Thursday, May 20, 2010

АДКРЫЦЬЦЁ

Шчасьлівы ты, Сымон, сын Іонін; бо ня цела і кроў адкрылі табе гэтае, але Айцец Мой, што ў нябёсах.

(Мц. 16:17)

Слова Боскае ёсьць Адкрыцьцё, і усё хрысьціянскае жыцьцё складаецца ва успрыманьні гэтага Адкрыцьця. Яно не спасьцігаецца простым розумам чалавечым, яго нельга вымераць, дасьледаваць, ухваліць або адкінуць, ужываючы да яго адзнаку сьвету гэтага. Яно не уваходзіць у сэрца пад уплывам цела і крыві, якія, наадварот, часта паўстаюць супраць яго, але толькі праз узьдзеяньня Духу Сьвятога. Гасподзь узрадаваўся праяве дзеяньня Боскай мілаты на душу Свайго вучня і назваў яго дабрашчасным, таму што не ад цела і крыві успрыняў ён сваю веру, а ад Духа Айца Ягонага. Тое, што прымаецца ад цела і крыві, — хістка, павярхоўна, пераменлівае, бясплённа.

Вераваньні, якія прымаюцца ад людзей, не вытрымліваюць выпрабаваньняў, не дасягаюць глыбіні сэрца, не перараджаюць яго да новага жыцьця і не даюць яму сілу жыць і памерці па-хрысьціянску.

Толькі то праўдзіва, трывала і вечна, што паказана нам Самім Богам. Узрадуецца Хрыстос і зараз аб кожнай душы, якая выпрабуе тое, што выпрабаваў Сымонаў, сын Іонін, у той дзень, калі насуперак усім зьдзіўленьням абвясьціў Ісуса — Сынам Бога Жывога. Дабрашчаныя і зараз тыя, якія, не раячыся зь целам і крывёй, ідуць прама да Бога і якім Ён выяўляе за гэта Сына Свайго Ісуса Хрыста! Дабрашчасныя тыя, якія стаяць на цьвёрдым камяні, камень жа ёсьць Хрыстос. Бо яны “пілі зь духоўнае скалы, што ішла за імі, скала ж быў Хрыстос” (1Кар. 10:4) Яны не пахіснуцца не таму, што яны моцныя і цьвёрдыя, але таму, што Ён моцны і нязломны, і Ён іх трымае, і яны на Ім стаяць і будуць стаяць ва усе стагодзьдзі.


Wednesday, May 19, 2010

ПРАБЛЕМА ЗЛA

архімандрыт Плакіда (Дзязей)

Як прымірыць прысутнасьць злу ў сьвеце зь існаваньнем усямагутнага і ўсядобрага Бога?

Гэтая праблема існавала ва усе часы, але асабліва пакутлівая яна ў нашы дні, пасьля кашмараў сталінскага і пасьлясталінскага Гулагу, нацызму зь яго лягерамі сьмерці, пасьля атамнага бамбаваньня Хірасімы і Нагасакі, жахлівых бедзтваў краін трэцяга сьвету.

Праблема, або хутчэй нават спакуса, злу заўсёды была адной з крыніц атэізму. Ужо ў першыя стагодзьдзі нашай эры эпікурэйцы так майстэрскі падавалі яе, што пажаданая для іх высновак — што Бога няма — здаваўся непазьбежным. Вось як хрысьціянскі пісьменьнік IV—га стагодзьдзя (і сапернік эпікурэйцаў) Ляктанцы перадаваў іх філязофскую пазыцыю: "Або Бог жадае выдаліць ад нас зло і не можа, або можа і не жадае, або не жадае і не можа, або жадае і можа. Калі жадае і ня можа, то гэта слабасьць, не уласьцівая Богу. Калі можа і не жадае, то гэта зайздрасьць, якая не уласьцівая Богу гэтулькі жа, як і слабасьць. Калі не можа і не жадае, то гэта разам і слабасьць, і зайздрасьць. Калі жадае і можа, то чаму не выдаляе яго ад нас, і навошта гэтулькі зла ў сьвеце?" (гл.: Лактанций, “О гневе Божьем”, гл. 13, б. 243, Спб., 1848).

Філёзафы, не згодныя зь атэістычным вырашэньнем праблемы, карысталіся ў асноўным двума аргумэнтамі.

Першы аргумэнт — Бог не стварыў зла. Як онталягічнай рэальнасьці зла не існуе. Яно не ёсьць нешта сярод іншых рэчаў, не ёсьць нешта створанае. Яно ёсьць адасабленьне, адпрэчваньне або нават матэрыяльнае зьнішчэньне некаторай часткі рэчаіснасьці, без якой жыцьцё пазбаўляецца сваёй поўнасьці.

Другі аргумэнт — Бог дапускае зло як нейкі непазьбежны стан нашай гэтак яшчэ недасканалага сусьвету, у якім дабро адных не супадае зь дабром іншых. Таму магчыма фізычнае зло — пакуты, розныя бедзтвы, катастрофы, разбурэньні; магчыма зло маральнае — з павагі да той волі, якой Ён надзяліў разумныя істоты.

І гэтыя аргумэнты не няправільныя. Яны можа быць нават адзіна магчымыя, калі стаяць на чыста рацыянальнаму пункту гледжаньня, якая ператварае ў абстракцыю усё, што адчынена Богам зь Яго задуму ў адносінах чалавека і сьвету.

Натуральная, а дакладней нязьменны або чысты “прыродны” сусьвет (ён не зьменены, бо чалавек яшчэ не зьменены) немінуча нясе ў сабе пакуты і сьмерць. І гэта усё, што можа угледзець прадстаўлены самому сабе чалавечы розум.

Аднак Боскае адкрыцьцё патрабуе гістарычнага і дынамічнага бачаньня, што адчыняе цалкам новыя далягляды. Праз Сваё Слова Бог адкрыў нам, што не для таго створаны сьвет, каб заставацца абмежаваным межамі сваёй прыроды, — сьвет існуе для таго, каб, зьмяніўшыся пад узьдзеяньнем няствораных Боскіх энэргій, зазьзяць у славе Божай. Мэта творчага акту Боскага — сьвет зьменены, дзе не будзе ужо ні бедзтваў, ні пакут, ні сьмерці, але будзе Бог “які напаўняе усё ва усім”. (Эф.1:23). Менавіта аб такім сусьвеце гаворыцца ў Адкрыцьці Яна: “І ўгледзеў я новае неба і новую зямлю; бо ранейшае неба і ранейшая зямля мінулі, і мора ўжо няма. І я, Ян, угледзеў сьвяты горад Ерусалім, новы, які сыходзіў ад Бога зь неба, падрыхтаваны як нявеста, убраная для мужа свайго. І пачуў я гучны голас зь неба, які казаў: вось, скінія Бога зь людзьмі, і Ён будзе жыць зь імі; яны будуць Ягоным народам, і Сам Бог зь імі будзе Богам іхнім, і ўтрэ Бог кожную сьлязіну зь вачэй іхніх, і сьмерці ня будзе ўжо; ні плачу, ні енку, ні хваробы ўжо ня будзе; бо ранейшае прайшло. І сказаў Той, Хто сядзеў на троне: вось твару ўсё новае. І кажа мне: напішы; бо словы гэтыя праўдзівыя і слушныя.” (Адкр. 21:1–5)

Можна спытаць: але чаму жа Бог зь самога пачатку не стварыў сусьвет з такімі уласьцівасьцямі, што любыя формы зла адсутнічаюць? Таму, што для ператварэньня сьвету неабходна ператварэньне, або, як кажуць Сьвятыя Айцы, абагаўленьне чалавека, пасродкам якога Боская слава распаўсюджваецца на увесь астатні створаны сьвет. У сваю чаргу, гэта патрабуе вольнай згоды чалавечай волі зь воляй Боскай, калі чалавечая воля садзейнічае волі Боскай мілаты. Каб зьдзейсьнілася гэта абагаўленьне стварэньня, каб сапраўды адбылося яднаньне усяго ва узаемнай любові, трэба, каб сам чалавек вольна аддаў сябе Боскай любові. Але ў сілу самога сэнсу волі ён можа і не зрабіць гэтага...

