Saturday, November 5, 2011

Канон сьвятому звышгоднаму Ялісею Лаўрышэўскаму, тон 8

Песьня 1
Ірмас: Мора прайшоў як сушу, і эгіпэцкага зла пазьбегнуўшы, ізраільцяны засьпявалі: “Выратавальніку і Богу нашаму сьпяваем”
Прысьпеў: Звышгодны ойча наш Ялісей, малі Бога за нас.
Чысьціню розума атрымаў праз цяжкія подзьвігі, разумовага фараона перамог і ад рабства граху вызваліўся ты, звышгодны, малітвамі тваімі выратаваныя, цябе ўзьвялічваем.
Грэх перамогшы малітвай і постам, душу ўпрыгожыў ты шматлікімі дабротамі, што роўныя анёльскім, гэтаму пераймаючы ўслаўляем Госпада, у гэтым і нас удастой стаяць малітвамі тваімі.
Гасподзь, слава Табе, падаўшаму нам дзівоснага малітоўніка і абаронца зямлі нашай, і дазволь, Уладыка, сьвету ў міры знаходзіцца, малітвамі звышгоднага слугі Твайго.
Багародзічны: Пачатак нашага выратаваньня, Усясьвятая Багародзіца, пакладзі пачатак нашага выпраўленьня, малітвамі Ялісея, абраньніка Твайго.

ПАМЯЦЬ ЗВЫШГОДНАЯ ЯЛІСЕЯ ЛАЎРЫШЭЎСКАГА

23 кастрычніка / 5 лістапада
Амаль восем стагодзьдзяў прайшло зь моманту заснаваньня лаўрышэўскага манастыра, заснавальнікам якога быў вялебны Ялісей. На беразе ракі Нёман у аддаленых месцах ад людзей, сярод лясоў і балот, пераймаючы старажытным пустэльнікам, пачаў свой подзьвіг сьвяты Ялісей. Пакінуўшы марнасьць зямнога жыцьця і занядбаўшы чалавечую славу дзеля любові да Хрыста, ён рушыў усьлед свайму Госпаду. Шмат стагодзьдзяў прайшло з тых часоў. Аднак памяць слугі Божага застаецца незабыўнай для беларускага і украінскага народаў.
Звышгодны Ялісей нарадзіўся ў сям'і жмудзінскага князя Тройната, які, верагодней за усё, быў язычнікам. Дзіцячыя і юнацкія гады, якія праходзілі ў сям'і багатых і уплывовых бацькоў, паслужылі набыцьцю добрай адукацыі, дастатковага для таго, каб знаходзіцца ў вышэйшых плястах грамадзтв. Дасягнуўшы паўналетняга узросту, Ялісей, адрозьніваючыся ад іншых аднагодкаў разумовымі здольнасьцямі, паступіў на службу пры двары вялікага князя Міндоўга.
 

Monday, October 24, 2011

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВАЛЫНСКІХ СЬВЯТЫХ

10/23 кастрычніка
Спамінайце настаўнікаў вашых, якія дабравесьцілі вам слова Божае, і, гледзячы на канец іхняга жыцьця, пераймайце іхнюю веру"
(Жыд. 13: 7)
У  імя Айца, Сына і Сьвятога Духа.
У сёньняшні нядзельны дзень мы урачыста услаўляем памяць усіх сьвятых дабраслаўлёнае Валынскае зямлі. Землі, на якую яшчэ ў далёкім ІХ стагодзьдзі упалі урадлівыя зерні сьвятых настаўнікаў славянскіх, роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія. Сьвяткуем памяць непераможных пакутнікаў, Кіеўскага Праваслаўя, якія за спавяданьне імя Хрыстова, за Праваслаўную веру трывалі шматстайныя пакуты, мучэньні і сьмерць. Зьдяйсьняем памяць сьвятых пастыраў і сьвяціцеляў, якія словам і справай, вучэньнем і жыцьцём навучалі і навучаюць жывой веры ў Хрыста і набожнаму жыцьцю, якія дбайна абаранялі чысьціню і праўду вучэньня Праваслаўнае Царквы і за тое таксама перажывалі пакуты і скуху. Зьдзяйсьняем памяць і вялебных мужчын і жанчын, якія ў пустэльнях і пячорах сваімі дзівоснымі подзьвігамі дасягалі вышыні нябеснай, вышыні анёлаў, узыходзілі да неспасьціжнай духоўнай дасканаласьці.

