Sunday, January 24, 2010

СЛОВА Ў НЯДЗЕЛЮ МЫТАРА І ФАРЫСЭЯ

Архіяпіскап Лука (Война–Ясянецкі)

“Панікнуць гордыя вочы чалавека, і высокае людзкое прынізіцца; і адзін Гасподзь будзе высокі ў той дзень. Бо ідзе дзень Госпада Саваофа на усё ганарыстае і пыхлівае і на усё узьнесенае, — і яно будзе прыніжана, і на усе кедры Ліванскія, высокія і выносныя, і на усе дубы Васанскія, і на усе высокія горы, і на усе пагоркі, якія узвышаюцца, і на усякую вежу высокую, і на усякі моцны мур…І упадзе чалавечая веліч, і высокае людзкое прынізіцца; і адзін Гасподзь будзе высокі ў той дзень.” (Іс. 2:11-15, 17)

О, як брыдка Богу усё узносячае само сябе, усё ганарлівае!

У дзіўнай па сіле прамовы прарока Ісаі нават горы высокія, нават кедры Ліванскія і дубы Васанскія, высокія, ганарлівыя, напышчаныя, хоць няма ў іх душы і не могуць ганарлівымі быць, тым не менш і яны ненавісныя Богу, як сымбаль усяго напышлівага і ганарлівага.

“Падымайце, падымайце, раўняйце дарогу, прымайце перашкоды са шляху народа Майго. Бо так кажа Высокі і Ўзьнесены, вечна Жывы, — Сьвяты імя Яго” – Брыдкі, брыдкі ганарлівы чалавек Богу, бо так кажа Ён: “Я жыву на вышыні нябёсаў і ў сьвяцілішчы, і гэтак сама зь уціснутымі і ўпакоранымі духам, каб ажыўляць дух упакораных і ажыўляць сэрцы ўціснутых.” (Іс. 57:14-15)

О Госпадзі, Госпадзі! Ты жывеш на вышыні нябёсаў і разам з тым у сэрцах пакорлівых і уціснутых. Яны дарагія Табе, Ты любіш іх, Ты лічыш іх дзецьмі Сваімі. Ты пасылаеш у бязьмерным багацьці мілату Тваю ім, бо так Ты кажаш: “А вось, на каго Я пагляджу: на ўпакоранага і зламанага духам і на таго, хто трымціць перад словам Маім.” (Іс. 66:2)

Толькі на іх глядзіць, а ганарлівым Бог пярэчыць, і толькі пакорлівым дае мілату. Тым пярэчыць, кажа прарок, якія не зьмірыліся прад Ім бязьмернай веліччу, якія адпрэчваюць Яго полаг, Яго задум, якія кажуць: мы не дзеці, самі знойдзем шляхі жыцьця. Не будзем ні прад кім схіляцца, бо мы не рабы.

Не рабы?! О не ! Рабы яны, бездапаможныя рабы: рабы гонару і ганарыстасьці, рабы кепскіх жаданьняў цела, рабы запалу.

Зь імі няма Бога, бо Ён жыве толькі з прыносячымі пакаяньне і пакорлівымі і толькі ім падае Сваю мілату.

А ганарлівых, напышлівых, Госпад не чуе ніколі, ніколі, колькі б ні маліліся Яму; не чуе, як не чуў ганарлівага фарысэя, уся малітва якога складалася толькі ў пераліку дабрадзейнасьцяў сваіх і заслуг прад Богам. Хвалісься сам ты прад Богам, ганарысься сам сваімі заслугамі, сваёй праведнасьцю? О ты, няшчасны!

Павучыся ў вялікага апостала Паўла, які аб сабе кажа: “Але зь мілаты Божае я ёсьць тое, што ёсьць; і мілата Ягоная ўва мне ня была марная, але я болей за іх усіх папрацаваў; ня я, зрэшты, а мілата Божая, якая са мною.” (1 Кар. 15:10)

Усе свае працы, усе свае заслугі бязьмерныя і найвялікшыя адносіць ён не да сабе, а толькі да Боскай мілаты.

О вы, няшчасныя, што самі хваліцеся прад Богам, не ці памятаеце слоў Самога Выратавальніка нашага: “Гэтак сама і вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажэце: мы рабы нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.” (Лк. 17:10)

Ці шматлікія кажуць так? Ці шматлікія ёсьць такія пакорлівыя? О не, ганарлівых значна больш, чым пакорлівых.

А чым ганарацца? Ганарацца розумам сваім, сілай і уладай, забываючы аб грахах сваіх, ні ў што ставячы іх. Хай узгадаюць словы праведнага Ёва: “Вось нават месяц, і той нясьветлы, і зоркі нячыстыя прад вачыма Ягонымі.” (Ёв. 25:5)

Усё нячыстыя, усё вінаватыя, усё павінны быць пакорлівыя ў сьвядомасьці бруднасьці сваёй.

Хай ўзгадаюць і іншыя словы праведнага Ёва: “Вось, Ён і слугам Сваім не давярае і ў анёлах Сваіх бачыць заганы” (Ёв. 4:18).

У анёлах, у анёлах бачыць недахопы, а што жа аб нас, грэшных, сказаць, поўных грахоўнага бруду, поўных саманадзейнасьці і напышлівасьці.

Бо усё сьвятыя, вялікія сьвятыя лічылі сябе грэшнікамі і нявартымі прад Богам – шчыра, шчыра лічылі сябе такімі. Бо яны стала разглядалі сэрца сваё і бачылі ў ім зоркімі вачамі сваімі усякі, нават самы малы бруд, і жахаліся, калі знаходзілі такі бруд. Шукалі – і зьміраліся прад Богам шчыра і лічылі сябе грэшнікамі і нявартымі.

