Monday, August 16, 2010

УСЬПЕНСКІ ПОСТ

14 – 27 жніўня

Усьпенскі пост усталяваны перад вялікімі сьвятамі Ператварэньня Гасподняга і Усьпеньні Боскай Маці і працягваецца два тыдні — ад 14 да 27 жніўня.

Усьпенскі пост мае старажытнае паходжаньне.

У гутарцы Льва Вялікага, вымаўленай ім каля 450 года, мы знаходзім яснае указаньне на Усьпенскі пост: “Царкоўныя пасты разьмешчаны ў годзе так, што для кожнага часу прадпісаны свой адмысловы закон устрыманьня. Так для вясны вясновы пост — у Чатырохдзесятніцу, для лета летні — у Пяцідзесятніцу (Пятроў пост), для восені восеньскі — у сёмым месяцы (Усьпенскі), для зімы — зімовы (Калядны)”.

Сьвяты Сімеон Салунскі піша, што “Пост у жніўні (Усьпенскі) заснаваны ў гонар Маці Боскага Слова, Якая, пазнаўшы Сваю сьмерць, як заўсёды працавала і пасьцілася за нас, хоць, будучы сьвятой і бязгрэшнай, і не мела патрэбы ў посьце; так асабліва Яна малілася пра нас, калі намервалася перайсьці ад тутэйшага жыцьця да будучага і калі Яе дабрашчасная душа мела праз Боскага Духа злучыцца зь Яе Сынам. А таму і мы павінны пасьціцца і апяваць Яе, пераймаючы жыцьцю Яе і абуджаючы Яе тым да малітвы за нас. Некаторыя, зрэшты, кажуць, што гэты пост заснаваны па выпадку двух сьвят, гэта значыць Ператварэньня і Усьпеньня. І я таксама лічу неабходным успамін гэтых двух сьвят, аднаго — як падаючых нам асьвячэньне, а іншага — маленьня міласэрнасьці і хадайніцтва за нас”.

Усьпенскі пост не такі строгі, як Вялікі, але стражэйшы, чым Пятроў і Калядны пасты.

У панядзелак, сераду і пятніцу Усьпенскага посту статут Царквы прадпісвае сілкавацца сухаядзеньнем, гэта значыць выконваць самы строгі пост, без варэньня пішчы; у аўторак і чацьвер — “з варэньнем ежы, але без ялею”, гэта значыць без масла; па суботніх і нядзельных днях дазваляецца віно і ялей.

Да сьвята Ператварэньня Гасподняга, калі ў храмах асьвячаюцца вінаград і яблыкі, Царква абавязвае нас устрымлівацца ад гэтых пладоў. Па паданьню сьвятых. айцоў, “калі ж хто ад браціі ужыве гронку перш сьвята, тады пакараньне за непаслушэнства ды прыме і не спазнае гронку ва увесь месяц жнівень”.

У сьвята Ператварэньня Гасподняга па царкоўным Статуце дазваляецца на трапэзе рыба. З гэтага дня па панядзелках, серадах і пятніцам у сілкаваньне абавязкова уваходзілі плады новага ураджаю.

Пост духоўны шчыльна злучаецца з пастом цела, накшталт таго, як душа наша злучаецца зь целам, ажыўляе і складае зь ім адно цэлае, як душа і цела складаюць аднаго жывога чалавека. І таму, посьцячы целам, у той жа час неабходна нам пасьціцца і духоўна: “Посьцячы, браты, целам, посьцім і духоўна, вызваляючыся ад усялякай няпраўды і грахоўных думак”, — наказвае Сьвятая Царква.

У пасьце цела на першым пляне — устрыманьне ад багатай, смачнай і салодкай ежы; у пасьце духоўным — устрыманьне ад гарачых грахоўных рухаў, якія цешаць нашы пачуцьцёвыя схільнасьці і заганы. Там — пакіданьне ежы простай — больш пажыўнай і ужываньне ежы посту — меней пажыўнай; тут — пакіданьне любімых грахоў і правінаў і практыкаваньне ў процілеглых ім дабрадзейнасьцях.


ПАРАДА І ПАЖАДАНЬНЕ ВЕРНА СТОЯЧЫМ ЗА АЙЧЫНУ І НААДВАРОТ ДАКОР МАЮЧЫМ

сьвяты Сімеон Салунскі

1. Тады міласэрны і добры Бог дабрынёй адзінай стварыў усе стварэньня і ў канцы чалавека, то ад пачатку адступнік і кіраўнік зла – д’ябл, пазайздросьціўшы чалавеку, шматлікімі прыдумкамі паўстаў супраць яго, спачатку пад выглядам сяброўства спакусіўшы, выдаліў зь агульнага Боскага падпарадкаваньня і мілаты; і адразу сьмерць прыйшла да яго, выгнанаму ад ранейшае прыгажосьці і першае айчыны – Эдэму і ягонай боскай салодкасьці. Пасьля ж таго, як выдаліў яго ад Бога – абаронцы ў тысячах іншых бед, ён зрабіўся яму ворагам, як заўсёды ненавідзячы і нагаворваючы і (ніколі) не задавальняючыся чалавечымі бедамі. І ўздымае яго на забойства брата, нічым не пакрыўдзіўшага (яго), навучае і паадштурхвае да забойства; затым ён апаганіў яго ўсялякімі беззаконьнямі, ад якіх да людзей прыйшлі патопы, пажары, патапленьні, палон, голад і хваробы, і ўсялякі гнеў і скруха; і не існавала ніводнае дапамогі, ні з праведнікаў, ні з патрыярхаў, ні закону, ні вучэньня і пакут прарокаў.

2. Калі па вялікае (сваёй) дабрыні Адзінароднае Слова Боскае прыйшло да нас і было бачна як адзін зь нас і праз вялікую невымоўную любоў аддала замест нас Самога Сябе на зьнявагі і ганьбу, плеці і, нарэшце, прыняло сьмерць на крыжы і ўсясьвятую Сваю душу і цела праз пакуты і сьмерць прынесла ў дар Айцу, і Сваім уваскрэсеньнем дасканалае жыцьцё нам падаравала і вызваліла ад палону сатанінскага і лісьлівасьці ідальскае, і аддаленых ад Бога прывяло праз Сябе назад да Айца, і раней адпрэчаных праз чалавекалюбства зрабіла Сваімі і сынамі Боскімі і багамі па мілаце, то ад пачатку чалавеказабойца зноў не спыніў зайздросьціць гэтым нашым дабротам; таму і шалеючы ўсяляк супраць нашага выратаваньня, па ўсялякім зручным выпадкам шматлікіх ворагаў супраць нас выстаўляў і час ад часу кіраўнікоў ерасей, часам да тыранаў супраць набожнасьці ўздымаў. Але ніводны зь іх не перамог: бо Самога Сябе падмуркам паклаў Царкве Сваёй Ісус Хрыстос, Бок моцны, Жывая Сіла Айца, і непашкоджаную заўсёды захоўваў і захоўвае, і “брама пекла”, як сказана, яе не перамагла і “не пераможа” (Мц. 16:18).

3. Аднак Яго і нас, слуг Ягоных, вораг, не спыняючы ніколі варожасьць, “як леў рыкаючы” паўстае на нас, як казаў Пятро. І пасьля шматлікіх жахлівых (дзеяў) супраць нас, як мы ўжо казалі, нарэшце пабудаваў у сваім вялікім шаленстве больш моцнае сваё войска і, адшукаў нягодны і кепскі народ бязбожных агаранаў, што цешыцца неўтаймаванасьцю і ў брудзе загразшы і таму адпавядаючы (яму) і годны ягонага шаленства, крыважэрнай нягоднасьці, волі і хітрасьці, над якімі той – добраахвотна зрабіўшыся ворагам сваёй прыродзе, паколькі ўпаў зь нябёсаў і праз ганарлівасьць адпаў ад боскае славы – няшчасна зьдзекваецца. Таму яго, асалоду маючага ад разбояў, забойстваў, грабяжоў і крыві, адпаведна першаму чалавеказабойцы, падняў ён супраць нас. І зараз, у апошнія часы, калі, як напісана, і любоў астыла, і зьменшыўся плод набожнасьці, больш моцную вайну….; і супраць нас, хрысьціян, штодзённа і кожную хвіліну дыхае, скараючы нас, шалёна забіваючы і прасьледуючы, выкарыстоўваючы супраць нас ўсю сваю ярасьць да Творцы, і амаль усё зьнішчае. Як Ён пакінуў злым яго, ад пачатку ня быўшага такім, але добраахвотна выявіўшым свавольства, каб толькі зло існавала і слаўныя выявіліся адвагаю, паўстаючы супраць злога, і каб сапраўды зрабіліся праведнікамі і справядліва былі апраўданы, так і цяпер, каб абраныя Хрыстовы выявіліся ўзнагароджанымі сярод нягодных, апынуліся б і мучанікамі і па чыну спавядальнікамі.

