яго лёгкім, а ярмо ярмом радасным, бо ад крыжа, нават ад цяжкіх пакут крыжа прыходзіць радасьць, вялікая Божая радасьць. І гэтая радасьць робіць ярмо Хрыстова лёгкім і добрым.

Чалавек, які усклаў ярмо Хрыстова на плечы свае, становіцца іншым чалавекам, не такім, якім быў раней, бо навучыцца ад Самога Хрыста пакорнасьці і пакоры.

А пакорнасьць і пакора – гэта то вялікае, то добрае, што агароджвае ад усякіх пошасьцяў і пакут, ад усіх нападаў д'ябальскіх. Прад пакорнасьцю і пакорай нямоглыя нячысьцікі, нямоглы сам сатана, бо пайшоўшы за Хрыстом зрабіліся падобныя Яму, Узору пакорнасьці і пакоры.

Такім чынам, калі жадаеце, каб на вас споўніліся словы малітвы Сімеона Богапрыёмніка, калі жадаеце мець адвагу ў гадзіну сьмяротны, паўтарыць яго малітву і сказаць: “Сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам.” калі гэтага жадаеце, то пайдзіце за Хрыстом, узяўшы ярмо Яго на сябе, навучаючыся ад Яго, бо Ён рахманы і пакорлівы сэрцам. Амін.

1953 г.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.