Monday, July 27, 2009

ЗАЯВА КІРАЎНІКА УКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ МІТРАПАЛІТА МЯФОДЗІЯ АДНОСНА ВІЗЫТУ ВА ЎКРАІНУ ПАТРЫЯРХА МАСКОЎСКАГА І ЎСЁЙ РУСІ

З 27 ліпеня па 5 жніўня гэтага году па запрашэньню Кіраўніка Сьвяцейшага Сыноду УПЦ ва Ўкраіну прыбывае Сьвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл. Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква з належнае пашанай ставіцца да ЎПЦ пад амафорам Сьвяцейшага Мітрапаліта Ўладзіміра. Мы паважаем жаданьне і права сьвятакіраўніцтва і вернікаў гэтае Царквы запрасіць ва Ўкраіну Сьвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і падзяліць з ім радасьць малітвы і зносін.

З агляду на гэта, Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква заклікае сьвятароў і вернікаў нашай Царквы з разуменьнем і талерантнасьцю паставіцца да высокага царкоўнага госьця, які вандруе па Ўкраіне. Будзем гасьцінымі! Устрымаемся ад любых дзеяў, якія здольны разбурыць занадта слабы канфэсійны мір ва Ўкраіне.

Япіскапат, сьвятарства і вернікі Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы пакладаюць надзею на гэты візыт Сьвяцейшага патрыярха Кірыла, які толькі нядаўна стаў кіраўніком Рускай Праваслаўнай Царквы. Мы молімся, каб гэта пілігрымка да Сьвятой Кіеўскай Зямлі зрабілася для новага Кіраўніка Рускай Царквы крапкай адліку для вырабленьня новай – вольнай ад ідэалягічных стэрэатыпаў – погляду Маскоўскага Патрыярхату адносна ўкраінскага царкоўнага пытаньня. Мы спадзяемся, што знаходзячыся ва Ўкраіне і размаўляючы з нашымі суайчыньнікамі, Сьвяцейшы Патрыярх Кірыл здолее асабіста пераканацца ў тым, што адзіным рэальным шляхам пераадоленьня расколу ёсьць поўны міжюрысдыкцыйны дыялёг і стварэньне ва Ўкраіне адзінай Памеснай Праваслаўнай Царквы.

Мы глыбока шануем Сьвяцейшага Мітрапаліта Ўладзіміра, цэнім яго самаахвярную працу з вылячэньня царкоўнага падзелу і заўсёды памятаем словы сьветлай памяці Сьвяцейшага Патрыярха Мсьціслава адносна паўнаты ЎАПЦ: “калі Вы жадаеце незалежнасьці і еднасьці Ўкраінскай Царквы, тады вядзіце перамовы з мітрапалітам Уладзімірам”. Адначасна мы ўпэўнены, што пераадоленьня падзелу зробіцца магчымым тады, калі мы адмовімся тлумачыць еднасьць Царквы выключна ў адміністрацыйным аспэкце, калі мы зразумеем, што поўная кананічная незалежнасьць – гэта не падзел праваслаўных народаў Украіны і Расеі, а, наадварот, аптымальны варыянт аб’яднаньня ўсіх праваслаўных хрысьціян Украіны вакол агульнай Еўхарыстычнае Чары.

Бог стварыў гэты сусьвет разнастайным. У ім няма аднолькавых народаў альбо культур. І ў гэтым каштоўнасьць сусьвету ў вачах Боскіх. Мы ўсе адрозьніваемся адзін ад аднаго, але нас аб’ядноўвае Хрыстос і Ягоная Царква, прынцыпам жыцьця якой ёсьць “адзінства ў разнастайнасьці”. Таму мы заклікам Рускую Праваслаўную Царкву і расейскі народ цалкам да дыялёгу і павагі да нашага культурнага, царкоўнага і дзяржаўнага сувэрэнітэту.

Украінская Царква ёсьць прамым і непасрэдным спадкаемцам Царквы Кіеўскай Русі. Мы – спадкаемцы дабраслаўленьня сьвятога апостала Андрэя Першпакліканага і і Хросту сьвятога князя Ўладзіміра. Апрача таго, старажытная Ўкраінская Царква зьдзясьняе сваё служэньне сярод народу, які ў працяг тысячагодзьдзяў стварыў уласную культуру і ўласныя дзяржаўныя традыцыі. Мы жывем ва ўласнай дзяржаве – дзяржаве, якая была дадзена нам Самім Богам, паколькі мы атрымалі яе як падарунак, мірным і бязкроўным шляхам. Гэта, і шмат іншых падстаў, сьведчыць аб тым, што наша прага поўнай кананічнае незалежнасьці – не наша прымха альбо выява ўладалюбасьці, а законнае жаданьне, што цалкам адпавядае кананічнае традыцыі Царквы.

Мы не прагнем, каб наша царкоўная незалежнасьць прынізіла веліч Расейскай Царквы. Аўтакефалія не ёсьць для нас сынонімам вядомага лёзунга М. Хвалявога “гэць ад Масквы!” Мы не разглядаем аўтакефалію як інстытут падзелу альбо аддзяленьня. Мы прагнем еднасьці. Мы жадаем, каб кананічна прызнаная праваслаўным сьветам адзіная Памесная Праваслаўная Царква зрабілася для нашага народу тым сьвятым асяродкам, вакол якога аб’яднаецца Правабярэжная і Левабярэжная Ўкраіна.