4. Але і таму яшчэ ўсё дазволена, таму што (некаторыя) з нас набожных і хрысьціян цудоўных пакінулі ўсё карыснае і асабліва мір і прыгажосьць любові і яшчэ больш рэўнасьць за Хрыста і людзей Ягоных. І цяпер амаль няма каму паўстаць за набожнасьць і веру Хрыста Бога нашага і няма сьмелага дзеля змаганьня, дзеля цярпеньня пакут альбо нейкае скрухі плоці, як першапачаткова праўдзівыя і сапраўдныя хрысьціяне, перасьледуемыя, “скарбутныя, злосныя”, як Павал казаў, голадам прыгнечаныя і, церпячыя штодзённа і амаль паміраючыя, радаваліся церпячы перасьлед за Хрыста. Але вось цяпер усе палюбілі зямное багацьце і ежу плоці, апаганеньня і брыдоты, праклятае і грэбуючае чысьцінёй жыцьцё язычнікаў, а яшчэ прыходзячае і мінаючае задаволеньне і салодкасьць няверных. А горш за ўсё тое, што дзеля гэтага паслабленьня руйнуючамуся і сьмяротнаму целу, лепш жа казаць лютаму і тленнаму, яны, о, бяздумнасьць, абсалютна ашалеўшыя задавальняюць язычнікаў, бязбожнікаў, паганых, і любяць сутнасьць іх нячыстага жыцьця і лічаць найлепшым ужываць іх быдлячы корм, і, о, бяда! апынаюцца сябрамі іх, рабамі і памагатымі. І супраць уласнага народу дзейнічаюць, найбольш да супраць самой набожнасьці, і Хрыста гоняць названыя хрысьціянамі, і не саромеюцца звацца хрысьціянамі, паўстаюць супраць братоў – хрысьціян і скіроўваюцца супраць сьвятых Хрыстовых і больш няверных робяць беззаконьні і боганенавіснае, і сьвятое і датычнае веры зьневажаюць больш, чым ворагі Хрыстовы.

5. Таму мы зьменшыліся ва ўсім і ёсьць найбольш няшчасныя сёньня на зямлі праз нашы грахі і справы беззаконныя ды іншыя правіны. І калі б не меў доўгага цярпеньня заўсёды павольны ў пакараньнях Бог, цалкам загінулі б і зрабіліся як Садом і Гамора. Аднак дзеля яшчэ аднаго правільнага спавяданьня нашага яднае нас Гасподзь і дзеля нас захоўвае перашасьвятарства і Царства набожнае, чакаючы дзеля адной нашай праваслаўнае веры і нейкага плоду. Бо ня толькі вера выратоўвае, як вучыць Брат Божы, кажучы, што “вера без спраў мёртвая”. Таму і два абраных горада самі зь малымі іншымі – я маю на ўвазе Канстантынопаль і Фесалёнікі – былі дадзены нам захавальнікамі набожнасьці і да цяпер мілатой Боскай захоўваюцца. І той наогул ворагамі Хрыстовымі не скораны, выратаваны Самой Уладаркай Заўсёды Дзевай Багародзіцай; гэты ж ў малым палоне пабыў разам дзеля выхаваньня і выпрабаваньня (і ў) адплату (за грахі нашы), бо мы зграшылі, зноў гарачымі малітвамі вялікага захавальніка Зьміцера палон скінуўшы, і пазьбегнуўшы рук тыранаў, вольны сьвет пабачыўшы і набожнасьць вольна абвясьціўшы. І цуд у гэтым быў вялікі. Бо як раней Бог ізраільцян праз Майсея, так горад гэты праз Зьміцера выратаваў.

6. І да захавае ён яго да канца, хоць і заўсёды шалеючы супраць нас вораг бушуе супраць яго і жахліва паўстае і спакусы будуе, скарыць яго жадаючы і не можа цярпець посьпеху нашага – набожных і праваслаўнага спавяданьня і годнага жыцьця. Адкуль (ад таго) тысячы бед прыйшлі нам, ад таго ворагі нашы ад нас аддаліліся, трывалыя напады іх і голад, і хваробы, стогны, палон і мільярды іншых бед дапусьціў Бог, ад таго, што мы добрага Бога дратуем і няўдзячны да дабрадзея, заганарыўшыся дарамі і на злое ўжываючы дадзенае нам Уладаром усяго. Зрэшты, браты мае, я прашу вас паказаць цьвёрдасьць нашу і моц у веры, і вытрымаць хваробы і ўцісканьне жабрацтвам, і любую зьнявагу за Хрыста, як і першыя (хрысьціяне) цярпелі за Яго “рабаваньне маёнткаў вашых з радасьцю”, як сьведчыць Павал. Таму і цяпер з радасьцю цярпіце, чакаючы, як зноў Павал кажа, “мець сябе маёнтак на нябёсах знаходзячыся і лепшы” боскіх дарункаў і харызмы. “Не адкідайце цяпер адвагі вашае” і пахвалу ў Хрысьце і ў сёньняшнім і будучым. Бо вы шмат разоў на вопыце перацярпелі непахісна шматлікія беды за набожнасьць і выявіліся нерухомыя, і да цяпер, я спадзяюся, вы такія сілай Хрыстовай.

7. Такім чынам, усе вы заставайцеся ў той жа думцы і будзьце гатовыя, я прашу, у зручны час, калі магчыма, праліць і кроў за праваслаўе наша і не патрапіць у палон нягодным ворагам. І ніхто зь вас не будзе, я пакладуся на Хрыста, думаць нешта іншае апрача гэтага. Калі ж знаходзяцца іншыя, што маюць іншае меркаваньне, тады вораг і нагаворшчык ваюе зьнявагай – як я малюся – і хітра прымаючыя і рахуючыя дабром палон хрысьціян ворагамі Хрыста і Бога нашага, і гэтае багацьце такое вялікае і горад такі вялікі і шматлюдны, у якім так шмат сьвятых храмаў, сьвятога жытла сьвятароў і манахаў і хрысьціян – мужчын і жанчын і немаўлят незьлічоны лік, праз які гарады і шматлікія з паланёных нягоднымі вызваляюцца праз пакуты і дарунак прыносяць Хрысту, шматлікія ад няверы да веры прыходзяць і пазнаюць праўдзівую веру і Хрыста прызнаюць Богам. Аднак некаторыя і здраду гэтага горада яшчэ і дабром лічаць і палону града гэтага нягоднымі жадаюць і абсалютна імкнуцца. Яны не ёсьць хрысьціяне, але адступнікі ад Бога, горш нягодных і благія і злыя больш самога здрадніка Юды. Бо Юда целам здрадзіў Выратавальніка, а пакута Госпада і сьмерць зрабіліся нам выратаваньнем, і яшчэ больш праславіўся Выратавальнік і ўзвысіўся, у пакутах зваяваўшы дзеля нас і даўшы нам уваскрэсеньне; а здрадзіўшыя хрысьціян нягодным і бязбожным ворагам, душы аддаюць на сьмерць і нягоднасьць, робячы горш чым Юда. Бо яны праз здраду братоў часта здраджваюць Хрыста і яшчэ больш уводзяць Яго ў смутак, не жадаючага сьмерці нават самага малога зь малых. І яны горш усіх бязбожных тыранаў, забіваючых сьвятых, таму што тыраны помсьцяць сьвятым, не здолеўшы схіліць іх да нягоднасьці, і забіваючы мучанікаў выконвалі належнае; гэты ж хрысьціян аддаюць у палон, а душы скараюць бязбожніцтву і вінаватыя ў загубленых душах. П калі здрадзіўшы аднаго і спакушаючы аднаго столькі вялікаму пакараньню аддаецца, то здрадзіўшы горад і столькі душаў нягоднаму, якой адплаты годны? Таму вінаватыя ў гэтым Хрыста адпрэчваюць і ідуць супраць сьвятых Ягоных таямніц і зьняважваюць усё хрысьціянскае.

8. Таму і маласьць наша, думаючы аб набожнасьці і выратаваньні хрысьціян, і маючы непазьбежны клопат аб горадзе гэтым і душах у ім, і горача раўнуючы аб усіх сьвятых ягоных, заклікае ўсіх годна цярпець прыйшоўшыя пакуты ў славу Хрыстову, і каб не выявіўся б (сярод вас) душагубцы здраднікі, змагацца за кожнага зь вас саміх і за вольнасьць дамоў і за ўсіх братоў па любові Хрыстовай. Калі ж нехта будзе знойдзены здрадзіўшы сябе ворагу і зрабіўшыя ягонай прыладай, задумаўшы альбо зьдзяйсьняючы нешта на карысьць нягодных, уладу і панаваньне іх лічачы дабром і жадаючы горад гэты і вернікаў у ім здрадзіць нягодным, стараючыся ў гэтым альбо жадаючы, альбо садзейнічаючы, ці ў горадзе гэтым знойдзецца, альбо па–за ім, калі і ў нейкім чыне будзе альбо становішчы, альбо ганаровай пасадзе, ды будзе анафэма, і гонар ягоны ды будзе зь Юдам і крыжаваўшымі Госпада, і зь вышыні ды прыйдзе на яго гнеў і скарбута, ярасьць і адплата вялікая, і цялесны біч і род ягоны заўсёды будзе зьняважаны. Але і маласьць наша ў Сьвятым Духу нагадвае яму, кім бы ён ня быў, (што ды будзе) пад бясконцым і жахлівым адпрэчваньнем ад сьвятой і адзінасутнае Тройцы як здраднік душаў, забойца і злачынца; і ніколі не знойдзе такі збаўленьня, калі раней не адмовіцца ад настолькі нягоднага і зьняважлівай дзеля Бога спробы.

