Saturday, January 23, 2010

Я НІЧОГА НЕ МАЮ…

Не аддаляйся ж ад мяне ты, Госпадзе! Сіла мая пасьпяшы мне на ўспамогу!”

(Пс. 22:20)

Выратавальнік! Я прыходжу да Цябе не таму, што магу прынесьці Табе веру цьвёрдую, непахісную, сэрца, поўнае спадзяваньня і пакоры. Не! Я прыходжу, таму што я нічога не маю, таму што я згалеў. Я цярплю голад і смагу, і Ты адзін можаш насыціць мяне хлебам жыцьця і напаіць крыніцай вады жывой.

Госпадзі! Я нічога не магу прынесьці Табе, акрамя сэрца разьбітага, якое кладу да Тваіх ног. У пакутлівыя гадзіны адзіноты з глыбіні маёй скрухі заклікаю да Цябе, ведаючы, што Ты жадаеш выняць мяне з бездані сумневаў і граху, у якой я заграз, і заклікаеш мяне Сам на Твой шлюбны баль. Так, хоць я жабрак і убогі, я ведаю, што Госпад жадае апрануць мяне ў сьветлую вопратку, ператварыць маю галечу ў багацьце нятленнае і маё убоства увянчаць вечнаю славаю. Ён адзін моцны вынішчыць усё злое ў душы маёй, асьвяціць цямрэчу Сваім сьвятлом, напоўніць усю пустэчу маю поўнасьцю Сваёй мілаты.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.