Наш сьвет зусім не зьяўляецца завершаным. І пакуль у душы чалавечай не скончыцца выбар паміж бескарысьлівасьцю і эгаізмам, паміж спагадай і абыякавасьцю, нарэшце, паміж Богам і д'яблам, тут будзе працягваць выпрабоўвацца чалавечая воля.

Кажучы аб успрыманьні сьвету ў згодзе з Боскім адкрыцьцём, неабходна адзначыць яшчэ адзін важны момант: стан, у якім знаходзіцца тварэньне, не зьяўляецца сьледзтвам толькі прабацькаўскага граху. Спачатку быў грэх у анёльскім сьвеце, і толькі потым — нашых прабацькаў. Зь істот, якія валодалі воляй, спачатку частка анёлаў рушыла усьлед за збунтаваным супраць Бога Люцыпарам, і толькі потым чалавецтва, пачынаючы з прабацькі Адама спакушанага гэтымі заняпалымі анёламі, няправільна ужываючы свой дарунак волі, добраахвотна адлучала сябе грахом ад Бога, Крыніцы жыцьця. Гэтыя заняпалыя анёлы, у сілу асаблівасьцяў іх бесьцялеснай прыроды, раз адпаўшы ад Бога, назаўжды засталіся ў стане нянавісьці да Яго і Яго Боскага задуму любові, сталі дэманамі. Чалавек жа заўсёды мае сапраўды фантастычную магчымасьць вярнуцца ў дом Айца.

Створаны па выяве і падабенству Божаму, Адам не быў падуладны сьмерці і пакуце, і ён мог гэты стан захаваць, калі бы добраахвотна застаўся ў зносінах з Богам. Але грахом непаслушэнства ён аддзяліўся ад Яго і стаў сьмяротным. Як піша сьв. апостал Павел, “...праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх увайшла сьмерць, і тым самым ва усіх людзей перайшла сьмерць...” (Рым. 5:12). А тамака, дзе сьмерць, тамака скрухі і пакуты: “І сказаў Гасподзь Бог жонцы…множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою. А Адаму сказаў: за тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў зь дрэва, пра якое Я наказаў табе, сказаўшы: “ня еж зь яго”, праклятая зямля за цябе; са скрухаю будзеш карміцца зь яе ва ўсе дні жыцьця твайго; церне і ваўчкі ўзгадуе яна табе; і будзеш карміцца польнаю травою; У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся. І назваў Адам імя жонцы сваёй: Ева*, бо яна стала маці ўсіх, хто жыве. І зрабіў Гасподзь Бог Адаму і жонцы яго вопратку скураную і апрануў іх. І сказаў Гасподзь Бог: вось, Адам, зрабіўся як адзін зь Нас, ведаючы дабро і зло; і цяпер як бы ні працягнуў руку сваю, і ня ўзяў таксама ад дрэва жыцьця, і не пакаштаваў, і не пачаў жыць вечна. І выслаў яго Гасподзь Бог зь саду Эдэмскага, каб урабляў зямлю, зь якое ён узяты. І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага херувіма і палымяны меч, які сам паварочваўся, каб ахоўваць дарогу да дрэва жыцьця.” (Быц. 3:13, 16–14)

Аналягічна чытаем мы ў кнізе “Прамудрасьці Салямонавай”: “Бог стварыў чалавека дзеля несьмяротнасьці і стварыў яго ўзорам вечнага быцьця Свайго: але зайздрасьцю д’ябла ўвайшла ў сьвет сьмерць і выпрабоўваюць яе належныя да ўдзела яго” (Прам. 2:23–24)

Такім чынам прыналежнасьць чалавека пакуце і сьмерці, або, як кажуць Сьвятыя Айцы, тленьню, зьяўляецца наступствам граху. Гэта зусім не значыць, што кожная хвароба чалавека адбываецца з—за яго асабістых грахоў, але яна ёсьць сьледзтвам прыналежнасьці чалавечага быцьця да заняпалай, пашкоджанай грахом прыродзе. Ужо ў III стагодзьдзі сьв. Ірыней Ліёнскі казаў, што хвароба і сьмерць не зьяўляюцца пакараньнем, усталяваным Богам вінаватаму чалавеку, але арганічным сьледзтвам граху: “Злучэньне з Богам ёсьць жыцьцё, сьвятло і радасьць ад выгод, сыходзячых ад Яго. Наадварот, той, хто добраахвотна аддзяліўся ад Яго, пакутуе ад падзелу, які сам абраў. Аддзяленьне ад Бога ёсьць сьмерць, як аддзяленьне ад сьвятла — цямрэча: аддзяленьне ад Бога зьяўляецца стратай усяго добрага, сыходзячага ад Яго. Тыя, хто сваім адпадзеньнем страцілі Яго, тыя самі сябе выракалі на пакараньне: не Бог абраў іх для пакараньня, але пакараньне зьявілася сьледзтвам іх аддзяленьня ад усяго добрага”. (Супраць ерасяў 5, 27, 2). У той жа час зьдзейсьнены адным чалавекам грэх, нават калі ён не закранае, здавалася бы, іншых людзей, па сваіх наступствах мае характар усеагульны. Вось як гэта выказаў, зь уласьцівай яму геніяльнасьцю паэта і прарока, францускі пісьменьнік Лявон Блуа: “Ад нашай волі залежыць раўнавага сьвету... Усякі чалавек, зьдзяйсьняючы дзеяньне, праецыруе сваю асобу ў бясконцасьць. Дадзеная бедняку ад ліхога сэрца медная манэта прапальвае руку бедняка, зваліўшыся, праходзіць скрозь зямлю, праткнуўшы сонца, перасякае небасхіл і наносіць шкоду сусьвету. Нячысты учынак чалавека пакрывае цямрэчай мільёны сэрцаў людзей, яму незнаёмых, але таямніча зь ім зьвязаных і гэтак жа патрабуючыя ў тым, каб гэты чалавек стаў чысты, як паміраючы ад смагі вандроўца патрабуе чары вады зь Эвангельскай крыніцы. Зь іншага боку, акт велікадушнасьці, рух шчырай спагады зьяўляюцца песьняй у славу Боскую. Ад Адама да канца часоў ім вылечваюць хворых, суцяшаюць у роспачы, суцішаюць буры, вызваляюць паланёных, няверуючых пераўтвараюць у вернікаў, абараняюць род чалавечы.

Уся хрысьціянская філязофія падкрэсьлівае выключную важнасьць вольнага чалавечага дзеяньня і усёахопнай, нязьнішчальнай узаемнай адказнасьці”.

Вядома, як і выбар, усякая адказнасьць асабістая і кожны асабісты учынак спрыяе або перашкаджае павелічэньню дабра ў сьвеце.

Што жа датычыцца стварэньня, што не мае розуму, то яе цяперашні стан тленьня несумнеўна зьвязана і з падзеньнем анёлаў, і зь станам чалавека. Бясспрэчна, што анёлы знаходзяцца ў сувязі з фізычным сьветам.

Дж. X. Ньюмэн, добра знаёмы з багаслоўем Айцоў Царквы і абачліва успрымаючы рэальнасьць сьвету нябачнага, бачыў у анёлах не толькі пасланьнікаў, выкарыстаных Стваральнікам ва узаемаадносінах зь людзьмі, але таксама пасярэднікаў, якія захоўваюць лад сьвету бачнага. “Я разглядаў іх, скажам, як сапраўдныя чыньнікі руху, сьвятла, наогул жыцьця зь ягонымі фундамэнтальнымі законамі фізычнага сьвету, якія, узбуджаючы нашы пачуцьці, даюць уяўленьне аб чыньніку і сьледзтве, і гэта тое, што мы называем законамі прыроды". У пропаведзі, на сьвята архангела Міхала, ён казаў аб анёлах: “Усякі павеў паветра, прамень, нясучы сьвятло і цеплыню, кожны павеў прыгажосьці зьяўляецца, можна сказаць, махрамі вопраткі, калыханьнем рызаў тых, хто бачыць Бога тварам да твару”...