9. Цяпер маласьць наша дзеля асьцярожнасьці і ўвагі пісьмом (усё гэта) выклала дзеля сьвятога гэтага Хрыстовага статку і паўсюды верных, якіх я заклікаю і прашу ўстаць і быць стойкімі ў ісьціне і адзіную нашу хрысьціянскую веру абараняць да сьмерці дзеля душаў сваіх і дамоў дзяцей і дзеля славы Хрыста, Які, я спадзяюся, прыме (вас) як мучанікаў і змагароў Сваіх і са спавядальнікамі Сваімі ўвянчае і царства Свайго спадкаемцамі выявіць з тым, хто змагаўся за Яго, дабрынёй Ягонай і міласьцю.

10. І на гэтым цяпер канчаю.


Friday, August 13, 2010

АБ ХРЫСЬЦІЯНСКІМ УШАНАВАНЬНІ СЬВЯТАЎ

сьвятар Андрэй Малдаўчук

в.м.т. Ясіня, Івана-Франкоўская япархія УАПЦ

Часта можна пачуць сёньня такое пытаньне: ці грэх працаваць у дні сьвятаў? І адказваючы тут варта казаць, што сьвята ёсьць кожны дзень і яны дзеляцца на вялікія, сярэднія і малыя. Да вялікіх сьвятаў належаць: Вялікдзень, Нараджэньне Хрыстова (Каляды), Узьнясеньня, усе сьвята ў гонар Госпада і Багародзіцы і некаторыя вялікія сьвята. Да сярэдніх сьвятаў належаць сьвята, што пазначаны ў календарах (альбо Тыпіконах) чырвоным крыжыкам, а да малых – усе сьвята, якія ёсьць кожны дзень. У нядзелю і вялікія сьвята працаваць грэх.

Ці не грэх, калі маючы шэсьць дзён на працу, у нядзелю сячом дровы альбо косім траву? Калі ва ўсім сьвеце правяць Боскую Літургію, а мы не ідзем у царкву і выконваем тую працу, якую маглі зрабіць ў працоўны дзень? Звычайна, магчыма ў нядзелю, альбо нават у вялікае сьвята зьбіраць сухое сена, альбо напаіць і даць ежу быдлу, зварыць сябе абед, але ці варта гэта рабіць у той час, калі правяць Сьвятую Літургію.

Усе мы павінны быць у нядзелю і ў дні вялікіх сьвятаў на Службе Божай. Вялікі грэх робяць тыя хрысьціяне, якія без паважнай падставы прапускаюць Сьвятую Літургію. Але ёсьць на працягу года і сьвята, што пазначаны чырвоным крыжыкам у нас на Гуцульшчыне і гэтыя сьвята сьвяткуюць. Гэта, напрыклад, такія памяці як Гаўрыіла, Уладзіміра, велікамучаніка Панцеляймона ды іншыя. У Праваслаўнае Царкве сьвятых мучанікаў вельмі шмат, і памяць аб іх хрысьціяне павінны захоўваць у сваіх сэрцах, бо яны ёсьць малітоўнікамі – абаронцамі за нашы душы.

Мы павінны не толькі згадваць аб іх, звычайна як аб сьвятых, імёны якіх носім, у пэўныя дні на працягу царкоўнага году, а і прагнуць праводзіць сваё жыцьцё ўзяўшы да ўвагі іх праведнае жыцьцё. Але ці па–хрысьціянскі мы сьвяткуем, калі праводзім гэтыя дні ў ляноце, ужываньні алькаголю, гулянках і розных цяжкіх грахах; калі мы не ідзем у царкву ў гэтыя дні і не молімся, не чытаем Сьвятое Пісьмо і псалтыр, не робім добрых спраў. І дзеля міласэрнасьці месца няма…

Апрача гэтага, усім трэба памятаваць аб вялікай Таямніцы шлюбу, якая павінна адбывацца ў вызначаныя Царквой дні. Царкоўныя каноны забараняюць вянчаць у суботу, каб не разбураць Сьвятую Службу Боскую. Гэта датычыцца і вялікіх сьвятаў і посту, нельга даваць шлюб у сераду і пятніцу, бо гэта вялікія дні посту, калі мы ўзгадваем Хрыстовы пакуты і сьмерць. Гэтыя дні хрысьціяне першых стагодзьдзяў вельмі цанілі і не прыніжалі цялеснымі жаданьнямі, пад вянец тады ўставалі чыстымі.

На жаль, сёньня мы забылі гэтыя старажытныя апостальскія хрысьціянскія практыкі. Танцуем, ужываем алькаголь і цяжкімі грахамі сьвятую праваслаўную веру прыніжаем. Таму трэба ўсім сьвятарам і сьвецкім над гэтым задумацца: не парушаць сьвятую нядзелю, сьвята і паданьня сьвятых апосталаў і айцоў Царквы. Праваслаўная вера і Боская Літургія павінны быць на першым пляне, а не сьвецкія выгоды і матэрыяльны прыбытак. Ці не ёсьць грахом, калі мы праз вясельныя забавы прапускаем нядзельную Службу Боскую, парушаем каноны. Калі першыя хрысьціяне нават у сераду і пятніцу (не кажучы ўжо аб нядзелях і сьвятах) не сьвяткавалі вясельлі і не танцавалі, а “жылі сьвята і жаданьні сваёй плоці ў гэтыя дні стрымлівалі”.

Патрэбна ўсім нам над гэтым задумацца і праводзіць сьвята па хрысьціянскі. Калі ж лічыць, што сьвята ёсьць кожны дзень, тады, атрымліваецца, нельга працаваць ніводнага дня на працягу года. Я лічу, што калі трапляецца патрэба нешта важнае неадкладна зрабіць, то хрысьціянін павінны памаліцца Богу, спытаць дазволу ў Айца Нябеснага (нічога ганарыста не казаць і не рабіць, як сэктанты, каб не прынізіць сьвята), то Боская невымоўная міласьць нам прабачыць. Галоўнае, не казаць ганарыста і зьняважліва. А пачынаць справу патрэбна з пакорлівай душой, як мытар, тады сьвяты, якога ўшаноўваюць у той дзень, можа устаць нават на дапамогу, калі ваша справа добрая.

А калі мы кажам, што сёньня сьвята, а сэрца наша далёкае ад сьвятога і вусны нашы судзяць блізкага, то хоць мы і пальцам нічога не зробім, а грэх будзе больш вялікі, чым у тога, хто з пакорай памаліўся і ўзяўся за справу. Калі ж чалавек не мае патрэбы ў працы ў сьвяточны дзень і жадае адпачыць, то хай моліцца дома (а не бавіць час ў барах) і праводзіць той дзень духоўна.

А калі вагаецца, што гэта грэх альбо жадае кагосьці спакусіць, то лепш не працаваць, бо гаворыцца ў Бібліі: “Хто падзяляе дні, дзеля Бога падзяляе”…. Толькі няхай усё будзе па – Божаму. Галоўнае, каб усё было шчыра, ад чыстага сэрца і не забрудніла душы. Таму што Гасподзь спачатку глядзіць на нашы намеры, а потым на нашы справы, бо зь сэрца выходзіць усё – і добрае, і злое.

Таму падумаем добра, раней чым нешта рабіць альбо нейкага судзіць, бо толькі Гасподзь ведае дух кожнага чалавека. Сьвяткуем “не зь старой кісьляй і не з кісьляй зла і подступу, а з праснакамі чыстасьці і праўды”. (1 Кар. 5:8) У гэтым хай дапаможа нам Сам гасподзь Бог.


Wednesday, August 11, 2010

БЯЗЬМЕЖНАЯ ГАНАРЛІВАСЬЦЬ

архіяпіскап Апанас (Мартас)

Бацька ганарлівасьці, д'ябал, спакусіў першых людзей са шляху послуху Богу, а пасьля іх грэхападзеньня адхіліў і ад шанаваньня Бога. У старазапаветным чалавеку замест пакорлівай глыбокай пашаны Богу зьявілася ганарлівае захапленьне сабой. Знакам гэтай ганарыстасьці зьявілася Бабілёнская вежа, як знак творчай велічы чалавека. Але Бог не дапусьціў ажыцьцяўленьні дзёрзкага задуму.