Saturday, October 15, 2011

ПАКРОЎ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
З самага пачатку хрысьціянства на Русі Боская Маці лічылася Заступніцай зямлі нашай. Пад Яе покрывам, сілай Яе малітвы расла вера праваслаўная на нашай зямлі. І часам шмат хто пытае, задаюць пытаньне сабе і іншым: Якім жа гэта чынам, калі зямля Руская, Царква наша родная першапачаткова былі пад абаронай Усячыстай Дзевы Багародзіцы, - якім чынам магла наша Руская гісторыя і лёс нашай Царквы часам быць такім страшным і такім трагічным? Колькі болю, колькі страху прайшло праз нашу гісторыю, і не толькі ў яе сьвецкія часы, але і ў самай Царкве. Мучанікі паўставалі са стагодзьдзя ў стагодзьдзе, сьведкі Хрыстовы гінулі. Як жа гэта можна сумясьціць зь нашым перакананьнем, што над Царквой нашай, над радзімай нашай - Поляг Усячыстае Дзевы Багародзіцы? Мне думаецца, што гэта можна зразумець, калі толькі успомніць, як Яна стаяла ў крыжа Сына Свайго адзінароднага і ні словам не абмовілася, ні крыкам, ні сьлязой не упрасіла, каб Яго не крыжавалі, таму што Яна ведала, што Сын Божы, зрабіўшыся сынам чалавечым праз Яе, прыйшоў для таго, каб жыць, вучыць, жыцьцё Сваю аддаць і памерці на крыжы для выратаваньня чалавечага роду. І мы, хрысьціяне, не толькі людзі, якія верым у Хрыста, мы, хрысьціяне, Ягоныя вучні, мы ад Яго атрымалі ў спадчыну запаведзь любыць адзін аднаго так, як Ён нас умілаваў, мець такую ж любоў, якой зямля не ведае: Ніхто большай любові не мае, як той, які жыцьцё свае пакладзе за сяброў сваіх...

Sunday, September 18, 2011

ЗВЫШГОДНЫ МУЧАНІК АПАНАС, ІГУМЭН БЕРАСЬЦЕЙСКІ

Памяць 5 верасьня
О, калі б правільна былі ўзважаныя мае енкі, і разам зь імі паклалі на шалі пакуту маю! Яна пэўна пераважыла б пясок марскі!” (Ёв 6:2-3) — мог бы згадаць словы шматпакутнага Ёва звышгодны мучанік Апанас, ігумен Берасьцейскі, які змагаўся мячом духоўным за праваслаўную веру, гнаны і забіты адрачэнцамі, сынамі хлусьні.
Вялебны пакутнік Апанас нарадзіўся каля 1595-1600 года ў небагатай праваслаўнай сям'і, верагодна, зьбяднелага шляхціча (мяркуючы па тым, што служыў будучы ігумен настаўнікам пры двары магната). Магчыма, ён быў з сям'і гарадскога рамесніка - як сам на тое паказвае ў мемуарах, называючы сябе “нендзым Человеком, простым, гарбарчиком, калугером убогим. Як у нас часта бывае, у нас няма зьвестак ні аб месцы нараджэньня, ні аб сьвецкім імені сьвятога; невядома таксама, чым зьяўляецца імя “Піліпавіч” – прозьвішчам альбо імям па бацьку.

