Tuesday, November 17, 2009

НОВЫ ЯПІСКАП УАПЦ


Прэс-служба Патрыярхіі Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы даводзіць да ведама сьвятарства і міран УАПЦ, а таксама ўсіх зацікаўленых аб тым, што 14 лістапада 2009 г., у дзень сьвятых Бяссрэбранікаў і цудатворцаў Косьмы і Даміяна Азыйскіх, згодна пастановы апошняга Архірэйскага сабору УАПЦ ад 26 жніўня 2009 года, у храме Сьв. Зьміцера Салунскага г. Кіева адбылося пакліканьне архімандрыта Афанасія (Шкурупія) на япіскапа Харкаўскага і Палтаўскага ЎАПЦ.

А 15 лютага, у 23 нядзелю пасьля Пяцідзесятніцы ў царкве сьвятога Мікалая (Набярэжнага) г. Кіева адбылася хіратонія архімандрыта Афанасія ва япіскапа Харкаўскага і Палтаўскага. Архірэйскую хіратонію ўзначаліў Кіраўнік ЎАПЦ Сьвяцейшы Мяфодзій, мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны, якому саслужылі архіяпіскап Уманскі Ян, архіяпіскап Кафскій і Готскі Пятро, архіяпіскап Драгобыцкі і Самбірскі Феадосій, япіскап Чаркскій і Кіраваграцкі Іларыён, япіскап Жытомірскі і Палескі Ўладзімір.

Прысьвяты япіскап Афанасій, кіруючы Харкаўска–Палтаўскай япархіяй УАПЦ ёсьць ужо дванаццаты архірэй Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

Зь дабраслаўленьня япіскапату ЎАПЦ рэдакцыя сайту “Украінская Аўтакефалія” упаўнаважана яшчэ раз публічна падкрэсьліць неправамоцнасьць любых дзеяў былога япіскапа ЎАПЦ Ігара Ісічэнка, які не перапыняе ўпарта тытуляваць сябе “Архіяпіскапам Харкаўска–Палтаўскім”. Нагадваем, што Ігар (Юры) Ісічэнка ўжо некалькі гадоў як выведзены па-за штат япіскапату ЎАПЦ, усе яго дзеі ёсьць самачыннымі і такімі, якія да Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы не маюць аніякіх адносін. Адзіным кананічным архірэям Харкаўска–Палтаўскай япархіі ЎАПЦ з 15 лістапада 2009 г.. ёсьць Прысьвяты ўладыка Афанасій.

http://uaoc.net/2009/11/15/hirotonija/



Рэдакцыя “Беларускай Аўтакефаліі” шчыра вітае новага архірэя ЎАПЦ і жадае яму плённай працы на ніве Хрыстовай.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.