Saturday, December 5, 2009

НЕАБХОДНАСЬЦЬ АЛЬБО НЕБЯСЬПЕКА БАГАСЛОЎСКАГА ДЫЯЛЁГУ?

Дзеспіну Канстантыну

Αναγκαιότητα ή κίνδυνος ο θεολογικός διάλογος


Ужо ў які раз Кіпр становіцца месцам сустрэчы паміж праваслаўнымі і інаслаўнымі для правядзеньня багаслоўскага дыялёгу. Дыялёг, які сваімі каранямі сыходзіць у часы Сьвятых Айцоў і Сусьветных сабораў, тады звалі “багаслоўскія бітвы”, зьяўляецца дадатнай зьявай.

Аднак калі мы паспрабуем вырабіць нейкае падабенства анатамічнага дасьледаваньня такіх выглядаў дыялёгаў і сустрэч, то мы сутыкаемся зь высновамі, якія выклікаюць толькі турбота і спрэчкі.

а) Нажаль дыялёг суправаджаюцца сумеснымі малітвамі праваслаўных зь інаслаўнымі (злогоднымі- κακοδόξων) тым, што бясспрэчна забараняецца сьвятымі канонамі (хай нам не кажуць, што сьвятыя каноны зьяўляюцца мёртвай літарай, састарэлымі, што яны паралізаваныя і г.д.) 45 Апостальскае правіла кажа, што “япіскап або прэсьвітэр, або дыякан, зь ерэтыкамі маліўшыся толькі, ды будзе адлучаны. Яшчэ ж дазволіць ім дзейнічаць нешта, яка служыцелям Царквы: ды будзе вывергнуты”.

Б) Няўжо гэтыя варыянты дыялёгаў праводзяцца зь запатрабаваньня праваслаўных вернікаў або можа быць неабходна на іх глядзець як вонкава і звыш спрыяльныя, мякка кажучы накінутай тактыцы ў рамках Новай Эры, Новага Сусьветнага Парадку і Экумэнічнага руху?

Усё вышэй паказанае зьяўляецца старанным насаджэньнем новага міжрэлігійнага этаса, што прыводзіць да другога, трэцяму сьледзтвам, калі дагматычныя і рэлігійныя адрозьненьні і разьвітваюцца усё ў імя нейкай няправільна і зло разумеямай любові. Давайце памятаць, што Айцы нашай веры мелі любоў і зь душэўным болем ставіліся да тых, хто быў у іх час па-за царквой, каб узьвяшчаць ісьціну. Такім чынам той хто мае скептыцызм і пратэстуе, гэта зусім не азначае адсутнасьць яго любові, але ён вядзе нас да выдатнага слова сьвц. Яна Залатавуста: “я ненавіджу не чалавека (злагоднга-τον κακόδοξο), а ненавіджу ерась”

в) Гэтыя выгляды дыялёгаў раней не прыносілі па сваіх выніках карысьці для Праваслаўя. Мы вылучым дамову, якое было дасягнута ў чэрвені 1993 г. у Баламандзе ў Ліване паміж праваслаўнымі і ліціньнікамі, дзе ў 13 пункце эклезіялёгічных прынцыпаў, па якім было дасягнута дамова, мы чытаем наступнае: “кожным бокам прызнаецца, што кожная Царква паверыла ў Хрыста (мае місію, пераемства, спавяданьне апостальскай веры, удзел у таямніцах) не могуць разглядацца як выключная уласнасьць адной зь нашай Цэркваў (Праваслаўнай і Рыма-Каталіцкай). Становіцца відавочным, што ў гэтых рамках выключаецца усялякі перахрост!”

Мы цалкам ясна лічым, што дыялёг ў тым выглядзе, у якім яны праводзяцца сёньня, прынамсі нічога добрага не прыносяць Праваслаўю, і яно ў іх не патрабуецца.

Крыніца: “Ο Φιλελεύθερος” - Τετάρτη, 28 Οκτωβρίου 2009

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.