Sunday, January 31, 2010

ПАВУЧАНЬНЕ Ў НЯДЗЕЛЮ БЛУДНАГА СЫНА. АБ ПАКАЯНЬНІ

сьвяціцель Ігнацій (Бранчанінаў)

Умілаваныя браты! Сьвятая Царква, гэтая дзеталюбная маці вернікаў, якая нарадзіла іх у выратаваньне і прымаючая на сябе усе клопаты, каб дзеці яе не пазбавіліся сваёй спадчыны Неба, рыхтуючы іх да пасьпяховага зьдзяйсьненьня надыходзячага подзьвігу сьвятой Чатырохдзесятніцы, пастанавіла сёньня чытаць на Боскай Літургіі прыпавесьць Госпада нашага Ісуса Хрыста аб блудным сыне.

У чым складаецца подзьвіг сьвятой Чатырохдзесятніцы? Гэта – подзьвіг пакаяньня. У сапраўдныя дні мы стаім прад часам, пераважна прысьвечаным пакаяньню, як бы прад брамай яго, і засьпяваем напоўненую замілаваньня песьню: пакаяньня адчыні нам дзьвярэй, Жыцьцядаўца! Што найболей выяўляе цяпер чутая намі ў Эвангельлі прыпавесьць Госпада нашага? Яна выяўляе неспасьціжную, бясконцую літасьць Айца Нябеснага да грэшнікаў, прыносячых пакаяньне. “Бывае радасьць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца” (Лк. 15:10), – узьвясьціў Госпад чалавекам, заклікаючы іх да пакаяньня, і, каб гэтыя словы Яго мацней захаваліся ў сэрцах слухачоў, пажадаў дапоўніць іх прыпавесьцю.

У аднаго чалавека было два сыны; і сказаў малодшы бацьку: тата! дай мне належную мне долю маёмасьці. І бацька падзяліў ім маёмасьць. Праз колькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкі край і там распусьціў маёмасьць сваю, жывучы распусна. А калі ён пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён апынуўся ў нястачы; і пайшоў, прыстаў да аднаго жыхара той краіны, а той паслаў яго на палі свае пасьвіць сьвіньні; і ён рады быў напоўніць чэрава сваё струкамі, якія елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму. Апамятаўшыся, сказаў: колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішкі хлеба, а я паміраю з голаду! Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: тата! я зграшыў супроць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім; прымі мяне ў лік парабкаў тваіх. Устаў і пайшоў да бацькі свайго. І калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і ўмілажаліўся; і пабегшы, упаў яму на шыю і пацалаваў яго. А сын сказаў яму: тата! я зграшыў супроць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім. А бацька сказаў рабам сваім: прынясеце найлепшую вопратку і апранеце яго, і дайце пярсьцёнак на руку яму і абутак на ногі; і прывядзеце ўкормленае цяля і закалеце: будзем есьці і весяліцца, бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся. І пачалі весяліцца. А старэйшы сын ягоны быў на полі; і вяртаючыся, калі наблізіўся да дома, пачуў сьпевы і весялосьць; і паклікаўшы аднаго слугу, спытаўся: што гэта такое? Той сказаў яму: брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў укормленае цяля, бо прыняў яго здаровага. Ён угневаўся і не хацеў увайсьці. А бацька, выйшаўшы, клікаў яго. Але ён сказаў у адказ бацьку: вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі не пераступаў загаду твайго, але ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца зь сябрамі маімі; а калі сын твой, вось гэты, распусьціўшы маёмасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў яму ўкормленае цяля. А ён сказаў яму: сыне мой! ты заўсёды са мною, і ўсё маё ёсьць тваё; а з таго трэба было радавацца і весяліцца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся.” (Лк. 15:11 – 32)

Малодшы сын, па тлумачэньні сьвятых Айцоў, можа быць выявай і усяго заняпалага чалавечага роду і кожнага чалавека-грэшніка. Наступная частка уласнасьці меншага сына дарункі Божы, якімі надзелены кожны чалавек, пераважна ж хрысьціянін. Найцудоўныя з Божых дарункаў розум і сэрца, а асабліва мілата Сьвятога Духа, падараваная кожнаму Хрысьціяніну. Патрабаваньне ў айца наступнай часткі уласнасьці для ужываньня яе па самаўпраўнасьці імкненьне чалавека зрынуць зь сябе пакору Богу і дзейнічаць выключна па сваім уласным намерам і пажаданьням. Згодай айца на выдачу спадчыны адлюстроўваецца самаўладзтв, якім Бог ушанаваў чалавека ва ужываньні дарункаў Божых. Далёкая краіна жыцьцё грахоўнае, якая выдаляе і адмяжоўвае нас ад Бога. Растрата спадчыны высільваньне сіл розуму, сэрца і цела, асабліва ж абраза і адпрэчваньне ад сябе Сьвятога Духа дзеямі грахоўнымі. Галеча меншага сына: гэта пустэча душы, якая утвараецца ад грахоўнага жыцьця. Сталыя жыхары далёкай краіны уладары цемры стагодзьдзя гэтага, духі заняпалыя, сталыя ў падзеньні сваім, у адчужэньні ад Бога; іх уплыву падпарадкоўваецца грэшнік. Статак нячыстых жывёл думкі і пачуваньні грахоўныя, якія бадзяюцца ў душы грэшніка, пасуцца на нівах яе, яны немінучае наступства грахоўнай дзейнасьці. Дарэмна пажадаў бы чалавек заглушаць гэтыя думкі і адчуваньні выкананьнем іх: яны найболей невыканальныя! А і выкананьне уласьцівых чалавеку гарачых намераў і летуценьняў не зьнішчае іх: узбуджае з падвоенаю сілаю. Чалавек створаны для Неба: адно праўдзівае дабро можа служыць для яго здавальняючай, жыцьцёвай ежаю. Зло, прыцягваючы да сабе і спакушаючы густ сэрца, пашкоджанага падзеньнем, здольны толькі хваляваць чалавечыя уласьцівасьці.