Thursday, September 8, 2011

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ СЛАЎНАЕ ПЕРАМОГІ ПАД ВОРШАЙ – 8 ВЕРАСЬНЯ 1514 ГОДА

прат. Сяргей Горбік
Няма большае за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх
Ян. 15:13
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Гісторыя Беларусі і Украіны, двух братэрскіх народаў, якія стварылі Кіеўскую Русь і  Вялікае Княства Літоўскае, багатая вайсковымі перамогамі, якія здабылі незгасальную славу беларускаму і украінскаму народам. Задумам Божым Беларусі і Украіне пасылаліся шматлікія выпрабаваньні, але яны заўсёды выходзіла зь іх з гонарам і славай, узыходзячы ад сілы ў сілу. Гэтыя выпрабаваньні сталі горнам, у якім выкоўваўся і гартаваўся дух беларускага і украінскага народаў.
Адмысловае месца ў гэтым шэрагу займае бітва пад Оршай, якая была сапраўды лёсавызначальнай у гісторыі Беларусі і Украіны. У цяжкі час, калі шматлікія орды усходніх варвараў, маскоўскіх захопнікаў, паганілі сьвятыні Кіеўскага праваслаўя і спусташалі землі Беларусі і Украіны, пагражалі самаму існаваньню нашых народаў, Усядобраму Задуму Божаму заўгодна было выявіць вялікую літасьць. Успомнім: стотысячнаму войску маскоўскіх захопнікаў супрацьстаяла толькі трыццаць тысяч адважных праваслаўных рыцараў пад ваярскім кіраваньнем князя Кастуся Астроскага, нашчадка хвалебнага роду вялікіх ваяроў і сьвятых падзьвіжнікаў Кіеўскага праваслаўя. На аршанскім полі было сапраўды паказана веліч Праваслаўнага духу нашых продкаў, паказаны прыклад любові да Бога і Радзімы, прыклад самаахвяраваньня ў імя Хрыста і Айчыны.

Monday, August 22, 2011

БЕЛАРУСКА-УКРАІНСКАЯ АНТЫБАЛЬШАВІЦКАЯ АПЭРАЦЫЯ НА ПАЛЕСЬСІ

21 жніўня ўсе беларускія патрыёты адзначаюць 70-я ўгодкі пераможнае беларуска-ўкраінскае вайсковае апэрацыі на Палесьсі ў 1941 годзе. Мы, праваслаўныя беларусы, сёньня молімся за ўсіх беларускіх змагароў, якія ў 1941 годзе ўзялі зброю, каб ачысьціць нашу зямлю ад маскальска-жыдоўскіх акупантаў, каб беларусы былі гаспадарамі на сваёй зямлі. Вечная памяць ім і вечная слава!

Сяргей Ёрш, прат. Сяргей Горбік

Пачатак нямецка-савецкай вайны стаў сыгналам для ан­ты­са­вец­кіх выступаў на Палесьсі. Больш арганізавана гэта адбылося ў яго ўкраінскай частцы, дзе яшчэ з даваенных часоў існавала ба­я­вая арганізацыя “Украінскае Нацыянальнае Адраджэньне”, якая з пачаткам вайны стала звацца “Палескай Сеччу” (пазьней — Палеская Сеч Украінскай Паўстанчай Арміі альбо проста ЎПА), а яе кіраўнік Баравец (“Байда”) стаў атаманам Тарасам Бу­ль­бай. На заходнебеларускім Палесьсі падобнай арганізацыі не было, але групы і суполкі былых паўстанцаў, антысаветчыкаў з розных раёнаў падтрымлівалі кантакты паміж сабой. На не­ле­га­ль­ным становішчы заставалася некалькі беларускіх аддзелаў, якія ў верасьні 1939 году ўдзельнічалі ў антыпольскім паў­с­та­нь­ні. З выбухам вайны ўсе яны выступілі са зброяй у руках і ўста­наў­лі­ва­лі сваю ўладу ў вёсках і мястэчках. Адбывалася гэта пры ак­тыў­най падтрымцы насельніцтва, якое было расчараванае са­вец­кай уладай, найперш яе эканамічнымі мерапрыемствамі і рэп­рэ­сі­я­мі. Такім чынам на значнай частцы беларускага Па­ле­сь­ся ўжо ў канцы чэрвеня 1941 году ўтварыліся атрады самааховы, у задачу якіх уваходзіла абарона жыцьця і маёмасьці на­се­ль­ніц­т­ва на падкантрольнай тэрыторыі, зрыў мабілізацыі ў Чырвоную Ар­мію, вызваленьне вязьняў турмаў і канцлягераў НКВД.