Хто быў больш сьвяты, больш узьняты Богам, хто быў найвялікшым сьвяціцелем, калі не вялебны айцец наш Ян Залатавуст? А кожны вечар чытаем у дзіўнай малітве яго такія словы: “Памяні мяне, грэшнага слугу Твайго, брыдкага і нячыстага, у Царстве Тваім!

Брыдкім і нячыстым называе сябе той, хто дзеля нас ёсьць узорам усялякай сьвятасьці, узорам выкананьня ўсяго закону Хрыстовага – брыдкім і нячыстым называе сябе.

Чаму Госпад патрабуе ад нас найперш пакоры?

Чаму запавет аб пакоры: “Дабрашчасныя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябеснае”?

Чаму гэтая сьвятая запаведзь пастаўленая першай у шэрагу дзевяці запаведзяў асалоды? Таму што без выкананьня гэтай запаведзі нічога не варта выкананьне усяго іншага закону. Усе добрыя нашы справы мала заўгодныя Богу, калі не прасякнутыя яны сьвятой пакорай.

Чаму трэба быць пакорлівымі, чаму гэтага патрабуе ў першую чаргу вялікі Бог наш? Таму што Ён патрабуе ад нас, каб мы з пакаянным і пакорлівым сэрцам трапяталі прад словам Ягонымі.

Мы павінны быць прасякнутыя такой бязьмернай павагай і пакланеньнем прад веліччу Боскай, што з трапятаньнем павінны падумваць аб Ім – з трапятаньнем, а не з гонарам, з пакорай, зь сэрцам пакаянным.

І толькі тады пачуе Ён нашы малітвы, як пачуў малітву пакорлівую няшчаснага, усімі пагарджанага мытара, які стаяў каля увахода ў царкву, біў сябе ў грудзі і увесь час паўтараў словы: “Божа, будзь міласьцівы да мяне, грэшнага!

Ён быў грэшны, яго ненавідзеў увесь народ за тое, што ён несправядліва зьбіраў падаткі, дзеля сваёй карысьці зьбіраў занадта шмат.

Але і гэтага грэшніка, які з трапятаньнем, са страхам Божы, біў сябе ў грудзі, паўтараў адны словы: “Божа, будзь міласьцівы да мяне, грэшнага”, Госпад апраўдаў значна больш, чым самаўпэўненага ў сваёй праведнасьці фарысэя, які толькі ганарыўся сваімі вартасьцямі, сваімі дабрадзейнасьцямі.

Такім чынам, ды будзем усе мы пакорлівымі і трапечучымі прад словам Божым. Ды не будзе ніколі ў малітвах нашых і сьледу любой пыхі прад Богам, нейкага усхваленьня сваіх дабрадзейнасьцяў.

Ды памятаем заўсёды, заўсёды, на кожнай малітве, у сэрца нашым, у думках нашых, не толькі аднойчы, але заўсёды, аб грахах сваіх, якіх у кожнага незьлічона ёсьць, якія такія гідкія прад Богам.

Калі на кожнай малітве будзем заўсёды успамінаць аб грахах і калі, прамаўляючы вялікую малітву Ісусаву: “Госпадзі Ісусе Хрысьце, Сыне Божы, памілуй мяне, грэшнага”, будзем зараз жа, зараз жа успамінаць і няўхільна ў розуме трымаць усе грахі нашы, а асабліва самыя цяжкія, самыя гідкія грахі, калі будзем няўхільна памятаць аб грахах сваіх, то памаленьку пачнуць зь вачэй нашых капаць сьлёзы пакаяньня. А калі дасьць Госпад гэтыя сьлёзы, тады прыйдзе і сьвятая пакора, царыца усіх дабрадзейнасьцяў.

Толькі бы не забываць, не пакідаць думак аб грахах сваіх, толькі бы не думалі мы, што досыць пайсьці на споведзь і адкрыць грахі духоўніку, а потым зараз жа забыцца іх, як робяць вельмі шматлікія. Толькі б не забывалі, толькі бы заўсёды памяталі, толькі бы ведалі словы Боскія, абвешчаныя праз прарока Ісаю і іншага вялікага прарока – Ерамію. Вось што кажа прарок Ісая: “Я, Я Сам згладжваю злачынствы твае дзеля Сябе Самога і грахоў тваіх не ўзгадаю.” (Іс. 43:25)

Ён не успомніць, Ён прабачыў, а ты памятай, заўсёды памятай, заўсёды прасі прабачэньні. Запомніце гэта: “Ты ж памятай”.

Памятайце і словы вялікага прарока Ераміі: “Вярніся, адступніца, дачка Ізраілева … Я ня вылью на вас гневу Майго; бо Я мілажальны, кажа Гасподзь, — ня вечна буду гневацца.” (Ер. 3:12)

Ведай, заўсёды ведай беззаконьне тваё, памятай беззаконьні твае, хоць бы і не адхіліў Госпад твару Свайго, хоць бы і памілаваў цябе.

Вось чаму Госпад наш Ісус Хрыстос у кароткай і дзіўнай па сіле прыпавесьці аб мытару і фарысэі навучае нас таму, што малітвы нашы павінны быць малітвамі пакорлівымі і пакутнымі. Гэтую сьвятую прыпавесьць ніколі не забывайце. Не забывайце і тых слоў псальмы Давыда, якія чуеце кожны дзень сьпяваючы псальмы: “Ахвяра Богу — дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае.” (Пс.50:19)


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.