Жудасная пустэча душы, якую вырабляе грахоўнае жыцьцё! Невыносная пакута ад гарачых грахоўных думак і адчуваньняў, калі яны кіпяць, як чарвякі, у душы, калі яны разьдзіраюць падпарадкаваную ім душу, душу, якую яны гвалтуюць! Нярэдка грэшнік, стомлены лютымі думкамі, летуценьнямі і пажаданьнямі нязбытнымі, прыходзіць да адчаю; нярэдка замахваецца ён на самае жыцьцё свае, і часавую і вечную. Дабрашчасны той грэшнік, які ў гэтую цяжкую гадзіну ачуецца і успомніць неабмежаваную любоў Айца Нябеснага, успомніць бязьмернае духоўнае багацьце, якім напоўнены дом Нябеснага Айца сьвятая Царква. Дабрашчасны той грэшнік, які, жахнуўшыся грэшнасьці сваёй, захоча пазбавіцца ад паланіўшага яго цяжару пакаяньнем.

З прыпавесьці Эвангельля мы навучаемся, што з боку чалавека для пасьпяховага і пладавітага пакаяньня неабходна: бачаньне граху свайго, сьвядомасьць яго, раскаяньне ў ім, спавяданьне яго. Зьвятраючыйся да Бога з такім сардэчным закладам, яшчэ удалечыні яму дадзенай, бачыць Бог: бачыць і ужо сьпяшаецца да яго насустрач, абдымае, цалуе яго Сваёю мілатой. Ледзь каючыйся вымавіў спавяданьне граху, як міласэрны Госпад загадвае слугам служачым алтара і сьвятым Анёлам апрануць яго ў сьветлую адзежу бязгрэшнасьці, надзець на руку яго пярсьцёнак сьведчаньне адноўленага яднаньня зь Царквой зямною і нябеснаю, апрануць ногі яго ў боты, каб дзейнасьць яго была захаваная ад духоўнага цёрну трывалымі пастановамі такое значэньне маюць боты запаведзямі Хрыстовымі. У давяршэньне дзеяньняў любові пастаўляецца для вярнуўшагася сына трапэза любові, для якой ахвяруецца цялё укормленае. Гэтаю трапэзаю азначаецца царкоўная трапэза, на якой прапаноўваецца грэшніку, прымірыўшамуся з Богам, духоўная нятленная ежа і піцьцё: Хрыстос, даўно абяцаны чалавецтву, падрыхтаваны невымоўнай літасьцю Божай для заняпалага чалавецтва зь самых хвілін яго падзеньня.

Эвангельская прыпавесьць Боскае вучэньне! Яно глыбока і узьнёсла, нягледзячы на незвычайную прастату чалавечага слова, у якую спрыяла апрануцца Слова Боскае! Прамудра усталявала сьвятая Царква усенароднае чытаньне гэтай прыпавесьці прад надыходзячаю Чатырохдзесятніцу. Якая вестка можа быць больш суцяшальнаю для грэшніка, стаяўшага ў зьдзіўленьні прад брамай пакаяньня, як не вестка аб бясконцай і невыказной літасьці Нябеснага Айца да прыносячых пакаяньне грэшнікаў? Гэтая літасьць так вяліка, што яна прывяла ў зьдзіўленьне саміх сьвятых Анёлаў першародных сыноў Нябеснага Айца, ніколі не парушыўшых ніводнай Яго запаведзі. Сьветлымі і высокім розумам сваімі яны не маглі зразумець неспасьціжнай літасьці Божай да заняпалага чалавецтва. Яны патрабавалі адносна гэтага прадмета ў адкрыцьці Звыш, і навучыліся зь адкрыцьця Звыш, што ім належыць весяліцца і радавацца, яка меншы брат іх род чалавечы мёртвы быў, і ажыве: і загінуў, і паўстаў пры дапамозе Збавіцеля. Радасьць бывае прад анёламі Божым нават аб адзіным каючымся грэшніку.

Умілаваныя браты! Выкарыстаем час, прызначаны сьвятою Царквой для падрыхтоўкі да подзьвігаў сьвятой Чатырохдзесятніцы, адпаведна яго прызначэньню. Спажыем яго на сузіраньне вялікай літасьці Божай да людзей і да кожнага чалавека, жадаючаму пасродкам праўдзівага пакаяньня прымірыцца і злучыцца з Богам. Час зямнога жыцьця нашага неацэнны: у гэты час мы вырашаем нашу вечную долю. Ды даруецца нам вырашыць вечную долю нашу ў выратаваньне наша, у радасьць нам! Ды будзе радасьць наша бясконцая! Ды спалучыцца яна з радасьцю сьвятых Божых Анёлаў! Ды выканаецца і зьдзейсьніцца радасьць Анёлаў і людзей у зьдзяйсьненьні волі Нябеснага Айца! Так няма волі Айца вашага Нябеснага, каб загінуў адзін з малых гэтых. (Мц. 18:14) людзей прыніжаных і зьняважаных грахом. Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.