Калі так вялікая роля анёлаў у адносінах да створанага сьвету і яго законам, то можна сабе прадставіць, якія глыбінныя хваляваньні выклікала падзеньне князя сьвету гэтага і рушыўшых за ім анёлаў. Часам я задаю сабе пытаньне: ці няма сувязяў паміж гэтым падзеньнем і “ненатуральнымі”, “д'ябальскімі” паводзінамі некаторых казявак, вірусаў і іншых стварэньняў, якія, аднак, самі па сабе не зьяўляюцца ні дрэннымі, ні грахоўнымі. Як бы то ні было, але вызначана, што менавіта сатана ператварыў бяскрыўдныя істоты ў прылады спакусы чалавека... Не будзем пры гэтым забываць і слоў апостала Паўла: “стварэньне зь надзеяй чакае сыноў Божых, — таму што стварэньне скарылася марнасьці не па добрай волі, а па волі таго, хто ўпакорыў (яго), спадзеючыся, што і само стварэньне вызвалена будзе з рабства тленьня ў свабоду славы дзяцей Божых. Бо ведаем, што ўсе стварэньні енчаць і пакутуюць дагэтуль” (Рым. 8:19—22).

Зло, ад якога мы пакутуем тут, на зямлі, зьяўляецца, такім чынам, сьледзтвам граху і рухаецца грахом. Бог яго не ствараў, і яно зьнікне, але не раней, чым зьнікне зьневажальнае і забіваючае нас перакручанае выкарыстаньне волі, якая, калі мы добра распараджаемся ёю, ёсьць самае каштоўнае наша дабро і сродак нашага абагаўленьня.

Ці можна сказаць, што зло высьлізнула ад Бога і не падпарадкоўваецца Яго Жаданьню?

Безумоўна, не. Злу, якога Бог ніколі не жадае і не жадаў. Ён кладзе межы. Ён прамудра робіць так, што яно прыводзіць чалавека да праўдзівай выгоды, павялічваючы сваю добрую дапамогу, калі узрастае сіла спакусы. верны Бог, Які не дапусьціць, каб вас спакушалі звыш сілы, але пры спакушэньні дасьць і палёгку, каб вы маглі ператрываць.” (1 Кар. 10:13)

І яшчэ: “…тым, хто любіць Бога, хто пакліканы па Ягонай пастанове, усё спрыяе на добрае” (Рым. 8:28)

І толькі ў гэтым сэнсе мы можам сказаць пра пакуты і выпрабаваньні, што адбываюцца зь намі, што яны дапушчаны Богам, "пасылаюцца" Ім. Мы павінны прымаць іх зь даверам, бо яны ніколі не перасягнуць той сілы, якую Ён нам дае, каб прывесьці нас, у выніку, да нашай выгоды. Злу, як такога, няма, рэальнасьцю зла ёсьць толькі грэх, які мы зьдзейсьнілі. Сьв. Ян Залатавуст у адной зь сваіх гутарак падрабязна і вычарпальна спыніўся на значэньні гэтага слова: “Бо слова “зло” мае два сэнсу, то я і жадаю паведаміць вам дакладнае яго значэньне з таго і іншага боку, каб вы з—за двухсэнсоўнасьці назову, зьмяшаўшы самыя прадметы, не запалі ў блюзьнерства.

Такім чынам, ёсьць зло — сапраўднае зло: блуд, пралюбадзейства, любоў да багацьця і незьлічонае мноства заган, годных крайняга асуджэньня і пакараньня. Ізноў ёсьць зло, а лепш сказаць не ёсьць, а завецца (злом): голад, язва, сьмерць, хвароба і г.д. Усё гэта не можа быць (праўдзівым) злом — таму я і сказаў, што гэта толькі завецца злом. Чаму жа? Таму, што калі бы усё гэта было злом, то не рабілася бы для нас падставай выгод: не утаймоўвала б гонару, не вынішчала б бестурботнасьці, не узбуджала б нас да руплівасьці і не рабіла б больш уважлівымі да саміх сабе. “Калі Ён забіваў іх, яны шукалі Яго, і вярталіся, і з раніцы шукалі Бога” (Пс. 77:34). Злом зразумела тут тое зло, якое нас навучае, робіць доблеснымі і больш руплівымі, прыводзіць да добрых думак, а не то, якое годна праклёну і асуджэньня; гэта не Божая справа, але вынаходзтва нашага жаданьня, а то служыць да зьнішчэньня гэтага. Злом завецца тут пакута, якая даецца нам пакараньнямі, і завецца так яно не па уласнай ягонай прыродзе, але прыстасоўваецца да меркаваньня людзей. Бо мы звыклі зваць злом не толькі крадзеж і пралюбадзейства, але і няшчасьці, то (Бог) назваў так пакуту, прыстасоўваючыся да меркаваньня людзей. Дык вось, што азначаюць словы прарока: “Ці бывае ў горадзе бедства, якое не Гасподзь наслаў бы?” (Ам. 3:6) Гэтак жа выказаўся Бог праз Ісаю: “Я ўтвараю сьвятло і ствараю цемру, раблю мір і чыню беды” (Іс. 45:7). злом завучы і тут бедзтвы. На гэта зло робіць намёк і Хрыстос у Эвангельлі, калі кажа вучням: “…ня турбуйцеся заўтрашнім днём, бо заўтрашні сам за сябе патурбуецца: досыць кожнаму дню свайго клопату.” (Мц. 6:34) Такім чынам, зь усяго відаць, што злом Бог заве тут пакараньні, і што гэтыя пакараньні Сам Ён насылае на нас, выяўляючы іх ў найбольш важны выгляд Свайго Задуму. І лекар не толькі тады годны хвалы, калі выводзіць хворага ў сады і лугі або ў лазьні і купальні, або калі прапаноўвае яму раскошны стол, але і калі прымушае яго заставацца без ежы, катуе голадам і стамляе смагаю, калі прыкоўвае да пасьцелі, і дом робіць вязьніцаю, пазбаўляе хворага самога сьвятла і зачыняе пакой са усіх бакоў завесамі; калі падвяргае яго і апэрацыі і паленьню, і прызначае горкія лекі — і тады ён той жа лекар. Таму не ці дзіўна — таго, хто прычыняе гэтулькі непрыемнасьцяў, зваць лекарам, а Бога, калі Ён зробіць адну такую непрыемнасьць, напрыклад, навядзе голад, або сьмерць, ганіць і не прызнаваць Стваральнікам сусьвету? А Ён — то адзін і ёсьць праўдзівы лекар душы і цела. Таму—то часта Ён, прыняўшы ў Сваю апеку нашу прыроду, якая скача ад поўнасьці шчасьця, а паміж тым апантаная грахоўнаю гарачкай, пазбаўляе яе ад хвароб — беднатой, голадам, сьмерцю і іншымі бедзтвамі, і іншым, якімі Сам ведае, лекаваньнем”. (Св. Иоанн Златоуст. Творения, т. 2. Беседы о диаволе, СПб., 1894, б. 280—281). І хоць чалавек не можа ў кожным выпадку вызначыць падставы выпаўшых яму выпрабаваньняў, слова Боскае сьцьвярджае нас у тым, што усё, што дазваляе Бог, прыводзіць да выгоды чалавека, зьяўляецца як бы "таямніцай" Яго бязьмежнай любові. “Не толькі то годна захапленьня, што узьнікае па жаданьні Боскаму, але і то, чаму Ён дазваляе адбыцца”, — сказаў Лявон Блуа. Гэта не прымяншае таямніцы шляхоў Божы і Яго “эканоміі”. Даверыўшыся Богу не стане дапытвацца, чаму Ён дапускае то або іншае.