Ідэя стварэньня Кіеўскага Патрыярхату нарадзілася не ў 1992 годзе, калі ад УПЦ аддзяліўся Мітрапаліт Філарэт. Гэта ідэя крочыць яшчэ з часоў сьвяціцеля Іларыёна, аўтара слаўнага “Слова аб законе і дабрыні”, які змагаўся за незалежнасьць Кіеўскай Царквы і стварыў арыгінальную філязофскую канцэпцыю падобнай незалежнасьці. Гэта ж ідэя надыхала праваслаўную грамаду Ўкраіны ў часы сьвяціцеля Пятра Магілы. Менавіта ёй надыхала і пакаленьне растрэляных герархаў, што змагаліся за царкоўную незалежнасьць у 20-30 гадах мінулага стагодзьдзя.

Царква і яе герархі мусяць стаяць па-за палітычнымі працэсамі. І мы прагнем, каб Царква зьяўлялася вольнай ад сьвецкай ідэалёгіі і ўплыву, каб у ёй не было падзелаў на палітычным альбо нацыянальным грунце. Аднак мы перакананыя, што аб’яднаць праваслаўных хрысьціян Украіны ў ХХІ стагодзьдзі здолее толькі Памесная Царква – раўнапраўная Царква – Сястра ў сям’і Памесных Праваслаўных Цэркваў.

Больш трэці праваслаўных парахфій ва Ўкраіне сёньня належыць УПЦ Кіеўскага Патрыярхату і Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве. Гэта каля пяці з паловай тысяч парахфій. І хоць, на жаль, сёньня аўтакефалію нашай Царквы не прызнаў праваслаўны сьвет, працэс росту незалежнага Ўкраінскага Праваслаўя не спыняецца. Ігнараваць погляд грамад, рабіць выгляд, што нас не існуе альбо што наша існаваньне абумоўлена міфічнае падтрымкай дзяржавы альбо палітычных сіл, магчыма толькі сьвядома не жадаючы бачыць жыцьцё такім, якім яно ёсьць. Украінскі аўтакефальны рух нарадзіўся ў неспрыяльных умовах былога СССР. Мы існавалі і будавалі сваё царкоўнае жыцьцё ў працягу ўсіх гадоў украінскай незалежнасьці, не зважаючы на палітычныя абставіны, якія часта былі ў край неспрыяльнымі для царкоўнага руху за аўтакефалію, і, у прыватнасьці, для Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Мы разумеем складанасьць становішча ва Ўкраінскай Праваслаўнай Царкве, дзе сёньня існуюць як прыхільнікі, так і праціўнікі поўнай кананічнай незалежнасьці. Больш таго, памятая досьвед 1992 года, мы лічым, што ўсе рашэньня адносна кананічнага статусу Ўкраінскае Царквы маюць прымацца япіскапатам саборна і без зьнешняга ціску. Аднак, мы заклікаем Сьвяцейшага Патрыярха Кірыла і япіскапат Рускай Царквы адказна паставіцца да пытаньня расколу ва Ўкраіне. Кожны дзень, пакуль трывае канфлікт паміж Маскоўскім Патрыярхатам і ўкраінскім аўтакефальным рухам, у нашай краіне памнажаецца колькасьць пратэстанцкіх грамад. Так званыя намінальныя праваслаўныя расчароўваюцца ў падзеленым праваслаўі і пераходзяць да пратэстанцкіх грамад. Украіна паступова ўваходзіць у час найноўшай рэфармацыі. Найблізкім часам пратэстанцкая дэнамінацыі ўжо здолеюць скласьці новую рэлігійную большасьць у краіне. А мы, падзеленыя і пасвараныя праваслаўныя герархі, да сёньня не здольныя прыйсьці да агульнага погляду на будучыню Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне.

У такіх умовах мы не маем маральнага права адкладаць дыялёг і аб’яднаньне на будучыню. Працэс кансалідацыі Ўкраінскага Праваслаўя мусіць распачацца неадкладна. Інакш кожны з нас будзе несьці адказнасьць за тое, што на мяжы тысячагодзьдзя праз падзел Праваслаўнай Царквы Ўкраіна згубіць сваю праваслаўную ідэнтычнасьць. Украіна стамілася ад царкоўных падзелаў і барацьбы амбіцый. Сёньня надышоў час аб’яднаць намаганьні дзеля таго, каб Украіна засталася краінай з праваслаўнай культурнай традыцыяй. Мы чакаем, што візыт Сьвяцейшага Патрыярха Кірыла ва Ўкраіну дапаможа нам на новым узроўні працягнуць дыялёг аб будучыне Ўкраінскай Царквы. Спадзяемся, што гэты візыт паспрыяе дыялёгу і аб’яднаньню Ўкраінскага Праваслаўя. Бачачы ў Сьвяцейшым Кірыле постаць, якая мае значны ўплыў на сучаснае расейскае грамадства, мы спадзяемся, што ён паспрыяе нашым народам вызваліцца ад ідэалягічных абмежаваньняў і будаваць адносіны на грунце ўзаемнай павагі.

+ Мяфодзій

Кіраўнік Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Кіеў, 20 ліпеня 2009 л.Б.

http://uaoc.net/?p=2683

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.