Аднак чалавек не зьмірыўся і пайшоў яшчэ далей па шляху ганарыстасьці. І гэты грэх сучаснага чалавека цяжэйшы, чым грэх будаўнікоў Бабілёнскай вежы, таму што цяперашні чалавек адукаваны сьвятлом Хрысьціянства і ведае, што “Дабрашчасныя жабракі духам, бо іх ёсьць Царства Нябеснае” і “Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога пабачаць”.

Занядбаўшы пакорай, чалавек прыпыніў здавольвацца доляй “вянка тварэньня,” прыпыніў задавальняцца самаствораным тытулам “цара прыроды” і зламысна спрабуе пракрасьціся ў найбольшыя таямніцы Творцы. Ён вымае з грудзей памерлага сэрца і масажам ажыўляе нябожчыка, імкнучыся перамагчы сьмерць, якую перамог адзін толькі Бог наш Ісус Хрыстос. Ён пры дапамозе найглыбокага гіпнозу намагаецца даведацца найвялікую таямніцу уладкаваньня чалавечай душы. Ён прыпыніў карыстацца сіламі прыроды на выгоду сабе і блізкім і стаў карыстацца гэтымі сіламі ў зло блізкім і, такім чынам, у зло самому сабе.

Бог не забараняе пранікаць у Яго таямніцы. Царква не асуджае тэхнічныя удасканаленьні і адкрыцьці. Але калі ў сваёй творчасьці чалавек адыходзіць ад пакоры, ад галечы духоўнай і ад чысьціні сардэчнай, тая такая творчасьць грахоўная. Чалавек расшчапіў атам і сілу Богам створанай прыроды спажыў у зло — для масавага зьнішчэньня людзей. Чалавек шпурнуў у міжплянэтную прастору мэханічнае збудаваньне і намерваецца “спадарожніку” даць ваеннае прызначэньне, гэта значыць выкарыстоўваць яго для нянавісьці.

Тэхнічны прагрэс не грахоўны, але грэх ёсьць злоўжываньне тэхнічнай творчасьцю. А яшчэ большы грэх дзеяць не з пакорлівым услаўленьнем Творцы, а ў дзёрзкім намеры зрабіцца творцам, падобным Богу. Ганарлівы розум сучаснага чалавека жадае даказаць, што не Бог дзее усё і кіруе усім, але матэматыка. Матэматыка ж ёсьць слуга чалавечага розуму. Такім чынам — думае чалавек у вар'яцкім гонары — пры дапамозе матэматыкі можна авалодаць сьветам, не маючы патрэбу ў Богу. Зраўняцца з Богам, замяніць Бога, — вось задум сучаснага чалавека зь яго атамнымі рэактарамі, зь яго далёка лятаючымі ракетамі, зь яго “спадарожнікамі,” якія круцяцца вакол Зямлі. Задум падобны таму, які заахвоціў анёла сьвятла адпасьці ад Бога і зрабіцца бацькам гонару, д'яблам. Задума сатанінскага гонару.

кастрычнік 1957 г.


ПРАБЛЕМА НОВАГА ПРАВАСЛАЎНАГА СУСЬВЕТНАГА САБОРУ

архіяпіскап Апанас (Мартас)

Пад уражаньнем скліканьня Рымскім Папай Янам 23—м Сусьветнага Каталіцкага Сабору пачалі раздавацца галасы сярод праваслаўных пра скліканьне нована Сусьветнага Праваслаўнага Царкоўнага Сабору. Матэрыялу для абмеркаваньня на гэтым Саборы маецца шмат. Агульныя праваслаўныя канфэрэнцыі ужо склікаліся ў гады перад Другой Сусьветнай вайной, на якіх абмяркоўваліся багасловамі розныя праблемы багаслоўскага характару. Першая такая канфэрэнцыя адбылася на Сьвятой Гары Афон, а другая ў Афінах. У верасьні 1961 года адбылася Нарада прадстаўнікоў усіх Праваслаўных аўтакефальных Цэркваў на высьпе Радос. У гэтай Нарадзе прынялі удзел 80 дэлегатаў ад 12 Праваслаўных Цэркваў. Ва усіх гэтых Нарадах і Канфэрэнцыях адбываўся толькі абмен меркаваньнямі па розных бягучых пытаньнях царкоўнага жыцьця. Важных пастаноў не зроблена. Затое высьветліліся розныя пункты гледжаньня паміж царкоўнымі дэлегатамі з краін камуністычнага блёку і астатнім праваслаўным сьветам. Гэта разыходжаньне ясна выказалася на Радоскай Нарадзе. Дэлегаты падсавецкае царквы спрабавалі унесьці палітыку ў карысьць камуністаў. Зь імі не пагадзіліся астатнія, акрамя дэлегатаў з камуністычных Румыніі, Баўгары, Польшчы, Чэхаславакіі і Югаславіі. Гэтыя апошнія стаялі на боку савецкай дэлегацыі. У 1963 году мае быць сабраным міжправаслаўны Царкоўны Сабор ізноў на высьпе Радос. Для падрыхтоўкі да гэтага Сабору будзе утвораны адмысловы камітэт з галоўнай кватэрай, верагодна, на о. Радос. Галоўным ініцыятарам усіх гэтых агульных праваслаўных канфэрэнцый зьяўляецца Канстантынопальскі патрыярх. Агульныя праваслаўныя Саборы не могуць быць Сусьветнымі без удзелу дэлегатаў усіх Хрысьціянскіх Цэркваў. Але гэтыя Хрысьціянскія Цэрквы павінны быць праваслаўнымі па веры. Сусьветны Сабор не можа складацца зь іншаслаўных цэркваў. Па гэтых чыньніках і цяпер скліканы Рымскім Папай Каталіцкі Сабор не зьяўляецца Сусьветным, хоць ён так завецца каталікамі.

Апошні Сусьветны Сабор адбываўся ў 787 годзе. Гэта быў 7—м Сусьветны Сабор. Пасьля яго больш Сусьветных Сабораў не было. Існавала шмат чыньнікаў якія перашкаджаюць скліканьню 8—га Сусьветнага Сабору. Першым чыньнікам было тое, што ў 867 годзе, падчас патрыярства Канстантынопальскага Патрыярха Фоція (857—867), адпаў ад Сусьветнай Праваслаўнай Царквы Рымскі Патрыярхат, а ў 1054 годзе гэта адпадзеньне замацавана канчаткова. Без удзелу Рымскага Патрыярхату Сусьветны Сабор быў бы не поўным, як роўна не можа адбыцца Сусьветны Сабор без Праваслаўнай Усходняй Царквы. Сусьветны Сабор магчымы пры адзінстве усіх Цэркваў. Сур'ёзным чыньнікам немагчымасьці скліканьня Сусьветнага Сабору была заваёва арабамі Праваслаўнага Усходу, паўночнай Афрыкі і Іспаніі. Тры Патрыярха: Ерусалімскі, Александрыйскі і Антыёхійскі моцна папакутавалі ад нашэсьця арабаў — мусульман. Арабы — мусульмані, прыхільнікі Магамэтуа, не дапускалі праваслаўных да удзелу на Саборы.

А далей пайшлі так званыя Крыжовыя паходы (1096—1270), якіх было сэм. Рымскія Папы паднялі гэтыя паходы для вызваленьня Сьвятой зямлі ад магаметан, а ў рэчаіснасьці яны мелі мэтай зьнішчыць Праваслаўную Царкву. Захопліваючы часова праваслаўныя землі, каталікі—крыжакі прыносілі большую шкоду праваслаўным, чым мусульмане: яны зьдзекаваліся над праваслаўнымі, а асабліва над праваслаўнымі сьвятынямі. І гэта яшчэ больш паглыбіла падзел Цэркваў Праваслаўнай і Каталіцкай. У 1453 году упаў Канстантынопаль пад ударамі турак магаметан. Старажытнае Бізантыйскае Праваслаўнае царства перастала існаваць, як апора Праваслаўя. Бізантыя і Канстантынопаль зваўся другім Рымам, як сталіца Рымскай імпэрыі. Як бачны, праваслаўны сьвет не меў супакою, і ужо не было зручнага моманту для скліканьня 8—га Сусьветнага Сабору.

Але зь іншага боку далейшыя Сусьветныя Саборы не былі патрэбныя, таму што на адбыўшыхся сямі Сусьветных Саборах было вызначана і усталявана усё, што неабходна для Праваслаўнага вучэньня. На іх цалкам сфармаваны усе хрысьціянскія догматы. Але зь цягам часу зьявіліся новыя пытаньні, якія патрабуюць саборнага рашэньня усёй Праваслаўнай Царквы. З гэтага пункта гледжаньня 8—й Сусьветны Сабор неабходны і ён будзе скліканы, калі надыдзе спрыяльны час. Усе праваслаўныя канфэрэнцыі і нарады зьяўляюцца толькі падрыхтоўчымі органамі для скліканьня Сусьветнага сабору. Калі Богу заўгодна будзе, то такі Сабор канчаткова вырашыць пытаньне аб'яднаньня Цэркваў, пра што усё моляцца, і да чаго імкнуцца лепшыя хрысьціянскія мысьляры. Аб'яднаньне Цэркваў ёсьць справа Божа і без волі Боскай яно не зьдзейсьніцца.