У адным зь Слоў, прысьвечаных Боскаму Жаданьню і абвешчаным Сьвяціцелем з Кукузу да сваіх церпячых пакуты пасьлядоўнікаў, у адказ на зьдзіўленае пытаньне: “Чаму ў гэтым сьвеце дазваляюцца дзеяньні злых людзей, дэманаў, д'ябла?” — сьвяты Ян Залатавуст адказваў: “Праведнікі не цікавіліся, як і якім чынам зьдзяйсьняюцца справы Божыя, але бачачы, што усё гэта неспасьціжнае для чалавечага розуму, не запалохваліся і не абураліся, а усё мужна цярпелі, маючы найвялікшую упэўненасьць у сіле Абяцаючага даць будучыя выгоды, і не упадалі, у выніку процілеглай рэчаіснасьці, у адчай... Усё аддавай невымоўнай Прамудрасьці Боскай... Хто ужо цьвёрда паверыў, то хоць бы разьюшваліся незьлічоныя хвалі, ...ён не толькі не атрымае ніякай шкоды, але зробіцца яшчэ мацнейшым... спакусы дапускаюцца для таго, каб не памяншалася цьвёрдасьць мужных”. (Творения, 3, б. 527, 528).

І яшчэ раней, у тым жа Слове, мы знаходзім: “Калі ты ведаеш, што Сэрафімы лётаюць вакол высокага і узьнесенага пасаду, зачыняючы сабе крыламі твары, ногі, сьпіну і апавяшчаючы неба клікамі свайго зьдзіўленьня, ты не думай, што ў іх сапраўды ёсьць ногі і крылы: бо яны сілы нябачныя... Калі жа нават анёлы не могуць бачыць Яго і, каб выносіць выходзячую ад яго маланку, зачыняюць сабе твары крыламі, і толькі усхваляюць, толькі сьпяваюць, апяваюць зь вялікім трапятаньнем, узносячы таямнічую сьвятадзейную песьню, то ці не адступіш, ці не схаваесься ты, жадаючы з такім вар'яцтвам распасьціраць тваю мітусьлівая цікаўнасьць на задум Бога, магутнасьць Якога незьлічоная, невымоўная і неспасьціжная для вышэйшых сіл? Таямніцы Яго зь дакладнасьцю вядомыя толькі Яго Сыну і Сьвятому Духу, і нікому іншаму...” (ibid. б. 501).

Але Бог не абмежаваўся тым, каб падпарадкаваць Сваёй Боскай волі няшчасьця і трагедыі, што адбылася зь намі. Айцец паслаў Сына Свайго, каб Ён успрыняў нашу прыроду са усімі наступствамі граху, з пакутай і сьмерцю. Успрыняўшы іх. Гасподзь Ісус, зьяўляючыся адначасова Богам і чалавекам, у корані зьмяніў іх сэнс. Быўшыя сьледзтвам і знакам адпадзеньні чалавека ад Бога, пакута і сьмерць, у выкананьне Ім волі Айца і па Ягонай спагадзе да людзей, не выкрэсьліваючы і Яго уласных катаў, зрабіліся знакам і выразам Яго сыноўскай любові да Айца, прыладай выратаваньня. Імі самімі Ён іх перамог. А паслаўшы Духа Суцяшальніка ў нашы сэрцы. Ён даў магчымасьць і нам ператварыць нашы уласныя пакуты ў сродак зьнішчэньня усякага эгаізму, сродак духоўнага узрастаньня, у сродак выхаваньня любові, здольнасьці прабачэньня саперніка і ворага.

Хрыстос прыйшоў не зьнішчыць пакуты і зло тут на зямлі, але Сваёй сьмерцю і Уваскрэсеньнем Ён паказаў нам шлях, на якім нашы пакуты становяцца нашым выратаваньнем. І калі мы гэта зразумелі. Ён дае нам сілы крочыць па гэтым шляху, у чаканьні таго дня Яго хвалебнага прышэсьця, калі і сьмерць будзе канчаткова пераможаная.

Адзін сучасны дасьледнік кнігі Ёва пісаў, што прыняць загадку пакуты можна, толькі валодаючы адмысловым душэўным станам, без якога найглыбейшыя разважаньні будуць бессэнсоўныя. “Гэтая уласьцівасьць душы ёсьць тая дзіцячая пакора, якая не імкнецца да дасягненьня “апошняга” веданьня пра што бы то ні было, у прыватнасьці, не баючыся уцягнуцца ў падзеі, зыход якіх можа ведаць толькі Творца. Толькі той прымае пакуту зь сьветам у душы, хто адмаўляецца ад жаданьня рацыянальна растлумачыць жыцьцё ў ягонай патаемнай глыбіні і, насуперак усяму, знаходзіць супакой у думкі, што гэтае жыцьцё, часам так нялюдзка пабітае, зьяўляецца. аднак, справай усямагутнага і усяміласьцівага Бога. І любыя іншыя тлумачэньні, якія можна было б даць, не будуць мець значэньні, калі не зьвядуцца да гэтага”. (A Feuillet. L'énigme de la souffrance et la réponse de Dieu. Dieu vivant, 17, 1950, п. 80).

Для хрысьціяніна гэтае падпарадкаваньне шляхам Божым, давер да спосабу, якім Ён накіроўвае наша жыцьцё, выяўляецца ў прыняцьці акалічнасьцяў уласнага жыцьця як Крыжа Хрыстова. Часам гэта нялёгка. У Эвангельлі мы бачым, як цяжка было нават для Госпада пераканаць Сваіх вучняў у неабходнасьці Крыжа. Мала толькі тэарэтычна гэта пазнаць, трэба, каб мы нейкім рэальным чынам, зь самой глыбіні сэрца зразумелі, што для кожнага зь нас Крыж, добраахвотна прынятыя намі нашы абставіны і нашы пакуты, калі мы не супраціўляемся ім і крочым за Хрыстом, ёсьць адзіны шлях да Уваскрэсеньня, што, нарэшце, сам Крыж утрымлівае ў сабе сілу Уваскрэсеньні.

У размове сьвятога Рыгора Сінаіта зь звышгодным Максымам Капсакалівітам (Добротолюбие, т. 5, б. 475—476, M., 1900) гаворыцца, што, калі Сьвяты Дух авалодае духам чалавека, усе рэчы бачацца яму цалкам па іншаму, інакш чым звычайна: “"...калі мілата Духу Сьвятога сыдзе на каго—альбо, то не штосьці звычайнае паказвае яму з рэчаў пачуцьцёвага сьвету, але... то, чаго той ніколі не бачыў і не уяўляў. Тады розум такога чалавека навучаецца ад Духа Сьвятога вышэйшым і патаемным таямніцам, якіх, па боскім Паўлу, ні вока чалавечае не можа бачыць, ні розум зразумець... Калі ж сьвяты Рыгор сказаў, што падобнае бывае і пры дзеяньні замілаваньня, вялікі гэты Максым адказаў яму: бывае, але... іншыя прыкметы замілаваньня, іншыя — мілаты. Калі злы дух замілаваньня набліжаецца да чалавека, то узбуджае розум яго, ...сэрца разьлітаваў і азмрочыў, наводзіць боязь... і гонар, ...розум робіцца запальным і ашалелым, вусны прымушае казаць словы нягодныя і кепскія; той, хто бачыць гэтага духа замілаваньня, ...сярдуе і напоўнены бывае гневам, пакоры зусім не ведае, ... але фанабэрыцца без стрыманасьці і страху Боскага, паддаецца рухам запалу... Калі уваходзіць у чалавека мілата Сьвятога Духа, то зьбірае розум яго і робіць уважлівым і пакорлівым, прыводзіць яму ў памяць сьмерць і грахі ягоныя. … збліжаецца з чалавекам, тым больш улагоджвае душу яго, суцяшае сьвятымі пакутамі Госпада нашага Ісуса Хрыста і бязьмежным яго чалавекалюбствам... Тады... сэрца робіцца ціхім, рахманым і багата струменіць плён Духа Сьвятога — радасьць, сьвет, цярпеньне, дабрыню, літасьць, любоў, пакору і інш. І душа ягоная прымае невымоўную радасьць”

Так ці не зьяўляецца хрысьціянін, па сутнасьці, тым чалавекам, які бачыць за пакутамі, хваробай, сьмерцю, за усім, у чым можа выявіцца наш крыж, то, чаго не бачыць за гэтым звычайны чалавек, — славу Уваскрэсеньня?


