Thursday, June 18, 2009

СЬВЯЦІЦЕЛЬ МІТРАФАН, ПАТРЫЯРХ КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКІ

Сьвяціцель Мітрафан, Патрыярх Канстанцінопальскі, быў сучасьнікам сьвятога Канстанціна Вялікага (306 - 337). Айцец яго, Дамяцей, быў родным братам рымскага імпэратара Проба (276 - 282). Зразумеўшы памылковасьць паганскай рэлігіі, Дамяцей паверыў у Хрыста. Падчас жорсткіх перасьледаў хрысьціян у Рыме сьвятой Даметні з двума сваімі сынамі, Пробам і Мітрафанам, зышоў у Візантыю, дзе стаў навучацца закону Госпада ў япіскапа Ціта (242 - 272), чалавека сьвятога жыцьця. Бачачы палымянае жаданьне Дамяцея папрацаваць для Госпада, япіскап Ціт пасьвяціў яго ў прэсьвітэра. Пасьля сьмерці Ціта на япіскапскі пасад быў узьведзены Дамяцей (272 - 303), а затым - яго сыны, Проб (303 - 315) і ў 316 годзе - сьвяты Мітрафан.

Прыбыўшы аднойчы ў Візантыю, імпэратар Канстанцін Вялікі быў захоплены прыгажосьцю і зручным разьмяшчэньнем горада. Убачыўшы сьвятасьць жыцьця і мудрасьць сьвятога Мітрафана, імпэратар узяў яго з сабой у Рым. Неўзабаве Канстанцін Вялікі перанёс сталіцу з Рыму ў Візантыю і перавёў туды сьвяціцеля Мітрафана. У 325 году для асуджэньня ерасі Арыя ў Нікеі сабраўся I Сусьветны Сабор. Канстанцін Вялікі выклапатаў у сьвятых айцоў Сабору для сьвяціцеля Мітрафана тытул Патрыярха. Такім чынам, сьвяціцель стаў першым Патрыярхам Канстанцінопальскім. Сам сьвяціцель Мітрафан, глыбокі старац, не мог прысутнічаць на Саборы, а паслаў замест сябе хоряпіскапа (вікарыя) Аляксандра. Пасьля Сабору імпэратар разам зь айцамі Сабора наведаў хворага Патрыярха. Па просьбе імпэратара сьвяціцель паказаў сабе годнага пераемніка - япіскапа Аляксандра, прадказаўшы, што пасьля Аляксандра на патрыяршы пасад будзе узьведзены Павел (у то час чытальнік), а Патрыярху Александрыйскаму Аляксандру прадказаў, што яго пераемнікам будзе архідыякан Апанас.

Сьвяціцель Мітрафан мірна адышоў да Бога ў 326 годзе, у веку 117 гадоў. Мошчы яго ў Канстанцінопалі, у храме, узьведзеным у яго памяць.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.