Wednesday, November 18, 2009

УЛАДЫКА ГЕРМАН – ЯПІСКАП ЧАРНАВЕЦКІ ЎАПЦ

Чарговая прыемная падзея ў нашае (УАПЦ – БА) Царкве: ад сёньня і Чарнаветчына мае свайго архірэя. Адпаведна рашэньню Архірэйскага Сабору ЎАПЦ ад 26 жніўня 2009 году, па якому было прызначана япіскапа на Чарнавецка–Хоцінскую япархію, у панядзелак 16 лістапада, у дзень памяці Мучанікаў Акепсіма яп, Іосіфа прэсьвітэра і Аіфала, у горадзе Кіеве ў храме Мікалая Набярэжнага зьдзейсьнены чын архірэйскай хіратоніі архімандрыта Германа (Семанчука) ва япіскапа Чарнавецкага і Хоцінскага.

14 лістапада 2009 г., у дзень Сьвятых Бяссрэбранікаў і цудатворцаў Косьмы і Даміяна Азійскіх, у храме Сьвятога Зьміцера Салунскага ЎАПЦ г. Кіева адбылося пакліканьне архімандрыта Германа (Семанчука) ва япіскапа Чарнавецкага і Хоцінскага. На пакліканьні прысутнічала большасьць архірэяў нашае Царквы. Апрача Кіраўніка ў той дзень у храме маліліся Архіяпіскап Уманскі Ян, Архіяпіскап Кафскі і Готскі Пятро, Архіяпіскап Драгобыцкі і Самбырскі Феадосій, Япіскап Чаркаскі і Кіраваградзкі Іларыён, Япіскап Жытомірскі і Палескі Ўладзімр.

Хіратонію япіскапа Германа ўзначаліў Сьвяцейшы Мяфодзій – Кіраўнік Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, якому саслужылі: Архіяпіскап Драгобыцкі і Самбырскі Феадосій, Чаркаскі і Кіраваградзкі Іларыён, Япіскап Жытомірскі і Палескі Ўладзімр, Япіскап Харкаўскі і Палтаўскі Афанасій.

Прысьвяты япіскап Герман, кіруючы Чарнавецка–Хоцінскай япархіяй УАПЦ ёсьць ужо трынаццатым архірэям Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Як паведамляў наш сайт (Украінская Аўтакефалія – БА) раней, 5 верасьня 2009 года, у дзень памяці сьвятамучаніка Ірынея, япіскапа Ліёнскага, Кіраўнік УАПЦ, Сьвяцейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны Мяфодзій у час богаслужбы ў катэдральным саборы Нараджэньня Хрыстовага г. Тэрнопалю ўзьвёў ігумена Германа (Семанчука) у сан архімандрыта. Па загаду і адпаведным Указам Кіраўніка ЎАПЦ, архімандрыта Германа (Семанчука) тады было прызначана вобласным дэканам парафій Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Чарнавецкай вобласьці.

Клір і паства нашай Царквы (УАПЦ – БА) шчыра вітаюць уладыку Германа з гэтай важнай падзеяй. Рэдакцыя “Украінскай Аўтакефаліі таксама далучаецца да шчырых прывітаньняў. Жадаем Вам, Ваша Прысьвятасьць, каб архіпастырская дзейнасьць, на шлях якой Вы сёньня ўсталі, прыносіла толькі добрыя плады прад Госпадам, якія будуць спрыяць выратаваньню даверанага Вам статку Хрыстовага. Іс пола эці дэспата!


Рэдакцыя “Беларускай Аўтакефаліі” і вернікі Беларускай Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы пад амафорам мітрапаліта Ёвана (Пуріца) далучаюцца да гэтых вітаньняў.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.