Saturday, May 15, 2010

УЗЬНЯСЕНЬНЕ ГОСПАДА

мітрапаліт Антоній (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!

Шмат гадоў таму назад айцец Сергій Булгакаў назваў адну зь сваіх пропаведзяў на Узьнясеньне "Радасьць расстаньня". І сапраўды, калі мы разьмяркоўваем над словамі, якія спадарожнічаюць у Эвангельлі папярэджаньню Хрыста аб тым, што Яму належыць памерці, на час разлучыцца са Сваімі вучнямі і быць для іх па-за усякай дасяжнасьцю, і аб тым, што ідзе час, калі Ён адыдзе ужо канчаткова да Бога і Айца, можна дзівіцца: молячыся аб вучнях Нябеснаму Айцу, Хрыстос просіць аб тым, каб яны мелі поўнасьць Яго радасьці ў сабе... Як можа быць, каб, разлучыўшыся са Выратавальнікам, мы маглі, аднак, цешыцца Яго радасьцю і не за Яго, а разам зь Ім, за сябе, за увесь сьвет?

Гэтая радасьць нялёгка даецца. Для таго, каб перажыць гэтую радасьць Хрыстову, трэба адарвацца ад прыхільнасьці да зямнога, роднага, звыклага Хрыста. Вы, мусіць, памятаеце ў Эвангельлі апавяданьня аб зьяўленьні Хрыста вучням пасьля Уваскрэсеньня; Выратавальнік паўстаў сьвятой Марыі Магдаліне ў самой магілы, і яна была так пагружаная ў сваё гора, што не пазнала Яго, яна уся ў сябе сышла і страціла Яго. І калі Выратавальнік яе назваў па імю, і гэтае слова "Марыя" дайшло да глыбінь яе сэрца і душы, яна упала да Ягоных ног і захацела як бы утрымаць Яго, трымаючыся за уваскрэшанае цела. І Ён ёй сказаў: Не чапай мяне цяпер, Я яшчэ не узышоў да Айца Майго і Айцу вашага, да Бога Майго і Бога вашага... Яна уся яшчэ была поўная часам Хрыстовага жыцьця на зямлі; яна жадала вярнуцца да тых дзён радасьці вакол Яго, але гэтая радасьць мінула. Паміж гэтымі днямі зямнога жыцьця і Хрыстом цяперашнім, знаёмым нам, прайшоў меч, мінула сьмерць, крыж, сыход ў пекла, кароткачасовая, але такая страшная па сваёй уяўнай безнадзейнасьці разьвітаньне.

І зараз Хрыстос узьнёсься. Хрыста, якім мы Яго бачым у Эвангельлі, мы не можам больш улавіць, таму што Ён нам расчыніўся як Бог і як дасканалы чалавек. Тая простая блізкасьць, якая была паміж Ім і Яго вучнямі, зямное сяброўства неяк адышло раптам на нейкі задні плян, і зараз, як кажа апостал Павел, мы ужо у целе Хрыста не ведаем, але мы Яго ведаем духам.

Сыходзячы ад Сваіх вучняў, Выратавальнік ім сказаў: Я вас сіротамі не пакіну. Я вам пашлю Духа, Суцяшальніка, Які зыходзіць ад Айца, Ён вам усё абвесьціць...

І у дзень Пяцідзесятніцы Божы Дух спачыў на Царкве, запоўніў яе Сваёй прысутнасьцю і адкрыў перад Царквой бяздонныя глыбіні новага бачаньня і Самога Хрыста, ужо не проста выкладчыка, не проста настаўніка, не проста сябра, не проста памазаніка Боскага, прарока, цудатворца. Адкрыўся Хрыстос адкрыцьцём Духу як Чалавек, але не як адзін зь людзей, а як поўнасьць зьявы таго, што такое Чалавек. І адкрыўся Ён нам як Бог. Гэта прадчувалі, гэта чулі Яго вучні, але зараз мы гэта ведаем, мы гэта бачны, мы гэта спазналі досьведам: Ён наш Гасподзь і Ён наш Бог.

І падарунак Сьвятога Духа сілай Боскай дае нам магчымасьць прылучыцца таму, што прыналежыць нікому іншаму, як Сыну Боскаму, зрабіўшамуся Сынам чалавечым. Яго Уваскрэсеньне было як бы цудам у Яго Богачалавечым лёсе; але наша далучанасьць Яму падарункам Сьвятога Духу, тое, што Прычашчэньнем Сьвятых Таямніц, Хростам мы робімся целам і крывёй Яго, як бы Ім Самім, робіцца усё тое, чым Ён быў, магчымым для нас. Чалавек у поўным сэнсе гэтага слова, чалавек, дасягнуўшы поўнай меры свайго чалавецтва не зямны чалавек, а чалавек нябесны; чалавек толькі тады робіцца цалкам сабой, калі ён так злучыўся з Богам, што ён у Богу і Бог у ім, калі ён стаў чалавекам, якім быў Хрыстос: Сынам Боскі не па нараджэньні, а па дарунку, па далучэньні.

І вось дзе радасьць наша: узьнёсшыся ад нас на неба, Хрыстос панёс зь Сабой, у глыбіні Сьвятой Тройцы тое цела, якую чалавецтва, зямля, Яму падарыла Боская Маці . Зараз таямніца чалавека знаходзіцца ў глыбінях і нетрах таямніцы Боскай. Мы не разлучыліся зь Ім, таму што Духам Сьвятым мы зь Ім сталі неразлучнымі; і бачачы зьдарыўшаеся зь Ім, прылучаючыся таму, што зь Ім здарылася, мы прылучаемся Яго радасьці, радасьці аб тым, што сьвет выратаваны, радасьці аб тым, што пераможанае усё, што рабіла чалавека дробным, чужым Богу. Зараз мы Яму свае, родныя. Зараз мы можам цешыцца Хрыстовай радасьцю: не толькі аб Яго перамозе, але аб тым, што перад намі адчынена новае вядзеньне Боскае, новае разуменьне чалавека, і прызначэньне такое вялікае, такое дзівоснае, аб якім не думаў чалавек да Хрыста: стаць сынамі і дочкамі Боскімі, прылучыцца усяму, што Хрыстова уключаючы вечную Боскую славу. Амін.


Friday, May 14, 2010

АКАФIСТ СЬВЯТАМУЧАНIКУ МАКАРЫЮ, МIТРАПАЛIТУ КIЕЎСКАМУ

Кандак 1

Абраны цудатворца і прыслаўны слуга Хрыстовы, сьвяціцель ойча Макары, заўсёды ад ворагаў і бед малітвамі тваімі выратаваныя прыносім табе гэтае хваленьня. Ты ж, маючы гонар да Госпада, не прыпыняй ад усіх бедаў вызваляць тых, што зь любоўю да цябе клічуць. Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Ікас 1

Анёла зямнога званьням і чалавека нябеснага жыцьцём, выявіў цябе нябёсаў і зямлі Стваральнік: Яму ж прадстоячы і радуясь няспынна зь нябеснымі чынамі, славаслоўя аддаеш і маленьня людзей грэшных зь зямлі пачуўшы, пачуй і нас да цябе шчыра сьпяваючых:

Радуйся, як па імю твайму і жыцьцё твае дабрадзейнае; радуйся, Траічнае еднасьцю сьвятатаемніцы асьвячаючыся.

Радуйся, да Трёхсутнаснага Сьвятла і нашы душы ўзьняўшы; радуйся, волю абраўшага цябе Госпада Хрыста зьдзяйсьняючы.

Радуйся, і нас зьдзяйсьняць волю Яго ўласным жыцьцём навучаючы; радуйся, Збаўцы Бога любові шчыры пасьлядоўнік.

Радуйся, і нашы душы любоўю Крыжа Яго асьвячаючы; Радуйся, Духа Усясьвятога каўчэг абраны.