Monday, August 9, 2010

“УКРАІНСКАЯ КІРЫЛІЯДА” ВАЧАМІ ЗАЦІКАЎЛЕНАГА НАЗІРАЛЬНІКА АЛЬБО РОЗДУМЫ ПА СЬЛЯДАХ СКАНДАЛЬНАГА ВІЗЫТУ

прат. Сяргей Горбік

Вось ужо мінула некалькі тыдняў ад часу візыту Маскоўскага Патрыярха Кірылы ва Ўкраіну, а абмеркаваньні і дыскусіі вакол яго не сьцішваюцца. Не толькі ўсе палітычныя і рэлігійныя лідэры Ўкраіны палічылі неабходным выказаць сваё стаўленьня да гэтае падзеі, нават адзін з кіраўнікоў Украінскага Каталіцкага Ўнівэрсытэту (далей – УКУ) Міраслаў Марыновіч, грэка–каталік па веравызнаньню, выказаў нечаканую заклапочанасьць лёсам Украінскае Праваслаўнае Царквы Маскоўскага Патрыярхату (далей – УПЦ МП) у кантэксьце заяў і дзеяў Маскоўскага візыцёра… Дык у чым жа небясьпека візыту? Якія сапраўдныя мэты патрыярха Кірылы?

Паспрабуем крыху паразважаць…

Актыўная фаза разьдзяленьня Ўкраінскага Праваслаўя скончылася, нават па самым асьцярожным меркаваньням, да канца 90-х гадоў ХХ ст. Пасьля гэтага адбываліся толькі прыватныя, лякальныя міграцыі сьвятароў і вернікаў паміж усімі галінамі Ўкраінскага Праваслаўя. Пры гэтым, тут варта прыслухацца да кіраўніка прэс-цэнтру Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага Патрыярхату (далей – УПЦ КП), уладыкі Еўстрація (Зары), які слушна заўважае, што пераходы зь УПЦ КП у УПЦ МП, аб якіх так гучна абвяшчаюць інфармацыйныя інстытуцыі УПЦ МП, здараюцца не радзей чым адбываецца зваротны працэс. Узаемная міграцыя сьвятароў і вернікаў, нават прыходаў, калі назіраць агульную статыстыку, дык наогул не ўплывае на колькасьць рэальных грамад і практыкуючых вернікаў. Пры гэтым усе папярэднія візыты Маскоўскага патрыярха аніякім чынам рэальна не стымулявалі пераходы зь УПЦ КП і Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (далей – ЎАПЦ) у УПЦ МП. Наадварот, неабачлівыя заявы Маскоўскіх візыцёраў выклікалі абвастрэньне ўкраінска–рускіх адносін у самой УПЦ МП і, адпаведна, пэўны сыход украінскай часткі зь УПЦ МП.

Больш таго, сёньня і ЎАПЦ, і ЎПЦ КП далёка не такія слабкія, як гэта было ў першае палове 90-х гадоў ХХ ст. Яны не толькі маюць тысячы парафій і мільёны адданых вернікаў, шматлікі япіскапат і клір, адукацыйныя ўстановы, а і досыць моцную ўнутранаю арганізаванасьць ды матэрыяльную базу. Калі меркаваць паводле сацыяльнай самадастатковасьці грамадзкіх арганізацый, дык УАПЦ і ЎПЦ КП досыць самадастатковыя і сапраўды, як адзначаў патрыярх УПЦ КП Філарэт, могуць, пры неабходнасьці, спакойна існаваць і чакаць вызнаньня… вякамі.

Натуральна, мне могуць слушна запярэчыць: А праваслаўны, багаслоўскі аспэкт існаваньня “у ізаляцыі” і “без мілаты Боскай”? Тут варта зьвярнуць увагу апанэнтаў на тое, што пераважная частка парафіян УАПЦ і ЎПЦ КП жыве на Заходняе Ўкраіне і зьяўляецца ацэркоўленымі людзьмі зь дзяцінства. Шмат зь іх былі, па неабходнасьці і да паўстаньня Украінскіх Цэркваў, парафіянамі РПЦ МП. Няўжо гэтыя людзі не заўважылі б адсутнасьць мілаты ў УАПЦ альбо УПЦ КП? Альбо як растлумачыць шматлікія цуды ў храмах “раскольнікаў”, выздараўленьня пасьля Таямніц і па малітвах сьвятароў УАПЦ і ЎПЦ КП? Ды і аб “поўнай ізаляцыі” казаць цяжка, нават з таго боку, што Канстантынопальскі патрыярхат вядзе зь імі перамовы аб вызнаньні менавіта як Праваслаўнымі Цэрквамі.

Натуральна паўстае наступнае пытаньне: Ці разумеюць усё гэта ў Рускай Праваслаўнай Царкве Маскоўскага Патрыярхату (далей – РПЦ МП)? Так, разумеюць. Да падобнае думкі можа прыйсьці аналізуючы сур’ёзныя аналітычныя і навуковыя публікацыі праваслаўных дасьледчыкаў Расеі. А асабліва гэта бачна ў працэсе прыватнага абмеркаваньня праблемы разьдзяленьня Ўкраінскага Праваслаўя ў ліставаньні альбо кулюарах навуковых канфэрэнцый. Там, у неафіцыйнае абстаноўцы, прадстаўнікі Маскоўскага афіцыйнага праваслаўя сумленна кажуць аб тым, што “кропка невяртаньня” ва Ўкраіне даўно пройдзена; што сёньня ўсталяваньне кантролю РПЦ МП (УПЦ МП) над парафіямі УАПЦ і ЎАПЦ КП магчыма толькі праз дзяржаўны прымус і перасьлед (на ўзор сталінскага). На падобны гвалт, зь агляду на колькасны склад Украінскіх Цэркваў і палітычны лад Украіны, не рашыцца ніводны ўрад. Нават вельмі прыхільны да РПЦ МП, бо гэта будзе рэальным пачаткам грамадзянскае вайны…

Дарэчы, як прыклад і параўнаньне, можна прывесьці візыт папы Яна–Паўла ІІ ва Ўкраіну: Нягледзячы на вялікі рэзананс, гэты візыт аніяк не выклікаў масавы прыліў вернікаў у Рыма–Каталіцкі Касьцёл альбо Ўкраінскую Грэка–Каталіцкую Царкву.

Такім чынам, распавядзі аб тым, што “візыт патрыярха Кірылы мусіць спрыяць павялічэньню колькасьці УПЦ МП” альбо “памяншэньню ўплыву УПЦ КП і ЎАПЦ ва ўкраінскім грамадзтве” не адпавядае рэальнаму стану рэчаў.

Другі тэзіс (небясьпека візыту), які досыць сур’ёзна разглядае сябра кіраўніцтва ЎКУ Міраслаў Марыновіч, – гэта “увядзеньне прамога кіраваньня ў УПЦ МП шляхам дадатку да тытулу Маскоўскага патрыярха пасады “Кіеўскі”” і, як наступства, спыненьне ўкраінскіх працэсаў у ёй.

Давайце паглядзім на ЎПЦ МП адэкватным позіркам... Сёньня разам з прыхільнікамі Украінскай Памеснае Царквы, бачым тут досыць вялікую партыю прыхільнікаў “рускасьці”. Аб чым гэта гаворыць? Ды толькі аб тым, што нават калі ў выніку нейкага сабору УПЦ МП абвесьціць аб сваім непадпарадкаваньні Маскве, то аднадумства ў гэтым тут не пабачым. І, як вынік, Масква зноў абвесьціць нейкую групу “раскольнікамі”, а зь іншай зробіць “новую” УПЦ МП.

Ды і сама вага “украінізацыі” УПЦ МП ёсьць у пэўнае ступені перабольшана… У самой Расеі даўно (з канца ХІХ ст.) існуе служэньне на татарскае, чуваскае ды іншых мовах. Тут варта ўзгадаць старую савецкую тэорыю аб “нацыянальным па форме, савецкім па зьместу”. Праслаўленьне рускіх імпэратараў – забойцаў усяго ўкраінскага альбо асобаў сьвядома адмаўляўшых само існаваньне ўкраінскае нацыі, выкладаньне рускіх імпэрскіх ідэй, нават на ўкраінскай мове, ня ёсьць “узмацненьнем украінскае сьвядомасьці”.

