Wednesday, December 9, 2009

ЗАЯВА АРХІРЭЙСКАГА САБОРУ УКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ


Міжюрысдыкцыйны дыялёг як шлях пабудовы адзінай Памеснай Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне


Япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы вітае ініцыятывы Яго Усясьвятасьці Сусьветнага Патрыярха Варфаламея І і Кіраўніка ЎПЦ (МП) Сьвяцейшага мітрапаліта Ўладзіміра, якія скіраваны на пераадоленьне кананічнае крызы Ва Ўкраіне. Мы перакананы, што адзіным шляхам для аднаўленьня царкоўнае еднасьці ёсьць ўжываньне поўнафарматнага дыялёгу ўсіх галінаў Украінскага Праваслаўя (УАПЦ, УПЦ, УПЦ КП) зь мэтай пошуку шляхоў аднаўленьня царкоўнае еднасьці і канчатковага канструяваньня ва Ўкраіне адзінай Памеснае Праваслаўнае Царквы, якая будзе знаходзіцца ў поўных еўхарыстычных і малітоўных зносінах з паўнатой Сусьветнага Праваслаўя.


Такі дыялёг, на нашу думку, паспрыяе аздараўленьню царкоўнага і грамадзянскага стану ва Ўкраіне, у прыватнасьці:


· Аздараўленьню царкоўнага жыцьця юрысдыкцый, якія бяруць чынны ўдзел у дыялёгу;


· Пасьпяховае зьдзяйсьненьне місіі Праваслаўнае Царквы ў сучасным ўкраінскім грамадзтве;


· Пошук і абмеркаваньне мадэлей пераадоленьня кананічнае крызы ва Ўкраіне і аб’яднаньня Ўкраінскага Праваслаўя.


Мы таксама ўпэўнены, што дыялёг дапаможа праваслаўным хрысьціянам Украіны процідзейнічаць небясьпечным тэндэнцыям ў жыцьці ўкраінскага грамадзтва, у прыватнасьці:


· Паглыбленьня царкоўнай крызы шляхам ідэалягізацыі і палітызацыі сёньняшняга трагічнага падзелу;


· Руйнуючым, супрацьцэнтралізацыйным працэсам ва Ўкраінскім грамадзтве, намаганьням штучнага падзелу Ўкраіны па культурна–цывілізацыйным, рэлігійным і моўным адзнакам.


Шчыра вітаючы пачатак падрыхтоўкі да дыялёгу паміж УПЦ (МП) і ЎПЦ КП мы лічым, што гэты дыялёг у гістарычнае пэрспэктыве ёсьць безальтэрнатыўным шляхам да аднаўленьня царкоўнае еднасьці.


На сваіх папярэднік Саборах япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ўжо разглядаў праблему кананічнага статусу патрыярха Філарэта (Дзенісенка) і прыйшоў да выніку аб немэтазгоднасьць усталяваньня сёньня еўзарыстычных зносін зь япіскапатам УПЦ КП, пакуль УПЦ КП узначальвае яе цяперашні кіраўнік.


Адначасна мы лічым карысным аднавіць перамовы паміж Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквой і ЎПЦ КП. Лічым, што ў сучасных умовах у перамоўным працэсе асабістае пытаньне Філарэта можа быць вынесена за дужкі, паколькі з часам дадзенае пытаньне можа згубіць сваю актуальнасьць.


З агляду на гэта, мы пазытыўна ацэньваем ініцыятывы клірыкаў нашае Царквы, які скіраваны на ўсталяваньне братэрскіх адносін з клірам УПЦ КП, але заклікаем сьвятарства Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы да вернасьці кананічным і элезіялягічным падмуркам Праваслаўя, на якія арыентуюцца ў сваім царкоўным будаўніцтве япіскапат нашае Царквы.


Аднаўленьне дыялёгу паміж Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквой і ЎПЦ КП на ўзроўні ўпаўнаважаных камісій, на нашу думку, зробіцца магчымым адразу ж пасьля прыпыненьня практыкі гвалтоўнага захапленьня нашае Царквы прадстаўнікамі ЎПЦ КП зь ініцыятывы герархаў гэтае юрысдыкцыі і спрыяньня мясцовай улады.


Япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы заклікае герархаў УПЦ КП і ЎПЦ (МП) да большай адкрытасьці і большага сыстэмнага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Сусьветнага Патрыярхату, які ёсьць Царквой–Маці старажытнае Кіеўскае Мітраполіі, і які, у выніку таго, што не задзейнічаны ў існуючым канфлікце, ёсьць вольным ад палітычных матываў у сваіх дзеях.


Мы асуджаем неапраўданую і палітызаваную крытыку вялікай Царквы Канстантынопаля і Яго Ўсясьвятасьці Усясьвяцейшага Патрыярха Варфаламея І з боку асобных прадстаўнікоў УПЦ КП і ЎПЦ. На нашу думку, падобная крытыка ёсьць неканструктыўнай і сьведчыць аб непаўнацэннасьці экліязіялягічнай і кананічнай сьвядомасьці герархаў, якія да яе ўдаюцца.