Радуйся, і на нас дабраславеньня Яго заклікаючы; радуйся, зь Уладаркай Нябеснай прад Выратавальнікам прадстоячы.

Радуйся, няспынна анёлаў суразмоўнік; радуйся, аб чалавецтве руплівы малітоўнік.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 2

Бачачы мошчы твае сьвятыя, шматлікія цуды зьдзяйсьняючыя, і схіляючыся прад імы, як дзівоснай выяве міласьці Госпада на зямлы нашай, радасна дзякуем Богу, з глыбокай пашанай сьпяваючы Яму: Алілуя.

Ікас 2

Розумам вышэйшым адукаваны навучаў памыляўшыхся, моцным змагаром за праўду Хрыстову зьяўляўся ты, сьвяціцель Макары, калі на Беларусі сьвятой ачоліў Праваслаўную Царкву Хрыстову, мы ж працай і малітвамі тваімі ад палону іншаплямёнага ды скарбут духоўных пазбаўляемся, ад сэрца сьпяваем табе:

Радуйся, беларускага горада Вільні слава праваслаўная; радуйся, адданы захавальнік апостальскай праўды.

Радуйся, праўды Праваслаўя ахоўнік руплівы; радуйся, слуп дабрыні неразбуральны.

Радуйся, сьвяціцеляў старажытных спадкаемца; радуйся, цьвярдыня наша духоўная.

Радуйся, непераможны веры і праўды ахоўнік; радуйся, пастырам і пасомым вобраз дабрыні і набожнасьці.

Радуйся, Царквы Беларускай прыслаўнае ўпрыгожаньня; радуйся архірэяў дабрата.

Радуйся, праваслаўя сьветач; радуйся, як духоўную ахвяру няспынна да Госпада ўздымаючы.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 3

Усявышнім дабраслаўлёны ты быў, сапраўдны пастыр душ хрысьціянскіх, калі супраць ваўкоў злых, імкнуўшыхся статак Хрыстовы зьнішчыць, непарушнаю сьцяной стаяў ты, і духоўных дзяцей сваіх у Праваслаўі ўмацаваў ты. І цяпер на нябёсах прадстаіш Хрысту Богу, малі Госпада Славы, ды памножыцца на зямл нашай дабралюбства і аднадумства: адышоўшым жа ад Царквы праваслаўнай Беларускай сьвятлом разуменьня душы асьвяці, хай і яны зь намі засьпяваюць Богу нашаму: Алілуя.

Ікас 3

Сапраўды меў ты, вялебны ойча Макары, вялікую любоў да стада свайго, людзям Беларускім зьяўляўся ты настаўнікам мудрым у навуцы выратаваньня, нам жа малітоўнікам шчырым і хуткім на дапамогу выявіўся ты, натхніўшы ад шчырага сэрца ўдзячна сьпяваць табе:

Радуйся, ад рукі агаранскай сьмяротны кубак выпіўшы; радуйся, вуснамі верных за гэта прыхвальны.

Радуйся, мучанік, да нябесных палацаў дух наш заўсёды ўзводзячы; радуйся, ойча сапраўдны, нас, ад юнацтва запаламі апантаных, жыцьцю пабожнаму навучай.

Радуйся, пастыр, дабравесьця слова Хрыстова сілай вялікаю; радуйся, ойча, дзецям сваім шлях да ратаваньня паказваючы.

Радуйся, гарадоў Беларускіх нябесны абаронца; радуйся, сьвятарам добры настаўнік.

Радуйся, манахаў і людзей сьвецкіх мудры настаўнік; радуйся, краіны нашай прыслаўны сьветач.

Радуйся, усіх молячыхся прыстанак; радуйся, у скрухі суцяшэньня.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 4

Бурай ворагаў праваслаўя зь сходу і захаду перасьледуем, людзі беларускія атрымалі ў табе, сьвятамучанік Макары, кіроўцу добрага да выратаваньня, таксама і мы, бачачы жыцьця мора, апанаванае бурамі запалаў і нявер’я, прыходзім да ціхага прытулку малітваў тваіх да Бога, уздымаючага з тленьня жыцьцё наша, сьпяваем: Алілуя.

Ікас 4

Чуўшыя і бачыўшыя, звышгодны Макары, душы тваёй дабрыню і сьвятасьць жыцьця твайго, абралі цябе на архіпастыра Царквы беларуска-ўкраінскай і атрымаўшы ў табе пастыра добрага, за авечак сваіх жыцьцё пакласьці гатовага, з пашанай сьпяваюць:

Радуйся, абрнанік Боскі, прыслаўны; радуйся, кубак чысьцінёй і руплівасьцю напоўнены.

Радуйся, царкоўная слава; радуйся, царквы праваслаўнай абаронца.

Радуйся, Праваслаўя догматаў тлумачальнік; радуйся, абаронца гнаных за праўду.

Радуйся, любамудрых у Госпадзе добрая параднік; радуйся, спакушальных думак абвінаваўца.

Радуйся, устрыманьня настаўнік; радуйся, сэрцам веруючых сьветлае веры правіла.

Радуйся, у прыніжэньні жыцьцё ўласнае пражыўшы вобразам пакоры і послуху; радуйся, выратоўваючыхся дапамога.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 5

Боганоснаю зоркай узышоў ты, сьвяціцель Макары, да сьвятога горада Кіева, руплівасьцю палаючы аб доме Госпада і аб уратаваньні даручаных табе душаў, бо ведаючы аб нападзе агаран, зь мячом сьмерці чакаючым цябе на шляху, небясьпекай пагрэбаваў дзеля выкананьня абавязку пастырскага. І адбылося жаданьне твае, у саборнай царкве горада Кіева сёньня нятленны спачываеш і дзецям тваім мошчамі прадстоячы, навучы, о вялебны, і нас, расслабленых духам, шлях выратаваньня ў Богу зьдзяйсьняць і на шляху гэтым усе перашкоды малітвамі тваімі перамагаць, ды ня разлучаць нас зь любоўю да Госпада, а ні пакуты, а ні сьмерць. А вусны нашы заўсёды будуць сьпяваць Госпаду Богу: Алілуя.

Ікас 5

Пабачыўшы агаран сьмяротны напад людзі, у царкве стоячыя, сьмяротным жахам гнаныя разьбегліся. Ты ж, о звышгодны, як добры ваяр Хрыстовы, на абароне служэньня твайго быў няпахістны, і так мячом нягодных ад служэньня часовага да славаслоўя вечнага прад Госпадам перанесены быў, Яму ж з горнымі чынамі служачы, прымі нашы праслаўленьні:

Радуйся, з бяскроўнай ахвярай кроў уласную ў ахвяру Богу прынёсшы; радуйся, з хэрувімамі Жыватворчай Тройцы Трысьвятую песьню заўсёды сьпяваючы.

Радуйся, нябеснымі чынамі нябачна да Бога ўзьнесены; радуйся, з праведнымі вечнае Алілуя спявая.

Радуйся, да крыві спавядаўшы Тройцу адзінасутную; Радуйся, ад Бога палымяны дух маючы.

Радуйся, з шасьцікрылымі і прыгоднымі пераможную песьню сьпяваючы; радуйся, Прычыстых Таямніц Хрыстовых сапраўды да жыцьця вечнага прычасьціўшыся.

Радуйся, сьвятое ў асьвячэньня ўкусіўшы; радуйся, апосталаў улады годны спадкаемца.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 6

Прапаведнікам праўды Праваслаўя быў ты, богамудры Макары, як у старажытнасьці ў сьвятым горадзе раўнаапостальная Аёлна з патрыярхам Макарыем Сьвятой Крыж Хрыстовы паднесьлі людзям усклікаючым: “Госпадзі, зьмілуйся”, так і ты, беларускага Сіёну першасьвяціцель, з княгіняй Алёнай ў сэрцах верных гэты Крыж зацьвердзіў, ды ўсе адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам клічуць да працьвічанага Бога: Алілуя.