Вынік ёсьць відавочным: Пры любых зьменах і ўкраінскіх працэсах ва ЎПЦ МП, там заўсёды застаецца “руская складавая”. Апошняя ніколі не дазволіць зьнікнуць РПЦ МП (УПЦ МП) ва Ўкраіне…

Па майму меркаваньню, менавіта замацаваньне статусу, найперш маёмаснага, прысутнасьці РПЦ МП ва Ўкраіне і быў сапраўднае і галоўнае мэтай візыту патрыярха Кірылы ва Ўкраіну.

І тут нам варта ўзгадаць адну цікавую акалічнасьць: Сёньня ЎПЦ МП валодае найбольш вядомымі сьвятынямі Ўкраінскага (не пабаюся казаць – сусьветнага) Праваслаўя. Гэта, найперш Кіева–Пячорская і Пачаеўская Лаўры. Але валодае не на правах уласнасьці, а на правах выкарыстаньня… Такім чынам вынікае, што валоданьне гэтае і некаторай іншае ўласнасьцю напрамкі залежыць ад колькаснага статусу УПЦ МП ва Ўкраіне. А падобны статус залежыць… ад замацаваньня ў сьвядомасьці праваслаўных вернікаў УПЦ МП адданасьці выключна Маскоўскаму патрыярхату.

Тут, у сьвятле разглядаемых падзей, варта ўзгадаць адну цікавую публікацыю на грэка-каталіцкім сайце РІСУ: Верніца Маскоўскага патрыярхату апісвае выпадак, калі ў час рэальнае небясьпекі яе дзіцяці (ён знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленьні Тэрнопальскага шпіталю) яна пабачыла праваслаўную капліцу ў шпіталі і пабегла да яе, але… адмовілася памаліцца (асабіста) у капліцы … бо яна належыць Кіеўскаму патрыярхату!

Знаёмы лекар–псыхіятар засьведчыў, што ў падобным надзвычаным эмацыйным стане падобную забарону і рэакцыю ў верніка–хрысьціяніна традыцыйных канфэсій (праваслаўны, рыма-каталік, грэка-каталік) можа выклікаць толькі бар’ер у падсьвядомасьці. Сьмею сьцьвярджаць – падобны выпад, у кантэксьце рэакцыі падсьвядомасьці на “раскольнікаў”, у вернікаў УПЦ МП далёка не адзінокі. Вынікае, што за гады падзелу Маскоўскі патрыярхат здолеў пабудаваць мур у сьвядомасьці сваіх практыкуючых вернікаў і гэты мур, як сьведчыць навука, значна мацнейшы за ўсе юрыдычныя абставіны. Пры ўсіх спрыяльных абставінах спатрэбяцца гады каб зьнішчыць падобныя падсьвядомыя бар’еры.

Такім чынам, мы падыходзім да галоўнага: Усе заявы і выступы Маскоўскага гастралёра былі скіраваны на ўкараненьня ў сьвядомасьці вернікаў МП тэзы аб “адзінай выратавальнай РПЦ МП” і адзіным “рускім сьвеце”. І не проста ўмацаваньне, а ўмацаваньне на падсьвядомым узроўні. Бо, пры адсутнасьці магчымасьці фізычна зьнішчыць УПЦ КП і ЎАПЦ, толькі своеасаблівае праграміраваньне вернікаў дае магчымасьць утрымацца РПЦ МП ва Ўкраіне, і захаваць свой кантроль над сьвятынямі Кіеўскае Царквы, нават пры кананічным вызнаньні статуса Ўкраінскае (Кіеўскае) Праваслаўнае Царквы.

На мой погляд, менавіта падобнае праграмаваньне сьвядомасьці вернікаў УПЦ МП найбольш небясьпечнае не толькі дзеля Ўкраінскага Праваслаўя, а нават дзеля бясьпекі самой Украінскае дзяржавы. Бо, нават пры станоўчым вырашэньні кананічнага статусу Украінскае Царквы, дзеля вернікаў МП яна застаецца непрымальнай і варожай; а сама МП будзе стала рэпрадуктаваць з грамадзян Украіны, праз філязофію “рускага сьвету”, ворагаў украінскае дзяржаўнасьці.


Thursday, August 5, 2010

СЬВЯТА ПАЧАЕЎСКАЕ ІКОНЫ БОСКАЕ МАЦІ

23 ліпеня

Пачаеўская ікона Боскае Маці належыць да ліку найбольш шанаваных сьвятынь Кіеўскае Царквы. Аб яе зьяўленьні вядома наступнае: На гары, дзе сёньня знаходзіцца манастыр, пасяліліся ў 1340 г. два манаха. Адзін зь іх пасьля малітвы пайшоў на вяршыню гары і нечакана пабачыў Маці Боскую, што стаяла на камяні атачоная полымем. Ён паклікаў іншага брата паглядзець на цуд… Трэцім сьведкам цуду зрабіўся пастух Ян Босы. Апошні пабег на гару і яны ўтрох праславілі Бога. На камяні, дзе стаяла Ўсясьвятая Багародзіца, назаўсёды застаўся адбітак Яе правай ступні.

Але адбітак ступні Ўсясьвятой Багародзіцы не адзіная сьвятыня старажытнага манастыра Кіеўскае Царквы.

У 1559 годзе Канстантынопальскі мітрапаліт Нэафіт, вандруючы па Валыні, наведаў уладарку маёнтку Арлі (знаходзіцца недалёка ад Пачаеву) шляхцянку Ганну Гойскую. У якасьці дабраслаўленьня мітрапаліт пакінуў Ганьні прывезеную з Канстантынопалю ікону Багародзіцы. Неўзабаве жыхары маёнтку пачалі заўважаць, што ад абраза сыходзіць зьзяньне. Калі прад іконай вылечыўся брат уладаркі маёнтку – Філіп, Ганна ў 1557 г. перадала цудатворны абраз манахам, што асяліліся на Пачаеўскае гары. Сьвяты абраз быў пастаўлены ў храм у Гонар Усьпеньня Боскае Маці. Пазьней там быў заснаваны манастыр, адным зь яго асноўных фундатараў зрабілася праваслаўная шляхцянка Ганна Гойская.

Сьвята ў гонар Пачаеўскае іконы Боскай Маці 23 ліпеня ўсталявана ў памяць вызваленьня Ўсьпенскае Пачаеўскае Лаўры ад аблогі мусульманамі 20 – 23 ліпеня 1675 года.

Улетку 1675 гады падчас Збараскае войны з туркамі, у валадараньне польскага караля Яна Сабескага (1674-1696), палкі, якія складаюцца з татараў, пад правадырствам хана Нурэдзіна, праз Вішнявец падступілі да Пачаеўскага манастыра, абступіўшы яго з трох бакоў. Слабая манастырская агароджа, як і некалькі каменных будынкаў манастыра, не уяўляла ніякай абароны для нападнікаў. Ігумен Іосіф Добрамірскій пераканаў брацію і парафіян зьвярнуцца да нябесных заступнікаў: Усясьвятой Багародзіцы і звышгоднаму Ёву Пачаеўскаму. Манахі і парафіяне рупліва маліліся, прыпадаючы да цудатворнай выявы Боскай Маці і да ракі зь мошчамі звышгоднага Ёва. Раніцай 23 ліпеня зь узыходам сонца татары трымалі вялі раду пра штурм мясьціны, ігумен жа загадаў сьпяваць акафіст Боскай Маці. З першымі словамі акафісту “Непераможны Ваявода” над храмам нечакана зьявілася Сама Ўсячыстая Багародзіца, “распусьціўшы амафор белым зьзяючы”, зь нябеснымі анёлам, трымаючымі аголеныя мячы. Звышгодны Ёў знаходзіўся каля Боскай Маці, кланяўся Ёй і маліў аб абароне манастыра. Татары прынялі нябеснае войска за прывід, у жаху пачалі страляць ва Ўсясьвятую Багародзіцу і звышгоднага Ёва, але стрэлы павярталіся назад і ўражалі тых, хто іх выстраліў. Невымоўны жах ахапіў ворагаў. У паніцы яны беглі, не пазнаючы сваіх і забіваючы адзін аднаго. Абаронцы манастыру рынуліся ў пагоню і захапілі шмат палонных. Некаторыя палонныя ў далейшым прынялі праваслаўе і засталіся ў манастыры назаўсёды.

Але гэта далёка не адзіны цуд, які адбыўся па малітве да іконы Маці Боскай Пачаеўскай. Цуды, якія паходзяць ад сьвятога абраза, шматлікія і засьведчаны ў манастырскіх кнігах запісамі вернікаў, якія зь малітваю зьвярталіся пра збавеньне ад невылечных хвароб, вызваленьні ад палону і навучаньні грэшнікаў.

Так, вядома, што адзін зь манахаў Пачаеўскага манастыру быў захоплены ў палон мусульманамі. Знаходзячыся ў палоне, ён згадваў родны Пачаеўскі манастыр, ягоныя сьвятыні, Богаслужбы, сьпевы. Асабліва тужыў манах пры надыходзе сьвята Ўсьпеньня Ўсясьвятой Багародзіцы і са сьлязамі маліў Боскую Маці аб вызваленьні з палону. І вось, па малітвам Усясьвятой Дзевы, аднойчы згінулі сьцены вязьніцы, а манах апынуўся каля сьцяны Пачаеўскага манастыру.