Мы зноў нагадваем сваім субратам–архірэям зь УПЦ КП і ЎПЦ (МП), што Сусьветны Патрыярх ёсьць не толькі кіраўніком адной з Памесных Цэркваў, але і герархам, які мае першую годнасьць і шэраг выключных кананічных паўнамоцтваў у праваслаўным сьвеце, у прыватнасьці ён ёсьць вышэйшай апэляцыйнай інстанцыяй, у якой маюцца разглядацца спрэчкі, што выніклі паміж япіскапамі ва Ўкраіне (гл. правілы 3 і 4 Памеснага Сабору Сардыкійскага (344)).


А таму, неапраўдана, абумоўлена палітычнымі альбо этнафілетычнымі матывамі, крытыка Яго Ўсясьвятасьці Варфаламея І ёсьць шкоднай для царкоўнае сьвядомасьці і абсалютна недапушчальна з боку япіскапаў, сьвятароў і праваслаўных вернікаў.


У гэтым кантэксьце мы адназначна асуджаем некаторыя заявы і выступы кіраўніка ЎПЦ КП патрыярха Філарэта (Дзенісенка) і Прысьвятога мітрапаліта Агафангеоа (Саввіна) (УПЦ (МП)), заклікаючы гэтых герархаў у далейшым утрымлівацца ад падобных выказваньняў. Адначасна мы вітаем вызнаньня важнай ролі сусьветнага Праваслаўя ў будучым аб’яднаньні Праваслаўя ва Ўкраіне, якое зьмешчана ў заяве кіраўніка ЎПЦ КП ад 3 сьнежня гэтага году. Падобныя заявы ўсяляюць надзею на будучую перамогу царкоўнае сьвядомасьці ў УПЦ КП.


Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква непахісна і непашкоджана спавядае сьвятую праваслаўную веру і будуе сваё жыцьцё на падмурку сьвятых канонаў Праваслаўнае Царквы, а таму зьяўляецца сапраўднае часткай Сусьветнага Праваслаўя.


Япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы яшчэ раз сьведчыць, што мы сумуем з прываду царкоўнага падзелу і выказвае сваё шкадаваньне з прываду таго, што яно было часткова абумоўлена кананічнымі памылкамі, якія зрабілі дзеячы царкоўнага руху ў барацьбе за поўную кананічную незалежнасьць Ўкраінскае Праваслаўнае Царквы.


Адначасна, мы сьведчым, што падобныя памылкі, як гэта сьцьвярджаюць некаторыя, не былі выкліканы палітычнае заангажаванасьцю, а зрабіліся рэакцыяй часткі праваслаўнага япіскапату і кліру на нэгатыўнае стаўленьне да Ўкраінскага Праваслаўя з боку асобных дзеячаў Маскоўскага патрыярхату. Лічым, што ўзаемнае вызнаньне віны робіць магчымым адшуканьня ўзаемнага паразуменьня і ўсталяваньне адносін братэрскае любові.


Усьведамляючы сваю кананічную адказнасьць за гэты трагічны стан, япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы сьведчыць, што шчыра жадае вылячэньня царкоўнага падзелу, і, чакаючы ад Яго Ўсясьвятасьці Патрыярха Варфаламея і Сьвяцейшага Сыноду Сусьветнага Патрыярхату лекі, якія б здолелі вылечыць падзеленае царкоўнае цела, цалкам пакладаюцца на Царкву – Маці ў выбары канкрэтных шляхоў пераадоленьня вынікаў расколу.


Адной з падстаў царкоўнага падзелу ва Ўкраіне ёсьць адсутнасьць агульна прызнанага на агульнаправаслаўным узроўні кананічнага мэханізму наданьня аўтаноміі і аўтакефаліі. Таму япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы зь вялікай надзеяй успрыняў зьвестку аб аднаўленьня міжправаслаўных кансультацый, у прыватнасьці, аднаўленьне працы Міжправаслаўнай Падрыхтоўчай Камісіі і Прадсаборнай Ўсеправаслаўнай Нарады, якія працуюць у рамках падрыхтоўкі да Сьвятога і Вялікага Сабору Праваслаўнае Царквы.


Мы заклікаем сьвятарства і вернікаў УАПЦ узьнесьці свае малітвы за пасьпяховую працу гэтых аўтарытэтных міжправаслаўных інстытуцый, і, у прыватнасьці, Боскае дабраслаўленьне працы Міжправаслаўнай Падрыхтоўчай Камісіі, якая будзе працаваць ў сьнежні гэтага году.


+ Мяфодзій, мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны, Кіраўнік Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы;


+ Андрэй, мітрапаліт Галіцкі, Кіраўнік Івана-Франкоўскае япархіяй;


+ Раман, мітрапаліт Вініцкій і Брацлаўскі;


+ Макары, архіяпіскап Львоўскі, Макары, архіяпіскап Львоўскі, кіруючы Роўненскай, Валынскай і Таўрыйскай япархіямі;


+ Феадосій, архіяпіскап Драгобыцкі і Самбырскі;


+ Міхаіл, япіскап Фастаўскі, вікарый Кіеўскае япархіі;


+ Іларыён, япіскап Чаркаскі і Кіраваградзкі;


+ Прысьвяты Ўладзімір, япіскап Жытомірскі і Палесься;


+ Афанасій, япіскап Харкаўскі і Палтаўскі;


+ Герман, япіскап Чарнавецкі і Хоцінскі.

http:////uaoc.net/2009/12/08/zayava-soboru/

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.