Friday, August 19, 2011

ПЕРАТВАРЭНЬНЕ ГОСПАДА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Два разу прыйшлося чалавеку уступіць у славу Боскую і знутры гэтай славы запазычыць новае веданьне пра Жывога Бога. Першы раз распавядае нам Біблія пра тое, як Майсей паднімаўся на гару Сінайскую з тым, каб атрымаць ад Бога тыя запаведзі вечнага жыцьця, якія павінны былі прыгатаваць чалавецтва да сустрэчы і прыняцьця Хрыста. Людзі, пакінутыя ў падножжа гары, чужыя па сваёй грэшнасьці і зачыненасьці сваіх сэрцаў таямніцы сустрэчы з Богам, пазіраючы на гару, бачылі яе атачоную цёмным воблакам, бурай, громам і маланкамі. І Майсей у страху і трапятаньні, але з непахіснай верай паднімаўся на гэту гару для таго, каб там сустрэць Жывога Бога і ад Жывога Бога атрымаць жыватворчыя словы. І падняўшыся на вяршыню гары, Майсей уступіў у гэта цёмнае, непранікальнае воблака, і знутры як бы, увайшоўшы ў яго, ён быў азораны сьвятлом; бо гэта воблака, цёмнае і непранікальнае для вонкавага позірку, гэта сьвятло, сьвятло нястворанае, сьвятло нястворанае Боскага жыцьця. І толькі здольныя уступіць у яго верай, глыбокай пашанай, адкрытасьцю душы могуць зь цемры перайсьці да сьвятла.

Saturday, August 6, 2011

ПАМАЦЬ ПРАТАЯРЭЯ ІВАНА КУШНЕРА

Пятага траўня 1943 года чырвоныя сталінскія бандыты забілі вернага сына Беларусі, сьвятара Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, пратаярэя Івана Кушнера.
Справа БАПЦ, як і ўся беларуская нацыянальная дзейнасьць пад нямецкай акупацыяй, не адпавядала палітыцы Масквы. У ліпені 1942 г. немцы перахапілі радыёвую дэрэктыву з Масквы, у якой гаварылася: "Здраднікі павінныя быць высачаныя. Сьмерць здраднікам! Гэтае датычыць і сьвятароў, якія пайшлі на згоду з новымі нячысьцікамі й пачалі ім служыць". Савецкія партызаны мардавалі ў Беларусі ўсіх тых, хто прымаў удзел у Саборы. На другі дзень пасьля вяртаньня з Сабору быў замардаваны айцец Анатоль Сярпоў з Пастаўшчыны, пасьля - а. Вячаслаў Малашка, а. Мікалай Скабей, а. Антон Каліноўскі, а. Мікалай Дзяруга, прат. I. Кушнер, а. Аладка, а. К. Маеўскі. Савецкія партызаны мардавалі пераважна сьвятароў-беларусаў. Таксама й Армія Краёва, каб перашкодзіць арганізацыі беларускага нацыянальнага й рэлігійнага жыцьця ў Заходняй Беларусі, мардавала сьвядомых і актыўных беларусаў, а сярод іх праваслаўных сьвятароў. Акаўцамі былі зьверскі замардаваныя а. Іван Аляхновіч разам з матушкай, іераманах Лукаш, прат. Леванчук.

ПСАЛТРЫ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ

Шостага жніўня 1517 года ў Празе пабачыла сьвет першая друкаваная кніга Францыска Скарыны - Псалтыр. Ён быў надрукаваны на беларускім ізводзе царкоўнаславянскае мовы, але доля тагачаснай жывой (літаратурнае) беларускае мовы складала ў ім не менш 35-37%%. Пры гэтым канон Псалтыры быў праваслаўным і ўключаў у сябе 151 Псальму.