У 1721 году Пачаеў быў захоплены уніятамі. Аднак і ў гэты цяжкі для Лаўры час манастырскі летапіс зафіксаваў 539 цудаў ад услаўленай праваслаўнай сьвятыні. Падчас панаваньня уніятаў, у другой палове ХVIII стагодзьдзя, напрыклад, граф-уніят Мікалай Патоцкі стаў дабрачынцам Пачаеўскае Лаўры па наступнай цудоўнай акалічнасьці. Абвінаваціўшы свайго вазьніцу ў тым, што ашалелыя коні перавярнулі калыску, граф дастаў пісталет, каб забіць яго. Вязьніца, зьвярнуўся да Пачаяўскае гары, падняў рукі угару і выклікнуў: “Маці Боская, паказаная ў абразе Пачаеўскім, выратуй мяне!” Патоцкі некалькі разоў спрабаваў стрэліць з пісталета, ніколі яму не здрадзіўшаму, але зброя рабіла асечку. Вазьніца застаўся жывы. Патоцкі неадкладна адправіўся да цудатворнага абраза і вырашыў сябе і усю сваю маёмасьць прысьвяціць на карысьць манастыра. На яго сродкі пабудаваны Усьпенскі сабор і братэрскі корпус.

У 1832 г. праслаўлены дыямэнт Кіеўскага Праваслаўя прыйшоў іншы захопнік – Праваслаўная Царква Расейскай імпэрыі, якая антыкананічна атрымала ўладу над Кіеўскай мітраполіяй яшчэ ў канцы XVIII ст. З гэтага часу расейцы намагаюцца зьнішчыць тут усю памяць аб усім украінскім… Але нават у цяжкія часы чужынскага зьняволеньня Багародзіца не пакідае Сваёй апекай праваслаўны і выяўляе ў Пачаеві вялікія цуды.

Трапар сьвята, тон 8

Узьвялічваем Цябе, Усясьвятая Дзева, і шануем пакрыў Твой годны, якім выратавала манастыр Твой Пачаеўскі ад нападу татарскага


Wednesday, August 4, 2010

АРГАНІЗАЦЫЯ ВЭТЭРАНАМІ БЕЛАРУСКАГА СУПРАЦІВУ ПРАВАСЛАЎНАГА ЖЫЦЬЦЯ Ў ПАЎДНЁВАЕ АМЭРЫЦЫ І БЫЛЫ АРХІЯПІСКАП БАПЦ АПАНАС (МАРТАС)


прат. Сяргей Горбік


Аб жыцьці вэтэранаў беларускага супраціву ў Паўднёвае Амэрыцы, а тым больш аб іх духоўным рэлігійным жыцьці вядома досыць мала. Гэта тлумачыцца рознымі абставінамі, але найперш агульнымі абставінамі іх жыцьця і працы ў эміграцыі. Фактычнае базай напісаньня артыкула ёсьць адказы двух вэтэранаў Беларускага супраціву на некаторыя пастаўленыя аўтарам пытаньні. Таму дадзены артыкул, не прэтэндуючы на дасканаласьць і поўнасьць, выкліканы даць пэўны стымул дзеля дасьледчыкаў гісторыі Беларускага Праваслаўя. Таксама пакінуты па-за тэкстам нешматлікія дадзеныя аб кантактах уладыкі Апанаса з прэзыдэнтам Беларускае Цэнтральнае Рады Р. Астроўскім у часе кіраваньня Аргентынскае япархіяй РПЦЗ.


Аўтар.


У канцы 40-х пачатку 50-х гадоў пачалося перасяленьне беларусаў, што апынуліся ў лягерах дзеля перамешчаных асобаў (IRO (International refugee organization)) у Заходняе зоне акупацыі Германіі ў краіны Амэрыцы, Аўстралію, Новую Зэляндыю. Сярод тых, хто чакаў эміграцыі на Амэрыканскі кантынэнт былі і ўдзельнікі Беларускага незалежніцкага супраціву, якім судзілася сысьці з Беларусі на Захад у 1945 – 1949 г.г.


Асобную групу вэтэранаў складалі ўдзельнікі т.зв. “Незалежнае Беларускай партызанкі”, якія ваявалі: і супраць немцаў, і супраць саветаў. Гэта былі байцы атрадаў Харэўскага і Перагуда ды іншых беларускіх камандзіраў, якім пашанцавала прарвацца на Захад. Што вызначала гэтых людзей сярод іншых беларускіх уцекачоў? Па сьведчаньні аднаго зь іх, гэта былі “пераважна маладыя праваслаўныя беларусы да 30 – 35 гадоў, зь вёсак беларускага Палесься, што нямелі вялікай асьветы і больш схільныя да сялянскае працы…”[1] Таксама, як сьведчыць другі беларускі вэтэран, “стомленыя ад вайны і палітыкі, жадаючыя проста мірна араць сваё поля і жыць пладамі сваёй працы”[2]. Таму “ўрбаністычнае жыцьцё ў ЗША”[3] іх не вельмі прываблівала, а краіны Паўднёвае Амэрыцы (найперш – Аргентына) давалі надзею на хуткае атрыманьне ўласнае зямлі і працу на ёй. Таксама не апошнюю ролю адыгрываў факт наяўнасьці там беларусаў, што эмігрыравалі туды ад сярэдзіны 20-х гадоў з Польшчы. Некаторыя вэтэраны нават мелі сярод іх сваякоў альбо знаёмых. Здавалася – яны зрабілі добры выбар, але выявілася ўсё ня так проста…


Апынуўшыся ў Аргентыне, беларускія вэтэраны сутыкнуліся амаль з поўным непаразуменьням сваіх суродзічаў, бо пераважная большасьць апошніх была настроена прасавецкі і прытрымлівалася камуністычных (як мінімум – моцна левых) поглядаў. Новыя эмігранты, зь ліку ўдзельнікаў беларускага супраціву, апынуліся “непажаданымі” у асяродку “старой” беларускай эміграцыі. Гэта і падштурхнула іх да стварэньня ўласных грамад і арганізацый, пераважна антысавецкіх і антыімпэрскіх па сваіх поглядах. Апрача таго, беларускія вэтэраны справядліва апасаліся рэпрэсій “праз агентуру КДБ, якая прасякла ва ўсе арганізацыі старой эміграцыі і мела шмат інфарматараў і памагатых…”[4]


Ня меней праблемаў выклікала і арганізацыя духоўнага жыцьця, якое, уласна, і зьяўляецца тэмай дадзенага артыкула.


На час эміграцыі беларускіх вэтэранаў у Аргентыну, праваслаўнае жыцьцё там было прадстаўлена наступнымі Праваслаўнымі Цэрквамі:


1. Руская Грэка–Праваслаўная Царква Расейскае імпэрыі, якая дзейнічала ў Аргентыне ад канца ХІХ ст. Пасьля 1917 г., дакладней – пасьля вядомай дэклярацыі мітрапаліта Сергія (Старагародскага) 1927 г., частка яе прыходаў перайшло ў Рускую Праваслаўную Царквы Замежжа.


2. Экзархат Канстантынопальскага Патрыярхату ў Паўночнае і Паўднёвае Амэрыцы. У апошні ўвайшла частка парафій Рускае Грэка–Праваслаўнае Царквы. Таксама ў Аргентыне існавалі грэцкія і румынскія парафіі Канстантынопальскага Патрыярхату.


Даваенная беларуская эміграцыя, як сьведчыць беларускі вэтэран, уласнага праваслаўнага жыцьця ў Аргентыне не стварыла. Праваслаўныя беларусы пераважна наведвалі парафіі РПЦЗ і нешматлікія славянскія службы Канстантынопальскага патрыярхату, але актыўнымі парафіянамі не зьяўляліся. Да таго ж, левыя погляды істотна паўплывалі на наяўнасьць рэлігійных перакананьняў сярэдняга і малодшага пакаленьняў.


Апроч адсутнасьці ўласна беларускіх праваслаўных грамад, беларускія вэтэраны сутыкнуліся і зь шэрагам культурніцкіх, маральных і палітычных праблемаў у існуючых праваслаўных асяродках Аргентыны.


Па першае, беларускія вэтэраны прайшлі пэўнае палітычнае выхаваньне ў сваіх атрадах і стаялі на грунце незалежнасьці Беларусі. Але існуючыя славянскія праваслаўныя грамады былі створаны расейскае палітычнае эміграцыяй і былі найперш носьбітамі расейскай імпэрскае сьвядомасьці. Расейцы адмаўлялі не толькі магчымасьць існаваньне незалежнае Беларусі, а нават існаваньне беларусаў як нацыі. Ужо ад першых спробаў наведваньня беларускімі вэтэранамі богаслужбы ў РПЦЗ альбо рускіх парафіях Канстантынопальскага патрыярхату пачаліся канфлікты на палітычнае глебе.