Ікас 6

Зазьзяла ў храме прамудрасьці Госпада прыцудоўнае сьвятло ад прычыстых мошчаў тваіх, звышгодны цудатворца, яго ж бачылі два чалавека, спавядалі, сьвяцейшаму мітрапаліту Кіеўскаму і ўсім людзям праслаўляючым Бога, гэтак дабрыню табе падаўшым, ад часу таго ўсе верныя Царквы Кіеўскай сьпяваюць табе:

Радуйся, сьвяцільнік, вагнём боскай дабрыні запалёны; радуйся, дабравесьнік сьвятла Хрыстовага.

Радуйся, анёльскае жыцьцё выяўляючы; радуйся, грэшнікам у каяньні настаўнік.

Радуйся, бо тваімі малітвамі дабрыня выратаваньня ўсім падаецца; радуйся, бо тваімі малітвамі раскіданыя дзеці Царквы Беларускай зноў у статак пастырскае зьбіраюцца.

Радуйся, бо тваім маленьнем злосьць і падступства перамагаюцца; радуйся, бо прадстаяцельствам тваім мірам агароджваемся.

Радуйся, падаўца міласьці патрабуючым; радуйся, хадатай дабротаў нябесных і зямных дзеля шануючых цябе прад Госпадам.

Радуйся, аб людзях шчыры маленьня ўзносячы; радуйся, усіх молячых прыстанак.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 7

Жадаў прадставіць Госпаду авечак сваіх людзьмі абранымі, імкнуўся ўсіх зацьвердзіць у праваслаўі, усіх скіроўваючы да жыцьця богалюбаснага. Не прыпыняй, сьвяціцель, і цяпер аб стадзе тваім маліцца Ўсятрымаючаму Богу, ды падасьць уладарам мудрасьць і моц, пастырам руплівасьць аб доме Госпада і ўсім і ўсё, што да выратаваньня карыснае, аб гэтым жа дзякуем Богу сьпевам: Алілуя.

Ікас 7

Молім мы няспынна: новую выяву міласьці сваёй выяві падаўца шчодрасьці Гасподзь, Царкве Беларускай ды Ўкраінскай, якая больш за пяцьсот год шануе і захоўвае годныя мошчы твае, сьвятамучанік добры Макары, аб гэтым дзякуючы дзівоснаму ў сьвятых Госпаду, зь любоўю сьпяваем табе:

Радуйся, крывёю сваёй, як баграніцамі, Царкву Кіўскую упрыгожыўшы; радуйся, нятленным целам сваім, як дыямэнтам каштоўнасьці невымоўнай, храм прамудрасьці Госпада прасьвяціўшы.

Радуйся, табой лік мучанікаў прымножыўся; радуйся, крывёю сваёй насеньне веры ў зямлі нашай узрасьціўшы.

Радуйся, табой нябёсы ўзрадаваліся; радуйся, табой зямля наша праславілася.

Радуйся, Дух Сьвяты табой душы набожныя вясёласьцю напаўняе; Радуйся, скруху па Госпаду каючымся падаючы.

Радуйся, умацоўваючы ў трываласьці крыж скрухі нясучых; радуйся, дабраслаўленьня нябеснае ў храме стоячым падаючы.

Радуйся, прыклад праваслаўнай мужнасьці; радуйся, годна аддзячыўшы Госпаду за дарунак сьвятарства.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 8

Вельмі дзіўную выяву пабачылі высьмятковыя магаметане, калі ўбачылі цябе, сьвяціцеля Хрыстовага, адзіна бяз аніякага трымценьня прад пасадам Госпада стоячага і маленьня аб яднаньні ўсіх прамаўляючага, але гэтым не наставіліся нячыстыя, мы ж, гэту адданасьць сьвяціцеля ведаючы, засьпяваем Уладару ўсіх: Алілуя.

Ікас 8

Цалкам ў Богу жывеш, звышгодны ойча наш, але і нас грэшных не пакідаеш, славу ў нябёсах Богу сьпяваеш, і на зямлі прычыстымі мошчамі сваімі перабываеш, таму табе, як жывучаму зь намі, ад шчырага сэрца голас хваленьня прыносім:

Радуйся, бо па слову апостальскаму ўсім і ўся быў ты; радуйся, бо, дзеля выратаваньня авечак сваіх, сябе на сьмерць аддаў.

Радуйся, наведваючы статак свой ня па прымусу, але добраахвотна і ў волі Боскай; радуйся, слуга Госпада, добры і верны.

Радуйся, узышоўшы ў радасьць Госпада твайго; радуйся, дадзены табе талант прымножыўшы.

Радуйся, у дабраславеньні прыняўшы дар вылекаваньняў; радуйся, хварэючых выздараўленьня.

Радуйся, пакутываючых у скрусе суцяшэньня; радуйся, выявай мошчаў тваіх у Праваслаўе нас умацоўваючы.

Радуйся, бо твайго нятленьня цялеснага дэманы жахаюцца; радуйся, і нас прад дамавінай тваёй стоячых замілаваньням напаўняеш.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 9

Уся існасьць анёльская зьдзівіліся прыслаўнай сьмерці тваёй, ёй жа жыцьцё сваё годна скончыў ты, лік сьвятамучанікаў зь любоўю прымножыўшы, таксама і Царква Беларуская, разам зь звышгоднымі Кірылам, Залатавустам Тураўскім, і Еўфрасіньняй Полацкай, зь мучанікам Мяркурам Смаленскім, звышгоднымі сьвяціцелямі Кіпрыянам Наваградскім і Мінай Полацкім, звышгодным Ялісеям Лаўрышэўскім і ўсімі мучанікамі і звышгоднымі Беларусі ды Царквы Кіеўскай у малітоўнікі цябе прыняўшымі, удзячна за гэта Богу нашаму засьпяваем: Алілуя.

Ікас 9

Нас, у нягоднасьці сваёй дзёрзкасьць маючых маліць да цябе, ня пакідай без дабраславеньня твайго, з глыбіні сэрца сьпяваючых:

Радуйся, архірэй Бога Ўсявышняга; радуйся, наш пастыр добры.

Радуйся, праўды слуга няпахістны; радуйся, у невядомасьці пачатак жыцьця свайго захаваўшы.

Радуйся, гэтым пастыраў уладару Хрысту пераймаючы; радуйся, бо асьвечаны быў няведамай і таемнай прамудрасьцю Боскай.

Радуйся, бо краю жаданьняў дасягнуў ты; радуйся, бо мудрасьць у табе ад Хрыста Ісуса.

Радуйся, у послуху перабываў Яму ты аж да сьмерці, сьмерць жа прыняў мучаніка; Радуйся, усе хары нябесных і зямных праславяць цябе.

Радуйся, дзеля славы Хрыстовай працаваўшы; радуйся, любоўю боскаю абдараваны.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 10

Выратаваць жадаючы ад сьмерці духоўнай дзяцей сваіх, спакусамі шматлікімі атачоных, зьдзейсьніў ты подзьвігі шматлікія, пазнаў хваробы цяжкія, вандруючы гарадамі і вёскамі, князёў і простых людзей суцяшаючы, пастыраў навучаў ты, супрацьдзеючых праўдзе выкрываў, працаваў цяжка на ніве Хрыстовай, таму ўсі праваслаўныя дзеці твае аднагалосна сьпяваюць Богу: Алілуя.

Ікас 10

Сьцяной моцнай быў ты праваслаўным Царквы Кіеўскай супраць ворагаў бачных і нябачных, і сёньня, сьвятамучанік Хрыстовы, малітвамі тваімі, хвалі бязбожнасьці і непраўдзівай навукі адвярні ад нас, айчыну тваю ад голаду, згубы, нападу іншаплямёнага і міжсабойнай бітвы, і ад усялякіх бед. Мы ж удзячна сьпяваем табе:

Радуйся, непераможны абаронца Царквы Кіеўскай; радуйся дабравесьнік Эвангельля нястомны.

Радуйся, у цемры няпраўды знаходзячыхся сьвятлом Хрыстовым асьвячаючы; радуйся, слуп Царквы Кіеўскай, яго ж умацавала Прамудрасьць Боская.