З прадмовы да «Псалтыра» Ф. Скарыны

Усялякае Слова, Богам натхнёнае, - карысна! Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае!




«Няхай будзе божы чалавек дасканалы і скіраваны на ўсякую добрую справу!» - так піша святы апостал Павел. Менавіта дзеля нашага навучання, духоўнага і цялеснага выпраўлення існуюць святыя пісьмы. Адны - дадзены нам у Старым і Новым Законах, другія - у «Дзеяннях» святых айцоў, іншыя - у прытчах прамудрых настаўнікау, некаторыя - у песнях і псалмах Давыда і іншых божых песняроў, што складаюць «Псалтыр». Тыя пісьмы, якія пералічаны спачатку, звычайна ўтрымліваюць штосьці адно. Так, Закон вучыць, як людзям дасягнуць вечнага жыцця. Прарокі прадказваюць будучыню: добрую добрым, злую - злым. «Дзеянні» і жыцці святых айцоў навучаюць нас цярпенню і патрабуюць жыць у страху божым. Прытчы і прыслоўі вучаць малых і старых добрым звычаям. «Псалтыр» жа, адзіны, усе тыя рэчы ў сабе замыкае, усяму таму вучыць і ўсё прапаведуе! Яго псалмы - гэта скарб, безліч каштоўных каменняў! Яны розную немач духоўную і цялесную выганяюць! Душу і розум прасвятляюць! Гнеў і лютасць уціхамірваюць! Мір і пакой чыняць! Смутак і скруху адганяюць! Пачуцці ў малітвах даюць! Людзей зычлівымі робяць! Ласку і міласць мацуюць! Д'ябла праганяюць, анёлаў па дапамогу заклікаюць! Псалом - гэта шчыт супраць начных д'ябальскіх спакус і страхаў! Пакой у дзённай мітусні і беганіне! Абарона і вяселле малым, пацеха і песня старым! Жонкам - набожная малітва і ўкраса! Дзецям малым - пачатак усялякае добрай навукі, юнакам - памнажэнне іх ведаў, мужам - умацаванне вялікае! Псалом святочна ўпрыгожвае голас усёй адзінай царквы! Псалом усялякую супраціўнасць дзеля Бога выпраўляе! Псалом жорсткае сэрца змякчае і слёзы яго, як струменьчык з крыніцы, выводзіць. Псалом - анёльская песня, духоўны тэмпан, які цела спевамі весяліць і адначасна душу вучыць! Чаго толькі не знойдзеш у псалмах! Там - вялікасць боская і хвала яму! Там - справядлівасць! Там - чысціня душэўная і цялесная! Там - навука праўды! Там - мудрасць і розум дасканалы! I ўсе іншыя добрыя звычаі, нібы з крыніцы, струменяць адтуль! Там ёсць вялікая тайна пра Бога адзінага ў Тройцы! I аб увасабленні Госпада нашага Ісуса Хрыста! I аб пакутах яго без віны і аб уваскрэшанні з мёртвых! Там ёсць надзея на вечнае жыццё і выратаванне! Там - боязь Страшнага суда і пякельнага агню! Там - адкрыццё многіх тайнаў схаваных! Усе тыя рэчы, як у вялікай скарбніцы, знойдзеш у гэтым малым «Псалтыры»!

Ведаючы такія пажыткі ад гэтае кнігі, я, Францішак, Скарынін сын з Полацка, у лекарскіх навуках доктар, загадаў «Псалтыр» ціснуці рускімі словамі славянскае мовы. Найперш - для ўшанавання і хвалы Бога ў Тройцы адзінага і Прачыстай маці яго Марыі, і ўсіх нябесных чыноў, і святых божых. А таксама — для карысці паспалітага люду. I асабліва з тае прычыны, што мяне літасцівы Бог з гэтае мовы на свет пусціў...