Па другое, пераважная большасьць вэтэранаў атрымала пачатковую адукацыю ўжо пасьля 1917 г. у Польшчы. Таму расейскую мову яны разумелі досыць слаба. Апошняе выклікала не толькі неразуменьне казаньняў рускіх сьвятароў, а і непаразуменьні пры спробах споведзі[5].


Натуральна, як падаецца сёньня, было б лягічна стварыць беларускую праваслаўную грамаду і зьвярнуцца да Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. Але на перашкодзе падобнага рашэньня праблемы паўстала спэцыфіка працы вэтэранаў. Як ўжо казалася вышэй, яны пераважна зараблялі сябе на жыцьцё сялянскае працай – значыцца не жылі лякальнае грамадой (грамадамі), як гэта было, напрыклад, у ЗША альбо Аўстраліі, а аднаасобна і, у большасьці выпадкаў, на досыць вялікай адлегласьці адзін ад аднаго. Зборы вэтэранаў адбываліся пераважна па вялікіх сьвятах альбо знакавых падзеяў у жыцьці кожнага зь іх.


Як сьведчыць адзін з вэтэранаў: “Галоўнае праблемай зь нашага боку была немагчымасьць пабудовы нейкага рэлігійнага цэнтру і ўтрыманьне сьвятара. … Нават адаслаць нейкага на вучобу (у праваслаўную сэмінарыю – С. Г.) ў ЗША альбо Канаду нямелі магчымасьці”[6].


Па сьведчаньню Я. Процькі, перапіска ініцыятыўнае групы беларускіх вэтэранаў і архірэяў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы трывала ад пачатку 50-х гадоў, але аніякіх рэальных вынікаў не прынесла. Па майму меркаваньню, адсутнасьць плённых перамоў тлумачыць той факт, што абодва бакі нямелі рэальных рэсурсаў дзеля заснаваньня і ўтрыманьня дзейнае парафіі ў Аргентыне…


Справа “зрушыла зь мёртвае кропкі” з прыездам у Буэнас-Айрэс быўшага архірэя БАПЦ, а на той час РПЦЗ, – уладыкі Апанаса (Мартаса). Сёньня цяжка вызначыць, хто першы пайшоў на кантакт. Па сьведчаньню сп. Яна Процькі: “… летам 1956 г. уладыка Апанас сустрэў аднаго нашага сябра, які працаваў на сядзібе старога рускага, і праз яго наладзіў сустрэчу зь намі…”[7] А вэтэран Л. Маркевіч сьцьвярджае, што “беларускія вэтэраны пайшлі на прыём да ўладыкі Апанаса ў жніўні 1956 г.”[8] Але, на наш погляд, сёньня гэта ня ёсьць вельмі важным. Найбольш важны той факт, што ўладыка Апанас без вонкавых ваганьняў прыняў да сэрца патрэбы беларускіх вэтэранаў.


Па агульнаму сьведчаньню, ужо “…у верасьні 1956 г., праз аднаго рускага, уладыка дапамог арэндаваць памяшканьне невялікага магазына ў Буэнас-Айрэсе і паступова зрабіць там невялікую праваслаўную каплічку”[9]. Хутчэй за ўсё, як ускосна сьведчаць беларускія вэтэраны, уладыка Апанас узяў на сябе і большую частку выдаткаў пры ўладкаваньні капліцы. Капліца была асьвячоная недзе ў канцы лістападу альбо пачатку сьнежня ў гонар мучаніка Меркурыя Смаленскага (24 лістапада старога стылю), бо вядома, што ўладыка Апанас ужо ў сьнежні 1956 г. некалькі разоў зьбіраў там беларусаў на богаслужбы[10].


Па сьведчаньню сп. Я.Процькі, які пэўны час выконваў абавязкі старасты капліцы, уладыка Апанас чытаў беларусам адмысловыя навукі, прамаўляў казаньні на беларускае мове[11]. Частку гэтых прамоў і казаньняў сп.Процька запісваў і сёньня мы можам параўнаць іх зь вядомымі працамі архіяпіскапа Апанаса (Мартаса). Як мы выявілі, “беларускія творы” ўладыкі Апанаса ёсьць крыху зьмененыя варыянты ягоных казаньняў і пасланьняў сваёй рускай пастве РПЦЗ. Прамаўляліся (хутчэй за ўсё і пісаліся) яны на палескае “трасянцы”, г.з. моўна адаптаваліся пад аўдыторыю беларускіх вэтэранаў.


Але, нягледзячы на ўсе пададзеныя вышэй факты, дзеля мяне, як дасьледчыка, адкрытым застаецца пытаньне аб рэальнае арганізацыі ў Буэнас-Айрэсе беларускае парафіі ў складзе РПЦЗ. Бо, як сьведчыць сп. Л. Маркевіч: “Мы нямелі сталага памяшканьня дзеля збораў у Буэнас-Айрэсу, а капліца адчынялася па дамоўленасьці з гаспадаром (памяшканьня – С.Г.) альбо ўладыкам Апанасам.”[12] А сп. Я.Процька піша: “У красавіку 1957 г. я атрымаў месца працы на плянтацыі і зьехаў зь гораду (Буэнас-Айрэсу – С.Г.), пасьля мяне капліцай апекаваўся гаспадар памяшканьня, расеец”[13].


Такім чынам, магчыма зрабіць высновак, што беларускія вэтэраны зьбіраліся на службы толькі па вялікім сьвятам і, верагодней за ўсё, нямелі сталага сьвята. Іх патрэбы, па меры неабходнасьці, задавальняў уладыка Апанас.


Па сьведчаньню абодвух вэтэранаў, асноўным арганізатарам сустрэч і падтрымкі агульнага жыцьця быў іх былы камандзір Якуб Харэўскі. Верагодней за ўсё, менавіта ён, кантактуючы зь уладыкам Апанасам, жывіў і рэлігійнае жыцьцё сваіх баявых сяброў, бо, як сьведчыць Л. Маркевіч: “… пасьля гібелі нашага камандзіра (2 красавіка 1968 г. – С.Г.), нашы сустрэчы пачалі рабіцца ўсё больш рэдкімі і да канца лета 1968 г. амаль скончыліся…”[14]


Верагодней за ўсё, кантакты ўладыкі Апанаса з беларускімі вэтэранамі не засталіся па-за ўвагай рускіх нацыяналістаў. Шматлікія даносы на ўладыку Апанаса зь абвінавачаньнямі антырускай дзейнасьці ў сынод РПЦЗ, перасьлед у газэтах і часопісах рускай імпэрскай эміграцыі, – усё гэта прымушала ўладыку Апанаса ўсяляк маскаваць свае кантакты з беларускімі вэтэранамі і дапамогу ім.


Таму, пасьля таго, як у 1969 г. сынод РПЦЗ адхіліў уладыку ад кіраваньня Аргентынскае япархіяй РПЦЗ, беларуская праваслаўная парафія спыніла сваё існаваньне як рэлігійная структура. Ужо да пачатку вясны 1970 г. беларусы губляюць сваю капліцу, бо ўласьнік памяшканьня адмовіўся працягнуць арэнду[15].


Па сьведчаньню Л. Маркевіча, ад лета 1970 г. беларусы спрабавалі арганізаваць парафію ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, але адсутнасьць беларускага сьвятара і раскіданасьць вернікаў па ўсёй Аргентыне, пазбаўляла падобныя выселкі сэнсу і яны “уласнае воляй раскідаліся па іншым грэцкім праваслаўным парафіям”[16]. Паказальна, што пасьля перасьледу і цкаваньня з боку сыноду РПЦЗ, уладыка Апанас, хоць у 1972 г. і павярнуўся ў Аргентыну, спроб зноў арганізаваць беларускае жыцьцё пад сваім амафорам не рабіў. Але час ад часу, амаль да сваёй сьмерці, наведваў некаторых знаёмых беларусаў у Буэнас-Айрэсе і вёў зь імі працяглыя гутаркі[17]. Па некаторым сьведчаньням, уладыка таксама ніколі не адмаўляў беларусам, што прыватна прасілі як духоўнае, так і матэрыяльнае дапамогі.








[1] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада 2009 г.



[2] Ліст Я.Процькі ад 28 сьнежня 2009 г.



[3] Тамсама



[4] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада 2009 г.



[5] Ліст Я.Процькі ад 28 сьнежня 2009 г.



[6] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада 2009 г.



[7] Ліст Я.Процькі ад 28 сьнежня 2009 г.



[8] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада 2009 г.



[9] Тамсама.



[10] Тамсама.



[11] Ліст Я.Процькі ад 28 сьнежня 2009 г.



[12] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада 2009 г.



[13] Ліст Я.Процькі ад 28 сьнежня 2009 г.



[14] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада 2009 г.



[15] Тамсама



[16] Тамсама



[17] Тамсама