Радуйся, на языкі, вайны жадаючых, гнеў Боскі праліваючы; радуйся, міратворцам дабраславеньня Госпада пасылаючы.

Радуйся, слава і дабраславеньня патрыётаў зямлі нашай; радуйся, малельнік перамог войска нашага над ворагам.

Радуйся, жах войска агаранскага; радуйся, злога гонару і варожасьці зьнішчальнік.

Радуйся, міру і спакою настаўнік; радуйся, на подзьвіг змаганьня духоўнага натхняльнік.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 11

Песьню Трысьвятую з хэрувімамі і сэрафімамі Жыватворчай Тройцы сусьпяваючы, ойча наш Макары, дапамажы і нам, жыцьця турботы адкладаючым дзеля сьпяваньня на хэрувімах Сядзячаму: Алілуя.

Ікас 11

Сьвяцільнікам сьветлым і сьвятым, выявіўся ты, сьвяціцель Хрыстовы, калі з кельлі манаскага жыцьця пакліканы быў на сьвяціцеля мітраполіі Кіеўскай, ды асьвяціш шлях да выратаваньня ўсім праваслаўным Царквы Кіеўскай, зь удзячнасьцю табе сьпяваючым:

Радуйся, бо сьвятло твае выявілася прад вернымі і нявернымі; радуйся, пачуўшы аб жыцьці тваім ўсе верныя адзінымі вуснамі і сэрцам праславілі Айца Нябеснага.

Радуйся, сьветач, бо не паглыне цябе цьма ворагаў праваслаўя; радуйся, бо табой сьвятыя гарады Вільня і Кіеў праславіліся.

Радуйся, бо табой зямля Беларуская і Ўкраінская ў радасьць апранулася; радуйся, адзінакроўны настаўнік яднаньня.

Радуйся, праваслаўным праўду міра прапаведуючы; радуйся, шукаючым Уладарства Боскага нябачны настаўнік.

Радуйся, усім працуючым і патрабуючым вобраз подвіга хрысьціянскага ўяўляючы; радуйся, нас халодных подвігам любові тваёй грэючы,

Радуйся, клапаціцца аб сваім выратаваньні нас навучаючы; Радуйся, абраны Богам авечак і пасьля сьмерці пасьвіць.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 12

Дабрыню Ўсясьвятога Духу вымалі нам, сьвяціцель наш, ды ўсе хваробы нашы вылекуюцца, і беды скончацца; няверныя і заблукаўшыя да веры Хрыстовай ды зьвярнуцца, упадабая веры тваёй; душой слабыя і ў адчаю знаходзячыеся надзеяй ды ўмацуюцца, спадзяваньням на малітвы твае ўмацоўваючы; жорсткія сэрцам і няміласьцівыя любоўю нязгаснай ды запаляцца і тваёй любоўю палаючы ўсе аднадушна ды засьпяваюць Крыніцы ўсялякай дабрыні: Алілуя.

Ікас 12

Апяваючым вялікія добрыя справы твае і шанаваных мошчам тваім кланяючыся, годнахвальны ойча Макары, вымалі Госпада моц падаць кожнаму па патрэбе і запалі нас годна сьпяваць табе:

Радуйся, ад Госпада годна венчаны; радуйся, анёламі радасна прыхвалёны.

Радуйся, цудамі ад шанаваных мошчаў тваіх больш чым словамі прыслаўны; радуйся, Аўраамія, Кірылы і ўсіх іншых сьвятых зямлі беларускай годны пераемнік.

Радуйся, нечаканую, але прыслаўную сьмерць прыняўшы; радуйся, прад пасадам Госпада няспынны наш малітоўнік.

Радуйся, у нябесныя вышыні ўзьнесены; радуйся, мудрасьць зьмяіную і пакору галубкі аб’яднаўшы.

Радуйся, авечак згубленых на плячох уласных да Айца прынёсшы; радуйся, моцная паліца Хрыстова.

Радуйся, праўдзівая закону Боскага скрыжаль і крыніца чыстая дабрыні; радуйся, як памяць твая праўдзіва прышанована зь славай.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 13

О прыцудоўны і прызвышгодны слуга Хрыстовы, сьвяты сьвятамучанік, пачуй нас грэшных дзяцей тваіх і прымі гэтае маленькае праслаўленьне наша, шматмоцнымі малітвамі тваімі, адвярні гнеў Боскі, праўдзіва за грахі нашы насылаемы, і вымалі нам прабачэньня шматлікіх беззаконьняў нашых, вымалі падаць хрысьціянскі канец жыцьця нашага, ды па вялікай міласэрнасьці Госпада пакут вечных пазбавіцца, быць годнымі нябесных дабротаў, якімі ты цяпер асалоду атрымліваеш, сьпяваючы Богу: Алілуя.

(Гэты кандак чытаецца тры разы)

Ікас 1

Анёла зямнога званьням і чалавека нябеснага жыцьцём, выявіў цябе нябёсаў і зямлі Стваральнік: Яму ж прадстоячы і радуясь няспынна зь нябеснымі чынамі, славаслоўя аддаеш і маленьня людзей грэшных зь зямлі пачуўшы, пачуй і нас да цябе шчыра сьпяваючых:

Радуйся, як па імю твайму і жыцьцё твае дабрадзейнае; радуйся, Траічнае еднасьцю сьвятатаемніцы асьвячаючыся.

Радуйся, да Трёхсутнаснага Сьвятла і нашы душы ўзьняўшы; радуйся, волю абраўшага цябе Госпада Хрыста зьдзяйсьняючы.

Радуйся, і нас зьдзяйсьняць волю Яго ўласным жыцьцём навучаючы; радуйся, Збаўцы Бога любові шчыры пасьлядоўнік.

Радуйся, і нашы душы любоўю Крыжа Яго асьвячаючы; Радуйся, Духа Усясьвятога каўчэг абраны.

Радуйся, і на нас дабраславеньня Яго заклікаючы; радуйся, зь Уладаркай Нябеснай прад Выратавальнікам прадстоячы.

Радуйся, няспынна анёлаў суразмоўнік; радуйся, аб чалавецтве руплівы малітоўнік.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 1

Абраны цудатворца і прыслаўны слуга Хрыстовы, сьвяціцель ойча Макары, заўсёды ад ворагаў і бед малітвамі тваімі выратаваныя прыносім табе гэтае хваленьня. Ты ж, маючы гонар да Госпада, не прыпыняй ад усіх бедаў вызваляць тых, што зь любоўю да цябе клічуць. Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Малiтва да сьвятамучанiка Макарыя,

мiтрапалiта Кiе˜скага.

О вялікі слуга Хрыстовы, сьвяціцель ойча Макары!

У жыцьці сваім дзецям сваіх любоўю больш жыцьця ўласнага палюбіўшы і за іх сьмерць прыняўшы, паглядзі з Горнага Прыстанку на нас, пачуй малітвы нашы ад сэрца ідучыя, і дапамажы нам нягодным і пакорлівым. Маліся, сьвяціцель міласьцівы, ды пашле Ён мір людзям Сваім і на звышгодных Сваіх і на зьвяртаючых сэрца да Яго. Падай нам, ойча наш, дух любові тваёй да Сьвятой маці нашай – Царквы Хрыстовай, умацуй нас, расслабленых духам, бацькоўскія паданьні захоўваць і аб мінуўшых бедах памяць выратавальную мець і заўсёды песьню ўдзячнасьці дабрадаўцы Богу сьпяваць навучы. Малітвамі тваімі каля пасаду Госпада вымалі абарону Царкве Хрыстовай ад ерасей і расколаў; да мошчаў тваіх прыгодных прыходзячых і шануючым памяць прысьвятую тваю выкананьнем ўсіх добрых малітваў, і ўсім хрысьціянам усё да зямнога і вечнага жыцьця патрэбнае. Ды праславіцца ў табе прычыстае і прысьвятое Імя Айца і Сына, і Сьвятога Духа цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.